Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29
Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30 Інтэрв'ю » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён
14 верасня ў пісьменніка Леаніда Левановіча – юбілей. Ён адзначыць сваё 70-годдзе. А яшчэ цыкл яго раманаў “Шчыглы”, “Паводка сярод зімы”, “Дзікая ружа”, “Сіняе лета” вылучаны на Дзяржаўную прэмію РБ. Напярэдадні юбілею мы наведалі пісьменніка ў вёсцы Пятрылава на Вілейшчыне, дзе ён жыве.
Хто я такі: звычайны чалавек. Па пашпарту – Ластоўскі Іван Мікалаевіч, беларус. Студэнт пятага курсу БДУФК па спецыяльнасьці «Інструктар-метадыст па турызму». Працую ў Менску, жыву ў Вялейцы. На спаборніцтвах выступаю як за Вялейку, так і за менскі клуб, у якім займаюся. Апошняя вандроўка- Цэнтральны Каўказ, чацьвёртая горная катэгорыя складанасьці. Старт пахода 27 ліпеня, вяртаньне 15 жніўня. Прайшлі тры перавалы катэгорыі 1Б, тры- 2Б і адзін – 2А, узышлі на Эльбрус.
Сёння
мы вядзем гутарку з адным з самых папулярных настаўнікаў гімназіі № 1
“Логас” Эдуардам Уладзіміравічам Мацюшонкам. Вучні ўсіх узростаў любяць
яго урокі. Да яго заўсёды можна звярнуцца за парадай не толькі як да
настаўніка, але і як да старэйшага і мудрэйшага чалавека. Сакрэт яго абаяльнасці мы паспрабуем даведацца. Дарэчы, сёння, 7 сакавіка, Эдуарду Мацюшонку спаўняецца 50 гадоў. Віншуем!
У выдавецтве Віктара Хурсіка ў Мінску нядаўна выйшла кніга “Класіка. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч “Пінская шляхта” (аўтэнтык, беларуская, англійская, нямецкая, польская, руская мовы). Кастусь Вераніцын”Тарас на Парнасе” (беларуская, англійская, балгарская, іспанская, нямецкая, польская, руская, украінская мовы)”. Укладаў кнігу вядомы навукоца Язэп Янушкевіч. А вось пераклад на нямецкую мову паэмы, якая доўгі час не мела аўтара, зрабіў Уладзімір Папковіч, ураджэнец вёскі Дварэц Вілейскага раёна. Наша гутарка з Уладзімірам Антонавічам пра перакладчыцкую дзейнасць.
Удзельнікі гурта PANaNieba ў інтэрвію ТГ паўсталі супраць атаясамленьня беларускага рэпу з хіп-хоп-праектам «Чырвоным па Белым»: «Апошнім часам пачынае раздражняць, калі кожны белмоўны рэп-гурт параўноўваюць з ЧпБ. Асабліва, калі нас. Бо мы маем ня проста іншыя тэксты, мы працуем у зусім іншым кірунку, у нас стыль зусім іншы».
Бард Андрэй Мельнікаў не дае вялікіх канцэртаў. Ён стаіць у баку ад Віктара Шалкевіча і Касі Камоцкай. Яго спевы не падобныя да спеваў Эдуарда Акуліна і Алеся Камоцкага. Але Мельнікаў застаецца сімвалам беларускай бардаўскай музыкі. Размова з бардам.
28 верасня ў Вялейскім Палацы Культуры адбыўся конкурс "Міс Вялейка 2007". У конкурсе прымалі ўдзел вучаніцы старэйшых класаў гарадскіх школ. Пераможцам стала вучаніца 11 класы гімназіі № 2 Міхно Наталля. З гэтае нагоды карэспандэнты “Лілеі” вырашылі узяць у Наталлі інтэрв'ю.
Журналіст і пісьменнік Дзмітрый Новікаў сёння рэдка з’яўляецца на шырокай публіцы. Ды і ў друку пра яго чуваць з кожным годам усё меней і меней. А ў 1980-х прозвішча Дзмітрыя Мікалаевіча можна было сустрэць на старонках ці аднаго дзесятка беларускіх і расійскіх выданняў. Ды і пачуць яго вершы можна было на публіцы: ён арганізоўваў літаратурныя выступленні ў кафэ Мінска. Наша размова з рэдактарам “Детективной газеты” і разам з тым яшчэ больш за 70 (!) выданняў, што ўваходзяць у “Издательский центр “Славянское слово”.
Зьміцер Казлоўскі на фэсьце “Бардаўская восень”-2005 ня быў адзначаны журы, як лепшы выканаўца. Але ён трапіў на вочы да прадусара Ігара Зныка. І зараз малады бард рыхтуецца да напружанай працы (інтэрвію двухгаловай даўніны).
Сёння, 18 жніўня, у Вялейцы адбыўся кватэрнік, на якім граў музыка з Кобрыншчыны Паўла Кузіч. Дзея адбывалася каля гадзіны. Апроч уласна выканання музычных кампазіцый, аўтар распавядаў аб сваіх творах, рэфлексаваў на тэмы песень.
Анатоль Рогач узначальвае Вялейскія раённыя электрычныя сеткі. Але ў раёне Анатоля Валянцінавіча найперш ведаюць за яго краязнаўчыя адкрыцці. Яму ўдалося выправіць памылкі шэрагу навукоўцаў, дакладна высветліўшы звесткі, звязаныя з жыццём і творчасцю пісьменнікаў Ігната Ходзькі і Эдварда Жалігоўскага, генерала Люцыяна Жалігоўскага, героя ВАВ Івана Шубіна і інш. Сённяшняя наша размова са знаўцам гісторыі Вялейшчыны Анатолем Рогачам.