У гарадскім філіяле №1 раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы адкрылася выстава работ з бісеру Галіны Ваўчковай. Працаваць яна будзе на працягу лістапада.
Рок - сцэна ў родным горадзе - гэта істотна для маладых гуртоў. Апошнім часам месцам, дзе рэгулярна (часьцей за раз на паў гады) праводзяцца рок – канцэрты, зрабіўся кінатэатр “Мір”. 7 лістапада 2009 году быў чарговы - “LIFE IN MUSIK”. Праўда, у нечым ён быў і незвычайны: ад нашага гораду выступала як ніколі шмат гуртоў: Кома, Дзень Незалежнасьці, Inspirens, Deti Indigo, Chernovar. Адзіныя госьці прыехалі са Смаргоні – “Каніфоль”. Канцэрт быў зьмешаным па стылях: панк, фолк – панк, кор і металкор.
Вялейчукі паўдзельнічалі ў другіх Тышкевіцкіх чытаннях, якія прайшлі ў Лагойску 16 кастрычніка. Па запрашэнні лагойскіх калегаў паездку арганізаваў Вялейскі краязнаўчы музей.
У сераду адбылася прэзентацыя краязнаўчага праекту "Шляхамі Вілейшчыны". Праект прадстаўляе сабой мультымедыйны дыск, у якім прадстаўлены тэкставыя і графічныя матэр'ялы пра разнастайныя аб'екты Вялейскага раёна.
"Вілейскі звон" - ужо трэцяя па ліку супольная кніга сяброў літаратурнай суполкі "Натхненьне" імя Адама Гурыновіча, што дзейнічае пры філіяле №1 гарадзкой бібліятэкі. У ёй сабраныя вершы пра радзіму - малую і вялікую, пра родную мову і пра каханьне, на якім "увогуле трымаецца сьвет" (Зінаіда Губарава- Крупская). Нядзельным ранкам 27 верасьня 2009 году гэтую кнігу прэзэнтавалі ў вялейскім Палацы Культуры.
Суботні вечар 26 верасня для некаторых веляйчан, якія прыйшлі на сустрэчу з выдаўцамі часопісаў "pARTisan" i "Druvis", выдаўся цікавым, у нечым новым і, хочацца верыць, запамінальным.
Дзве мемарыяльныя дошкі на валунах у гонар дружбы паэтаў Эдварда Жалігоўскага і Тараса Шаўчэнкі адкрылі 20 верасня ў вёсцы Карэкаўцы вілейскія краязнаўцы і прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары.