Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29
Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30 Навіны рэгіёну » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён
Мы, прадстаўнікі грамадскасці Паўночна‑Заходняга рэгіёна Беларусі з Астравецкага, Смаргонскага, Вілейскага, Маладзечанскага раёнаў сабраліся 20 снежня 2008 году ў г.Смаргоні ў сувязі з абвешчаным уладамі намерам будаўніцтва ў нашым рэгіёне атамнай электрастанцыі, далучаемся да грамадскай ініцыятывы жыхароў Астравеччыны «Астравецкая атамная – гэта злачынства»
Шоў беларусчыны прайшло 21 сьнежня 2008 году у Вялейцы. Такія шоў праводзць ды-джэі Адражэньня па ўсёй Беларусі. Яны прапануюць беларускую нацыянальную ідэю праз музыку, культуру, хрысьціянства.
Праектна-вышукальныя працы на вызначанай для будаўніцтва АЭС Астравецкай пляцоўцы пачнуцца ў найбліжэйшы час. Тым ня менш “зялёныя” адзначаюць, што рашэньне будаваць АЭС прынятае з парушэньнем Орхускай канвэнцыі — грамадзкасьць ня ўдзельнічала ў прыняцьці гэтага экалягічна значнага для Беларусі рашэньня.
20 сьнежня ў Смаргоні, з нагоды планаў па будаўніцтву АЭС, сабралася група грамадскіх актывістаў з Астравецкага, Смаргонскага, Вялейскага і Маладзечанскага раёнаў. Было вырашана далучыцца да ініцыятывы астравецкай грамадскасці "Астравецкая атамная - гэта злачынства" і стварыць рэгіянальную ініцыятыўную групу па правядзенні кампаніі супраць будаўніцтва АЭС. У планах - правядзенне пікетаў, распаўсюд інфармацыі, акцыі пратэсту.
Зусім нядаўна наш горад упрыгожыў помнік . Але мусіць нехта зь вялейчукоў вырашыў што для поўнай прыгажосьці нашай бронзавай дзяўчыне чагось не стае...
Гэтыя праблемы абмеркавалі 3 сьнежня ў Вялейцы эканамісты Пятро Садоўскі, Міхась Залескі, намесьнік старшыні Партіы БНФ Вінцук Вячорка і вялейская грамадскасьць. Сустрэчу зарганізавалі актывісты вялейскай арганізацыі Партыі БНФ і сябры Свабоднага Прафсаюза Металістаў з-да “Зеніт”.
У Вілейцы адбыўся круглы стол "Наступствы фінансавага крызісу для буйных прадпрыемстваў і пазіцыя свабодных прафсаюзаў". Удзельнічалі актывісты Свабоднага прафсаюзу металістаў оптыка‑механічнага заводу "Зеніт", сябры Партыі БНФ, дэмакратычная грамадскасць.
27 лістапада ў Вялейцы адбыўся канцэрт-хатнік, прысьвечаны Слуцкаму Збройнаму Чыну. Героям, загінулым за незалежнасьць бацькаўшчыны, прысьвяцілі свае сьпевы выканаўца Генадзь К. і слынны вялейскі бард Алесь Наркевіч. Прысутныя атрымалі інфармацыйныя буклеты, у якіх распавядаецца пра слуцкіх змагароў. Пасьля канцэртнай часткі, за кубачкам гарбаты, адбылося абмеркаванне гісторыі змагання беларусаў і сучасны стан краіны. У імпрэзе прыняло ўдзел за дваццаць чалавек.