Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29
Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30 АЭС » ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!! (Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён)
Адмін --
Узрост: --
З намі: 2 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 329
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 55
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Каля хутара Валэйкішкі, што на Астравеччыне, ёсць культавы камень, пры якім паводле падання жыў цмок Вяль...
...Нейкае папраўдзе апакаліптычнае адценне міфу й падзеям, якія ў ім апавядаюцца, надае навіна пра пабудову беларускай АЭС акурат у тым самым месцы, каля Валэйкішак...
...Паводле логікі міфа забіты Цмок адраджаецца ў новай якасьці, зь яго ахвяры паўстае Космас. А тут забьюць сам міф. Космас непатрэбны, патрэбная танная электрычнась. «Месцы моцы», якія здаўна сілкавалі сваёй духоўнай энэргетыкай людзей, дзіўным чынам аказваюцца ўлучанымі ў сістэму ўжо матэрыяльнай энэргіі. Або можна сказаць па-іншаму — культурны ландшафт, праз міф шчыльна зьвязаны з натуральным, зьнішчаецца дзеля выключна матэрыялістычных мэтаў. Няма шанаваных стагоддзямі камянёў і дрэваў — няма міфаў. А чалавек ня можа бяз іх, хай нават ад гэтага адмаўляецца й не ўсведамляе. Калі ўжо не застанецца ўласных міфаў, замест іх зьявяцца іншыя. Міфы пра «сьветлую будучыню» або пра АЭС як гарантыю нашай незалежнасьці. Толькі нашто тая незалежнась, калі спляжаны дух нашай зямлі й яе сьвятыні?...
Цяперашняя ўлада жыве сёньняшнім днём, беручы яго з учора. Нацыянальная бібліятэка і АЭС - з таго часу. Ня ўлічваюцца новыя рэаліі (інтэрнэт, новыя тэхналогіі ўзнаўляльных крыніцаў энэргіі...). Канешне, трэба змагацца супраць пабудовы АЭС, дзе б яе не зьбіраліся на Беларусі будаваць. Але мне падаецца, што гэтая задума мае цьмяныя перспектывы - гэта вельмі-вельмі дарагі праект. Ці хопіць рэсурсаў? Можа, на гэтым рэжым і падарвецца?