Віктар Іосіфавіч нарадзіўся на Гарадзеншчыне, а ў наш час пражывае ў в. Хаценчыцы Вілейскага раёна, працуе паляўніцтвазнаўцам Маладзечанскага лясгаса. На выставе прадстаўлены 44 фотапрацы, на якіх адлюстраваны жывёльны і раслінны свет беларускіх лясоў.