Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29
Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30 Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён
Праектна-вышукальныя працы на вызначанай для будаўніцтва АЭС Астравецкай пляцоўцы пачнуцца ў найбліжэйшы час. Тым ня менш “зялёныя” адзначаюць, што рашэньне будаваць АЭС прынятае з парушэньнем Орхускай канвэнцыі — грамадзкасьць ня ўдзельнічала ў прыняцьці гэтага экалягічна значнага для Беларусі рашэньня.
Мы, прадстаўнікі грамадскасці Паўночна‑Заходняга рэгіёна Беларусі з Астравецкага, Смаргонскага, Вілейскага, Маладзечанскага раёнаў сабраліся 20 снежня 2008 году ў г.Смаргоні ў сувязі з абвешчаным уладамі намерам будаўніцтва ў нашым рэгіёне атамнай электрастанцыі, далучаемся да грамадскай ініцыятывы жыхароў Астравеччыны «Астравецкая атамная – гэта злачынства»
20 сьнежня ў Смаргоні, з нагоды планаў па будаўніцтву АЭС, сабралася група грамадскіх актывістаў з Астравецкага, Смаргонскага, Вялейскага і Маладзечанскага раёнаў. Было вырашана далучыцца да ініцыятывы астравецкай грамадскасці "Астравецкая атамная - гэта злачынства" і стварыць рэгіянальную ініцыятыўную групу па правядзенні кампаніі супраць будаўніцтва АЭС. У планах - правядзенне пікетаў, распаўсюд інфармацыі, акцыі пратэсту.
Астравецкія актывісты распачалі кампанію супраць будаўніцтва атамнай станцыі на тэрыторыі Вялейска-Нарачанскага запаведна-рэкрыацыйнага краю. Улады не даюць магчымасьці свабодна распаўсюджваць інфармацыю пра праблему - райвыканкам адмовіў у правядзенні пяці пікетаў.