Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30
Гісторыя ўзнікнення і развіцця Вілейкі » Гісторыя Вілейкі

Аўтарызацыя

У нас на форуме

праца сайта 1 2 3 ... 25 26 27 >>
Апошняе паведамленне 26 снежня 2008 21:07
гасьцявыя рэсурсы БайФлай
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 20:07
перапіс-2009
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 09:53
Праграмкі
Апошняе паведамленне 19 снежня 2008 13:28
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 17 снежня 2008 00:12
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 21:19
А чаму????? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 20:58
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 4 снежня 2008 12:48
Вялейка ў сусьветным сеціве
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 22:14
ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 10:11

А ў галерэі...


З Калядамі!

З Калядамі!
Каментары (0)
480x682, 117.05 Kb
Гісторыя ўзнікнення і развіцця Вілейкі
Сёння Вілейскі раён уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых раёнаў Міншчыны (яго плошча 2,4 тыс. кв. км), але з'яўляецца самым маланаселеным у сталічнай вобласці. У самой Вілейцы жыве 29 тыс. чалавек. Горад размяшчаецца на р. Віліі.

Месцы гэтыя абжываліся здаўна. Знойдзеныя прадметы археолагі адносяць да культуры штрыхаванай керамікі, г.зн. да VII ст. да н.э. - IV ст. н.э.

Доўгі час лічылася, што датай заснавання Вілейкі з'яўляецца 1599 г. Але гораду Вілейцы папярэднічаў двор Куранец, ці Стары Куранец. Узнік ён не пазней чым у XIV ст. Паступова, на мяжы XVI-XVII стст., у Старога Куранца з'яўляецца іншая назва - "Велейка" (ад ракі Веллі-Віліі, на правым беразе якой стаяў двор).

Яе ўладальнікамі былі Сапегі, Корвін-Гансеўскія, Эйдзятовічы, затым Пацы. Мястэчка Вілейка мела прывілей на гандаль у нядзельныя дні і на тры кірмашы ў год.

Верагодна, спачатку Пацы пабудавалі на правым беразе Віліі сваю рэзідэнцыю з шыкоўным садам, броварам, брамай і турмой. Аднак ужо да сярэдзіны XIX ст. ад гэтай рэзідэнцыі нічога не захавалася. Мяркуючы па ўсім, яна падзяліла сумны лёс горада, знішчанага вялізным пажарам у 1810 г.

Пасля смерці Юзафа Паца (1773) сейм Рэчы Паспалітай зацвердзіў права на мястэчка за кашталянам віцебскім Ігнацыем Куранецкім. Да таго часу ў Вілейцы яшчэ не было ніводнай камяніцы. Поруч з земляробствам і рамяством мясцовыя жыхары займаліся і сплаўным промыслам. Стругі па Віліі праз Нёман і Балтыку хадзілі аж да Гданьска. Сплаўляліся лес, хлеб, футры хатніх жывёл, мёд, воск, рыба. Назад жа везлі жалеза, сукно, соль, цукар, селядцоў.

У 1793 г. Вілейка ў складзе Ашмянскага павета была далучана да Расіі. Кацярына II падаравала Вілейку мінскамі губернатару Карнееву. 3 мая 1795 г. па загаду імператрыцы мястэчка стала павятовым горадам і атрымала герб.

Значэнне вілейскага воднага шляху знізілася ў XIX ст., і горад, спустошаны пажарам і вайной 1812 г., гібеў. Забудаваны спрэс драўлянымі дамамі, ён мог пахваліцца хіба што сваім броварам ды выдатнай каменнай турмой, якая праіснавала да 1950-ых гг.

Клапатлівае добраупарадкаванне вуліц і добрае азеляненне стварылі ў Вілейцы своеасаблівы камерны інтэр'ер невялікага ўтульнага горада. Яго архітэктурнае аблічча вызначаюць дзве каменныя дамінанты - Крыжаўзвіжанскі касцёл пач XX ст. і царква ў імя прападобнай Марыі Егіпецкай, збудаваная ў 1865 г.


    
  
    
    
  
    
    
 Green, Ігар Сьпільнічэнка, Ілья, імпрэза, Асінаўка, Астравец, АЭС, Варняны, вершы, Волат, выбары, гімназія, газета, Ганна, Гліннае, гурт, дыяспара, Залессе, Зеніт, Зьміцер Вінаградаў, канцэрт, кніга, крызіс, Лілея, Лашутка, Наркевіч, Новік, ПАНаНеба, паэт, помнік, прафсаюз, прэзентацыя, рок-канцэрт, рэгіянальная, Смаргонь, сталоўка, ТМА, фотаздымкі, эканоміка, эміграцыя

Паказаць усе тэгі
 
    

Апытанне


Так, гэта эканамічна выгадна
Не, атам мірным не бывае
Хай будуюць, але на мяжы з Расеяй
Не, гэта зруйнуе экалогію і турызм
Абы не было вайны



Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 2

Yahoo, Alexa

Гасцей: 0

20-ка апошніх наведвальнікаў:

Habeliak, mikola, Tambouski vouk, kon, Vialla, Воля, musicmaker, Dana, SergunCh0k, Pan_tadeush, miestaczkoviec, andros, Vladis, jakub, _Han_, Антось, Кавальскі, Зоя Справедливая, Shmid, Chiuaua

Рэклама

Дошка аб'яваў



Copyright © 2006 - 2008. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com