У сваім доме ў Вілейцы раніцай 8 сакавіка знайшлі цела 77-гадовай пенсіянеркі. На целе не было бачных цялесных пашкоджанняў. Аднак пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу.
Раённая пракуратура 5 лютага па матэрыялах аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўзбудзіла крымінальную справу супраць 32-гадовага жыхара пасёлка Партызанскі, грамадзяніна Грузіі, які спрабаваў даць хабар работнікам міліцыі.
Міліцыя раскрыла крадзеж чатырох бычкоў з малочнатаварнай фермы сельгаскааператыва “Нарачанскія зоры” ў вёсцы Касічы, які адбыўся ў перыяд ад 25 па 28 студзеня.
Чатырох бычкоў сярэдняй вагой па 262 кілаграмы кожны скраў невядомы злачынца з малочнатаварнай фермы сельгаскааператыва “Нарачанскія зоры” ў вёсцы Касічы.
Вечарам 12 студзеня недалёка ад вёскі Будзішча Ільянскага сельсавета падчас палявання на зайцоў адзін паляўнічы другому выпадкова выстраліў шротам у нагу.
Міліцыя раскрыла крадзеж грошай з кватэры аднаго з дамоў райцэнтра. З шуфлядкі стала знікла 5 мільёнаў рублёў. 9 студзеня ўзбуджана крымінальная справа супраць 21-гадовага сябра малодшага сына гаспадароў.
У Мінску ў ноч на 5 студзеня мясцовая міліцыя затрымала двух разбойнікаў, якія ноччу 10 снежня недалёка ад вёскі Суднікі Ільянскага сельсавета здзейснілі нападзенне на вадзіцеля таксі.
Бюджэтныя грошы, пералічаныя для выплаты зарплаты работнікам Куранецкага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, прысвойвалі дырэктар і бухгалтар інтэрната. Каб атрымаць грошы, на работу супрацоўнікаў яны афармлялі фіктыўна.