Паступова цывілізацыя прыходзіць у Вялейку. Доказам гэтаму служыць з'яўленне ў нашым горадзе гады з два-тры таму першага банкамата. Тады ён быў своеасаблівым цудам, які (шмат каму здавалася) быў усталяваны проста так. Толькі студэнты радаваліся, што ў любы час сутак можна зняць з карткі, на якую налічваюць стыпендыю, грошы. Але гэта быў толькі першы крок у палягчэнні жыцця нашым жыхарам.