Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 587
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Яшчэ раз Zmicieru
Вынятка: Zmicier
ідэя Вялікай Літвы мне часам нагадвае нямецкі нацыянал-сацыялізм
Гэтае выказваньне проста зрывае маску з аўтара. Гэта тая самая расейска-савецка-гэбісцска-імперская антырэклама, скіраваная на поўную асіміляцыю нашага краю. Беларуская ўлада фашыстоўскімі называе бел-чырвона-белы сьцяг і Пагоню, фашыстамі называе сяброў Беларускага Народнага Фронту. І тут тамая самая песьня. Слабаваценька ў вас з фантазіяй, спадар Zmicie. І калі прышчапіць фашыстоўскія асацыяцыі да беларускіх сімвалаў даволі лёгка, то для ачарненьня ідэі ЛІТВЫ вам і вашай канторы трэба прыдумляць нешта іншае. Гэта апошнія мае словы ў ваш адрас, спадар Zmicier.
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 587
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Апошняе...
Вынятка: Zmicier
Засталося толькі свайго Адольфа-прарока раскалупаць.
Гэта з сучаснага беларускага праекту - у беларусаў ужо ёсьць свой всенародноізбранный і вснероднолюбімый вождь вядомай нацыянальнасьці... Вось такі апафеёз беларускай сьвядомасьці.
Узрост: --
З намі: 2 гады 6 месяцаў
Паведамленняў: 71
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 1
Атрымаў падазяк: 12
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
Вынятка: Litvin Habeliak
Калі не з канторы, тады ёсьць спадзяваньне, што эвалюцыя сьвядомасьці дарасьце да Літвы.
Дзякуй, я ўжо як небудзь "гадком папоўзаю" ў нізкай траўцы беларускай ідэі, зьнізу ўгару паглядаючы на лётаючых у небе ліцьвінаў. Усе вашыя аргуманты, спадару Habeliak, апелююць да эмоцыяў. З лагічных довадаў - толькі што назву "Беларусь" маскалі навязалі. Такі аргумант праўдападобны. Але нават тут узьнікаюць пытаньні: Каліноўскаму, Багушэвічу таксама навязалі? А "северо-западный край" прыдумалі, каб свой "беларускі праект" лепей раскруціць? Беларуская нацыя не да канца сфармаваная. Я не баюся ў гэтым прызнацца. Бо трэба адэкватна ацэньваць рэальнасьць, а не штучна яе ўпрыгожваць. Пра стан "ліцьвінскай" нацыі проста памаўчу. Пэцкаць "Ліцьвінскую ідэю" я не зьбіраюся. А з фашызмам параўнаў таму, што нічога ўцямнага апроч "аддайце Вільню, вярніце назоў, дарасьціце да нас" ў вашых допісах не пабачыў. Таму горш за вас саміх гэтую ідэю ніхто не замарае. На мой погляд, нашай краіне патрэбны праект, які будзе яднаць людзей, а не падзяляць. Праект Літвы хутчэй падзяляе (на "сьвядомых" і "несьвядомых", напрыклад). Гэтаксама, як, уласна кажучы, праект беларускага прэзідэнта (на тых, хто "за" і хто "супраць").
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 675
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 99
Атрымаў падазяк: 18
Папярэджанняў: 0
А ад аднаго вельмі разумнага чалавека, якім нават захапляўся сп. Габэляк парудзён пачуў вось што. Ён сьцвярджае, што назву Беларусь Багушэвіч узяў ад Каліноўскага і яго паплечнікаў з мэтай аддаліць наш народ ад палякаў. Зазначу, што палякі нават у перыяд уключэньня беларускіх зямель праводзілі актыўную паланізацыю. Прычым царскія ўлады ў той перыяд гэтаму не перашкаджалі. А Лаітва ў той час лічылася "вотчына" Польшчы. Таму на такі вымушаны крок пайшоў Каліноўскі, Багушэвіч і інш. І сталі працаваць на гэтую ідэю.
Дададзена праз 1 хвіліну 16 секунд:
Вынятка: Zmicier
Дзякуй, я ўжо як небудзь "гадком папоўзаю" ў нізкай траўцы беларускай ідэі, зьнізу ўгару паглядаючы на лётаючых у небе ліцьвінаў.
+1
Вынятка: Zmicier
На мой погляд, нашай краіне патрэбны праект, які будзе яднаць людзей, а не падзяляць.
Узрост: --
З намі: 2 гады 6 месяцаў
Паведамленняў: 71
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 1
Атрымаў падазяк: 12
Папярэджанняў: 0
Праблема не толькі ў часе. Нават пры тым, што ідэя Літвы - зусім не благая, ажыцьцяўленьне яе ў якасьці дзяржаўнага праекту мае шэраг перашкодаў (пра іх я пісаў у сваім першым пасьце). Але пераканаўчых адказаў ад прыхільнікаў Літоўскага праекту, як можна гэтыя перашкоды перадолець, я не атрымаў. А без такіх адказаў рэалізацыя праекту "Літва" на дзяржаўным роўні стаецца нерэальнай задачай. А ставіць нерэальныя задачы - то самае, што ня ставіць ніякіх. Палітыка - справа рэальнага.
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 587
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Tambouski vouk
назву Беларусь Багушэвіч узяў ад Каліноўскага і яго паплечнікаў з мэтай аддаліць наш народ ад палякаў. Зазначу, што палякі нават у перыяд уключэньня беларускіх зямель праводзілі актыўную паланізацыю. Прычым царскія ўлады ў той перыяд гэтаму не перашкаджалі. А Лаітва ў той час лічылася "вотчына" Польшчы.
Так, палякі ў 19-м ст. мелі вялікія поспехі польскага нацыябудаўніцтва. Царскія ўлады не не перашкаджалі - яны нічога не маглі зрабіць з гэтым. "Уцёкі" ад палякаў пад дахам расейскай імрперыі - гэта магло быць толькі тактычнай задачай. А вырашэньне яе праз здраду Літве і прыняцьце правілаў расейскай імперскай дактрыны трыадзінарускага народу - катастрафічная стратэгічная памылка.
Вынятка: Tambouski vouk
А Лаітва ў той час лічылася "вотчына" Польшчы.
Больш дальнабачных тагачасных жмудаў гэта не спужала. І цяпер Літва іхняя.
Вынятка: Zmicier
ажыцьцяўленьне яе ў якасьці дзяржаўнага праекту мае шэраг перашкодаў
А што наконт цяперашняга ажыцьцяўленьня беларускай ідэі як дзяржаўнага праекту? Ці ёсьць што сказаць аптымістычнае? Якія перашкоды мае беларускі праект? І якія адказы, як іх пераадолець?
паважаныя, пакуль Вы не вывучыце тэорыю этнагiнэза по Гумiлёву, усё што Вы тут пiшыце пусты трэп. Ящэ раз прапаную размясцiць на гэтым сайце кнiгу Вiктара Вераса "У истоков исторической правды". Гэта даследаванне расстауляе усе кропкi над "I". Маю копiю. Усе хто жадае прамываць мазгi у нейкiм напрамку забараняюць гэту кнiгу, бо яна пераверне самасвядомасць i беларусау, i лiцвiнау.
Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 146
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 6
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
Litvin Habeliak,
вы ўвесь час блытаеця жмудзінаў з аўкштайтамі. Жмудзіны як былі жмудзінамі, так імі і засталіся - пятая часткая сучаснай Літвы. Аўкштайты кудысьці "зніклі", але на іх месцы ёсь літоўцы. Таму давайце без памылак. Дарэчы, паўночна-заходняя Беларусь калісьці была этнічнай тэрыторыяй аўкштайтаў. Можаце паглядзець на мапах больш дакладныя межы.
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 675
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 99
Атрымаў падазяк: 18
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Andrei Bartashevich
щэ раз прапаную размясцiць на гэтым сайце кнiгу Вiктара Вераса "У истоков исторической правды". Гэта даследаванне расстауляе усе кропкi над "I". Маю копiю.
Узрост: --
З намі: 2 гады 6 месяцаў
Паведамленняў: 71
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 1
Атрымаў падазяк: 12
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Litvin Habeliak
Ці ёсьць што сказаць аптымістычнае? Якія перашкоды мае беларускі праект? І якія адказы, як іх пераадолець?
Вам можа падасца мой адказ дзіўным, але аптымістычнае ёсьць: 1. Беларускі праект мае сваю дзяржаўнасьць, прызнаную на міжнародным роўні. 2. Большая частка насельніцтва (каля 80%), што пражывае на тэрыторыі нашае краіны лічыць сябе БЕЛАРУСАМІ. Апроч таго, па зьвестках ЗБС "Бацькаўшчына" за межамі Беларусі пражывае каля 3,5 мільёнаў беларусаў. Праблемы, безумоўна, ёсьць. Я ужо пісаў пра тое, што беларуская нацыя не да канца сфармаваная. Нацыянальная культура практычна не падтрымліваецца дзяржавай. Але такія рэчы не вырашаюцца за адзін год, і нават за дзесяць. Патрэбная шматгадовая праца. Ня буду сьцьвярджаць, што яна вядзецца выключна пасьпяхова. У мяне ўзьнікае такое адчуваньне, што адзіным аргумантам на карысьць Літоўскага праекту, ёсьць далёкасьць ад посьпеху праекту беларускага. Тым не меньш, літоўскі праект нават такімі дасягненьнямі пахваліцца ня можа.