Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 363
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 78
Атрымаў падазяк: 22
Папярэджанняў: 0
рыхтуй калядную зорку зьлета, а купальскае кола ўзімку
ітак спадарства, прапаную пачаць ужо рыхтавацца да Купалля. хтось скажа "ці незарана?". і я адкажу: "Не!":)-. папраўдзе лічу што рыхтавацца трэба грунтоўна, і справаў парабіць надта многа, таму прапаную пачынаць чым хутчэй.
мінулагодняе сьвяткаванне выявіла як станоўчыя бакі, гэтак і мноства хібаў ды недахопаў. Сярод таго што ў гэтым годзе можам паспрабаваць падвысіць ва ўзроўні бачу наступнае:
1) сьпеўны рэпертуар. на мой погляд у мінулым годзе ён быў занадта сьціплы. сьпеваў было усяго колькі штук, да таго ж словы і напеў ведала усяго пару чалавек, астатнім заставалася толькі "то-то-то:)". прапаную: развучыць як мага больш(колькі ўжо пацянем:) купальскіх песень. варынты два: можна выкладаць словы і мп3 на сайце, а таксама можна зьбірацца час ад часу і вучыцца сьпяваць разам, грамадой. можна запрасіць зь менску кагось з адмыслоўцаў па сьпевах для правядзення своеасаблівых майстракласаў(гэтак мы рабілі на мінулыя Каляды).
2) зьнешні выгляд. лічу што настрой ды стыль сьвята будзе вельмі моцна падняты, калі сярод удзельнікаў будзе як мага больш асобаў у традыцыйнай вопрадцы. чаго маю на ўвазе? у першую чаргу можна заняцца самым простым - вышываныя кашулі, тканыя пасы, дзеўкі - у даўгіх спадніцах, хлопцы - у ільняных, ці проста белых нагавіцах. для дзявок таксама варыянт - традыцыйная сукенка. гэтаксама - можна правесьці адмысловыя сходы-майстракласы, пашукаць выкрайкі, і пачынаць шыць - каб далета пасьпець. для нагляднасьці раю зірнуць на тое, як адзначалі мінулагодняе Купалле ў розных месца Беларусі: http://community.livejournal.com/by_ethn
o/59788.html зьвярніце увагу, які настрой надае адмысловая вопрадка
Можа надвор'е такое, что лета хочацца! Я цалкам - за, асабліва што датычыцца спеваў. калі за тыдзень раздаць словы, не ўсе іх вывучаць. калі сабрацца хаця б 5 разоў ды разам паспяваць - будзе зусім іншая справа. І яшчэ мне б вельмі хацелася больш танцаў! тут пытанне будзе да дудара наконт музыкі....
Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 363
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 78
Атрымаў падазяк: 22
Папярэджанняў: 0
думаю наконт танцаў пытанне будзе ня толькі да музыкаў. я пра тое што ня надта многа пар набярэцца - хлопцы неяк баяцца тых танцаў, ці што хаця канешне хочацца каб усё і зразу
Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 363
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 78
Атрымаў падазяк: 22
Папярэджанняў: 0
УВАГА! для тых хто ў танку Менску!: Студэнцкае этнаграфічнае таварыства распачынае новы гурток па пашыву традыцыйных кашуль. падрабязьней чытаць тут: http://community.livejournal.com/by_ethn o/109099.html добрая магчымась рыхтавацца да Купалля
Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 363
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 78
Атрымаў падазяк: 22
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Blind
дык, jakub, прапануй праграму мерапрыемства!!
пра гэткае ужо некалі размаўлялі вось на гэты форуме: /kupalle2008/, проста тут не хацелася б паўтарацца. ну але ладна асноўныя пастулаты: 1.
Вынятка: jakub
ў нас унікальная сітуацыя - просты народ сьвяткуе сапраўды наскае этнічнае - сьвята. то на мой цям трэба зрабіць так, каб яно як мага меней асацыяцыявалася з буханнем, а больш з традыцыямі продкаў. гэткі шанец лічы што раз у год надараецца.
2. абуджаць прапанавалася (й рабілася) наступныя асацыяцыі: - вогнішча; - агні на вадзе (сьвечкі) - вяночкі - дуда - скокі (танцы) - сьпевы - народныя гульні.
у гэтым годзе варта лепш падрыхтаваць гэтыя рэчы, плюс можна падумаць пра штось яшчэ.
Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 363
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 78
Атрымаў падазяк: 22
Папярэджанняў: 0
знайшоў варыянт словаў купальскае песьні, што ў мінулым годзе ўсе ўпадабалі. выкладаю па просьбахтрудзяшчыхся.
А ў нас сёння Купала То-то-то* Ня дзеўка агонь клала, Сам Бог агонь раскладаў, Ўсіх сьвятых да сябе зваў Звала Купала Ільлю: -Ты прыйдзі ка мне Ільля, Ты прыдзі да Купальля. -Няма часу, Купала, Гэту ночку мне ня спаць, Трэба жыта пільнаваць, Каб зьмяя не ламала, Карэньне не капала.
Дададзена праз 7 хвілін 43 секунды:
і яшчэ скампанаваў з розных варыянтаў найбольш поўную вэрсію "чырвонай ружы" ЧР2009 таксказаць
Чырвоная ружа*, Ня стой пры дарозе, Ня стой пры шырокай, Хто йдзець, той ружу рвець, Хлопцы ў карманочкі,, Дзеўкі у вяночкі, У Кузьмовым дварочку Ўсе дзеўкі ў радочку, Адной Ружы нету, Чэша маці Ружу, Чэша навучае, Не стой з Кузъмом побач, Кузьма цябе зманіць, На ножаньку станіць, Кузьма здагадаўся, Узяў ды прыбраўся, У белае белле, Ў дзявочае адзенне, Ружа не пазнала, З Кузьмой побач стала, “ Што то за падружка, Цісьне маю ручку, Пальчыкі дамае, Пярсьцёнкі зрывае, Топча маю ножку ?” Схваціў Кузьма Ружу, На белую ложу, Няжджы маці Ружу, Ня жджы у вяночку, А жджы у платочку, Ня жджы з белым сырам, А жджы з малым сынам, У Кузьмовым дварочку. ------------------------------ *-кожны радок паўтараецца 2 разы словы, і ішчо 2 разы. усяго 4!
Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 363
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 78
Атрымаў падазяк: 22
Папярэджанняў: 0
На Купалу чарадзейства болей было. Казалі, на Купалле хоць хто можаць у каровы малако адабраць. Хоць якая чараўніца. Прыдзе і нешта надзенець на карову і скажа: "Цялушка, давай малачко". І падоіць кароў. Якія каровы былі, Рабонька ці якія каровы. А так музыка іграіць, танцуець. Чараўніца нейкая прыляціць, яе там ловюць. Бальшыя агні клалі. А тая чараўніца – яна не чараўніца, надзенецца лахматым і прыляціць. Гэта на Купалле была адна такая. Паваліцца, а яе танцаваць вывадзілі. Усе маладыя, а яна адна гэткая. Вот Купалля – гэта па ўсяму свету.