Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29
Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30 Беларускія музычныя інструменты » ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!! (Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён)
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 4 месяцы
Паведамленняў: 80
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
Вынятка: andros
Duda bezumowna.
Я ХАЧУ УСКЛАДНІЦЬ ЗАДАЧУ, а можа, прыйсці на дапамогу пану Якубу. З ЯКІХ ІНСТРУМЕНТАЎ МОЖНА СКЛАСЦІ АНСАМБЛЬ (АРКЕСТР) БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЕНТАЎ? Бо з адной дуды, і, нават, дваццаці, такі аркестр не атрымаецца. Га, музыказнаўцы?
Якуб спытаўся які інструмэнт можна лічыц' нашым нацыянал'ным ,гэта есц' дуда . А ўжо, што там можна ўпхнуц' у аркестр гэта іншая справа.Зараз там і балалайкі і баяны ,цымбалы нават электра-бас бачыў...
Цымбалы. Старадаўні індыйскі, арабскі і габрэйскі інструмэнт. Упершыню ў Беларусі згадваецца ў ананімным антыклерыкальным творы «Прамова Русіна аб нараджэньні Хрыста» (17—18 стст.). Цымбалы трапілі да нас празь дзьве крыніцы: вандроўныя замежныя музыкі ды габрэі-перасяленцы і шмат стагодзьдзяў былі прыкметай іх культуры ў беларускіх гарадах. У беларускую вёску трапілі ў 19 стагодзьдзі. Разам з гармонікам актыўна выціскалі з ужытку дуду. У 20 стагодзьдзі ўтварыліся сумесныя капэлы дуда-цымбалы-скрыпка. У перадваенны час фактычны лідэр беларускай народнай інструмэнтальнай культуры Язэп Жыновіч палічыў дуду капрызнай і цяжкай у карыстаньні, таму галоўным інструмэнтам беларускага народу назваў цымбалы. Сапраўднае прозьвішча Жыновіча — Іосіф Жыдовіч, і ён не саромеўся так падпісваць свае артыкулы ў 30-х гадах, але потым пэўна паўплывала савецкая габрэяфобія. Натуральна, што Жыновічу этнічна былі блізкія менавіта цымбалы. Такім чынам, гэты гарадзкі і модна-вясковы інструмэнт трапіў на алімп, а потым стаў штучным культам для ўсёй вёскі.
Прачытайце гэты артыкул Tut вел'мі цікава, а галоўнае па тэме.
Дарэчы, беларускія народныя музычныя струманты сьцьвярджаюць наш вялізарны культурны адрыў ад маскалёў зь іхнымі прымітыўнымі драўлянымі лыжкамі і балалайкай.
Паспрабуйма параўнаць нашы музычныя інструмэнты з суседзкімі: польскімі, украінскімі, літоўскімі, латыскімі. Што атрымаецца? Што маем? Якія асаблівсьці?