На каталіцкія Каляды касцёл быў абгароджаны турнікетамі-агароджамі. Тое ж плануецца зрабіць вакол царквы на праваслаўныя Каляды. А на Новы год - цэнтр плошчы Леніна.
Глыбокі сьнег, які выпаў толькі ўчора, дае надзею на пачатак сапраўднае зімы. Неўзабаве Новы год… З гэтае нагоды vialejka.оrg абвяшчае новы фотаконкурс! Тэма – навагодняе фота. Усё, што зьвязанае з Новым годам, Калядамі і гэдак далей. Вы, вашыя сябры, пейзажы і нацюрморты напярэдані сьвятаў.
Тры гады існаваньня для рэгіянальнага сайту – значная дата. У каго дзень вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі, а хто сьвяткуе вышэйзгаданы неюбілей, скарыстаўшыся зручным выходным, 7 лістапада. Дзень Зьяўленьня першае навіны, вызначаны як Дзень Народзінаў – 26 кастрычніка.
Сёлета сайту vilejka.org спаўняецца 3 гады. Ён нарадзіўся ўвосені 2006 году. У адрозьненьне ад папярэдніх гадоў, гэтым разам мы адзначаем сапраўдны Дзень Народзінаў і усіх жадаючых запрашаем адзначыць разам з намі.
Мінула лета, то сонечнае і гарачае, то мокрае і халоднае. Але, спадзяемся, надвор'е не перашкодзіла вам атрымаць самыя незабыўныя ўражанні, самыя яркія ўспаміны і, канешне, самыя прыгожыя фота ў бікіні, шортах, штанах ці футры...
Ад сённяшняга дня і да 30 жніўня ўключна стартуе наш першы фотаконкурс "ФотаЛета"! Каб прыняць удзел у конкурсе, дастаткова зайсці на сайт, зарэгістравацца і запампаваць фотаздымак. Здымак павінен быць зроблены сёлета летам і павінен утрымліваць людзей. Лепшы здымак будзе вызначаны галасаваннем нашых наведвальнікаў. Пакажыце сябе на vilejka.org!