Узрост: --
З намі: 2 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 59
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 13
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
І ўсё ж, няма ніякай абгрунтаванай падставы так спадзявацца на назву. Гэткая сьляпая вера больш уласьціва тым, хто сур'ёзна успрымае Глобу, гараскопы, Настрадамусам абчытваецца, з'яўляецца прыхільнікам прароцтваў Вангі... Ня ведаю, што зрабіў Форд, але краіна - больш складаны механізм за аўтамабіль. А тыя, хто зьбіраў аўто - атрымлівалі за гэта грошы. Ці вы прапануеце за адраджэньне краіны па баксу даплочваць: вывучыў пяць словаў беларускіх, харошы хлопчык, вазьмі цукерку? А на сёньняшні стан Беларусі ўплывае шмат фактараў. І бадай галоўны па ўсіх раскладках - гэта наш усходні сусед - татараславянская Русь. Імпэрыя сьпіць і бачыць свае межы ля Брэста-Літоўскага (а мо й далей). І зваліся б мы Крывіяй, Літвой, Чорнарусьсю - маскалі рабілі б тое, што й вырабляюць цягам ўсёй гісторыі. Усё астатняе - гэта толькі наступствы шматвекавой агрэсыўнай палітыкі усходняга суседа, які імкнецца захапіць нашу зямлю, падпарадкаваць наш край (ім таксама няма розьніцы каго рабаваць: Грузія, Беларусь, Літва, Чачня). Няма сэнсу надаваць шмат вагі словам. Дзея ўсё ж важней.
Узрост: --
З намі: 3 гады 1 месяц
Паведамленняў: 590
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 18
Папярэджанняў: 0
Вынятка: pik
І бадай галоўны па ўсіх раскладках - гэта наш усходні сусед - татараславянская Русь. Імпэрыя сьпіць і бачыць свае межы ля Брэста-Літоўскага (а мо й далей). І зваліся б мы Крывіяй, Літвой, Чорнарусьсю - маскалі рабілі б тое, што й вырабляюць цягам ўсёй гісторыі. Усё астатняе - гэта толькі наступствы шматвекавой агрэсыўнай палітыкі усходняга суседа, які імкнецца захапіць нашу зямлю, падпарадкаваць наш край (ім таксама няма розьніцы каго рабаваць: Грузія, Беларусь, Літва, Чачня). Няма сэнсу надаваць шмат вагі словам. Дзея ўсё ж важней.
Дзея важней?! Маскалі ўзялі і зьдзейсьнілі сваю дактрыну трыадзінарускага народу. Узялі і зьдзейсьнілі перайменаваньне нашых вуліц. Узялі і зьдзейсьнілі забойства Літвы і літвінаў. Узялі і зьдзейсьнілі перайменаваньне нас у беларусаў... Наступствы мы хлябаем цэбрамі. Дзея важней?! У сэнсе, не даганю дык хоць сагрэюся? Ці, можа, ад дзеі вада ў ступе ў муку ператвараецца? Беларускасьць - якраз гэтая вада ў нашай ступе, бо яна з рэчышча расейскай імперскай палітыкі.
Узрост: --
З намі: 2 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 59
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 13
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 2
Вынятка: Litvin Habeliak
Дзея важней?! У сэнсе, не даганю дык хоць сагрэюся? Ці, можа, ад дзеі вада ў ступе ў муку ператвараецца? Беларускасьць - якраз гэтая вада ў нашай ступе, бо яна з рэчышча расейскай імперскай палітыкі.
У тым і праблема, што мы, беларуса-літвіны, больш займаемся пошукам перашкодаў, зьвяртаем зашмат увагі на прымхі-забабоны, адшукваем неіснуючыя рэцэпты ператварэньня нейкім чарадзействам населенія ў народ (не важна: літвіны гэта альбо беларусы, бо зараз ніякага народу ня існуе, а ёсьць істоты, што насяляюць гэты край). Дзея і толькі дзея, штодзённая праца на вялікую ідэю захаваньня гэтай краіны, захаваньня спадчыны, захаваньне-ратаваньне адмысловай культуры дзеля свабоднага жыцьця тутэйшага народу... І не віна брэнда Беларусь, што мы ўсё ператвараем у ваду, займаеся таўкатнёй... Мала робім асэнсаванага. Больш балбочым па розных кангрэсах і з'ездах... Пры чым тутака назвы?
Узрост: --
З намі: 2 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 68
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 22
Атрымаў падазяк: 12
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
Вынятка: pik
Дзея і толькі дзея, штодзённая праца на вялікую ідэю захаваньня гэтай краіны, захаваньня спадчыны, захаваньне-ратаваньне адмысловай культуры дзеля свабоднага жыцьця тутэйшага народу... І не віна брэнда Беларусь, што мы ўсё ператвараем у ваду, займаеся таўкатнёй... Мала робім асэнсаванага
Узрост: --
З намі: 3 гады 1 месяц
Паведамленняў: 590
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 18
Папярэджанняў: 0
Вынятка: pik
Дзея і толькі дзея, штодзённая праца на вялікую ідэю захаваньня гэтай краіны, захаваньня спадчыны, захаваньне-ратаваньне адмысловай культуры дзеля свабоднага жыцьця тутэйшага народу... І не віна брэнда Беларусь, што мы ўсё ператвараем у ваду, займаеся таўкатнёй... Мала робім асэнсаванага. Больш балбочым па розных кангрэсах і з'ездах... Пры чым тутака назвы?
Дык, усё ж, важней дзея ці вынік?
Пры чым назвы? Паспрабую метадам ад супраціўнага. Калі ад назваў нічога не залежыць, чаму тады маскалі сталіся рускімі + славянамі, масковію яны назвалі россіей, чаму ян ыперайменавалі нашыя вуліцы, а нас назвалі белоруссамі? А жмуды навошта назвалі сябе літоўцамі? Навошта яны гэта рабілі, калі зьмена назову нічога не мяняе? Я ўжо ня ведаю, як яшчэ давесьці прынцыповую важнасьць назову?!
Узрост: --
З намі: 2 гады 6 месяцаў
Паведамленняў: 71
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 1
Атрымаў падазяк: 12
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
Спрэчкі на гэтую тэму мне нагадваюць спрэчкі ў пытнаньнях веры. Маўляў, якая вера лепшая: паганства ці хрысьціянства, каталіцтва ці праваслаўе? Кожны з бакоў перакананы ў сваім, пры гэтым ня можа прывесьці аргумантаў, якія б былі бясспрэчна пераканалі іншы бок. Прыватна я прыхільнік заставацца Беларусам. Аргуманты на гэтую тэму я калісь ужо прыводзіў у доўгай спрэчцы зь Вяльлёй на адным з іншых форумаў (не магу яго знайсьці ўжо). Коратка (наколькі ўмею) прывяду галоўныя: 1. Назва "Беларусь" мае міжнароднае прызнаньне. Пераназваўшы краіну можам сутыкнуцца з "праблемай Македоніі" (тую не пускае ў ЭЗ Грэцыя, бо адна з правінцыяў у гэтай краіне называецца гэтаксама, а афіцыйна ў ААН зарэгістравана краіна "Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія"). І тут мы "ваяваць" хутчэй не з Масквой будзем, якая, як сьцьвярджае Habeliak, (магчыма і слушна, але не гэта галоўнае) нам назву навязала, а зь Літвой, якая гэтую назву, я б сказаў, "запатэнтавала". Нам гэта трэба? 2. Большасьць насельніцтва нашай краіны ўсьведамляе сябе беларусамі. І ня трэба казаць, што гэтая большасьць "тупая", "быдлячая" і г.д. Бо так абагульняць нельга. Я, па-вашаму, таксама быдла? І тупыя, і быдла яны не да назвы. Прынаймней, абгрунтаванага дасьледваньня на гэтую тэму я не чытаў. 3. Ніякіх абгрунтаваных доказаў таго, што праблемы нашай краіны - ад назвыНЯМА. Гэта толькі перакананьні прыхільнікаў Вялікалітоўскай ідэі. Праблема нашай зямлі ў тым, што ў нас няма дэмакратычнай дзяржавы, рынкавай эканомікі, грамадзянскай супольнасьці. (А вось гэта пацьверджана працамі шматлікіх эканамістаў, палітолягаў, праўнікаў і г.д.) А гэтыя рэчы не зьявяцца са зьменай назвы! Я лічу, што кожны можа верыць у любую з канцэпцыяў назвы нашай зямлі. Гэта неад'емнае права кожнага чалавека. Я веру ў Беларусь. Бо жыву ў Беларусі, рэальна існай краіне і дзяржаве. Хай сабе і далёкай ад ідэалу.
Узрост: --
З намі: 3 гады 1 месяц
Паведамленняў: 590
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 18
Папярэджанняў: 0
Ніхто (і я таксама) ня кажа, што са зьменай назвы вырашацца ўсе нашыя праблемы. Не, не і не. Гэтак жа, як хвароба не вылечваецца ад пастаноўкі правільнага дыягназу. Але правільны дыягназ - неабходная ўмова вылячэньня. Аднаўленьне назову "Літва" вяртае нам нашую гісторыю (цяпер мы жывем па Абэцэдарскаму, быццам вылезьлі з лапцёў, дзякуючы советской власті і старшім братьям) - падмурак нашай нацыі. Гэты назоў ачышчае пратокі нашае сьвядомасьці ад імперскіх склератычных бляшак. Усё робіцца зразумелым і простым, зьнікае маразматычная блытаніна. Як прыклад, мы цяпер кажам, што Статут ВКЛ напісаны на старабеларускай мове... Як лёгка мы закідаем цяперашняе ў мінулае! А трэба працягваць мінулае ў цяперашняе! Гэта цяперашняя нашая мова новалітоўская!!! Што датычыць цяперашніх летувісаў. Ці яны пакт молатава-рыбентропа патрымліваюць, гаротнікі, акупаваныя саветамі? Не? Тады Вільню і Віленшчыну нам, калі ласка, назад! Датычна большасьці насельніцтва. Ці хто з гэтых беларусаў пойдзе паміраць за Беларусь? Для іх усё беларускае мае толькі геаграфічны аспект - як яны сьпяваюць і прытанцоўваюць пад "патрыятычныя" беларускія песьні на расейскай мове!!!
Узрост: --
З намі: 2 гады 6 месяцаў
Паведамленняў: 71
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 1
Атрымаў падазяк: 12
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
Вынятка: Litvin Habeliak
Гэты назоў ачышчае пратокі нашае сьвядомасьці ад імперскіх склератычных бляшак. Усё робіцца зразумелым і простым, зьнікае маразматычная блытаніна.
"Ачышчэньне пратокаў" - гэта ўнутранае адчуваньне кожнага асобна ўзятага чалавека, т.б. паняцьце суб'ектыўнае. Хтосьці адчувае гэта, хтосьці (як я, напрыклад) не. Ну няма ў мяне ніякіх асаблівых адчуваньняў ад адной назвы "Літва". А вось блытаніна ад яшчэ адной назвы нашага краю дакладна ўзьнікае. і ад двух Літваў на мапе Сьвету таксама.
Вынятка: Litvin Habeliak
Што датычыць цяперашніх летувісаў. Ці яны пакт молатава-рыбентропа патрымліваюць, гаротнікі, акупаваныя саветамі? Не? Тады Вільню і Віленшчыну нам, калі ласка, назад!
Ага, возьмуць самі і аддадуць... І кожнаму Вялікалітоўцу морду мёдам памажуць... Насамрэч, міжнароднае права ў цяперашнім выглядзе сфармавалася пасьля 2-й Сусьветнай вайны, т.б. і пасьля пакту. Адпаведна, толькі тэрытарыяльныя зьмены якія адбываліся (адбываюцца) пасьля гэтага, мусяць адбывацца са згоды абодвух бакоў. Такой згоды ў дадзеным выпадку дасягнуць немагчыма. Выйсьця 2: вайна (якая з нашага боку міжнароднай супольнасьцю будзе прызнана захопніцкай), альбо спроба зьмяніць СЫСТЭМУ МІЖНАРОДНЫХ СТАСУНКАЎ А хто на гэта пойдзе дзеля Беларусі? Ды яшчэ з улікам таго, што такія зьмены агукнуцца па ўсёй плянэце канфліктамі і перадзеламі.
Вынятка: Litvin Habeliak
Як прыклад, мы цяпер кажам, што Статут ВКЛ напісаны на старабеларускай мове... Як лёгка мы закідаем цяперашняе ў мінулае! А трэба працягваць мінулае ў цяперашняе! Гэта цяперашняя нашая мова новалітоўская!!!
Мова Статутаў ВКЛ на момант іх напісаньня звалася "русінскай"
Увогуле, ідэя Вялікай Літвы мне часам нагадвае нямецкі нацыянал-сацыялізм. Расчараваныя ў "непрыгожай, быдляцкай і г.д." Беларусі (як немцы падчас Ваймарскай рэспублікі) людзі шукаюць нейкі ідэал. Пачынаюць капацца ў гісторыі у пошуках Вялікай ідэі (як нацысты "раскапалі" арыяў). Знаходзяць ВКЛ "ад мора да мора". Наступны этап - знайсьці ворагаў (у немцаў - жыды, у нас - літоўцы ды, само сабой, "маскалі"). І ўсё - наперад, на Вільню і з песьняй!!! Засталося толькі свайго Адольфа-прарока раскалупаць. Па-мойму трэба жыць СЁНЬНЯ, а не ў 16-м стагодзьдзі. І ведаць і шанаваць трэ ня толькі гісторыю, але і сучасны парадак у сьвеце, якім бы неідэальным ён ня быў. І зыходзіць з рэаліяў 21-га стагодзьдзя, працуючы над выклікамі і праблемамі, якія паўстаюць перад намі зараз. А іх безьліч: слабая неканкурэнтаздлоьная эканоміка, непавага да правоў чалавека, несфармаваная да канца мова (шмат у якіх галінах лексікі сваёй у прынцыпе няма), экалёгія і шмат іншых. А гнацца за Вялкай Літвой - гэта плаваць у аблоках і змагацца зь ветракамі.
Не, не і не. Гэтак жа, як хвароба не вылечваецца ад пастаноўкі правільнага дыягназу.Але правільны дыягназ - неабходная ўмова вылячэньня.
+100%
Вынятка: Litvin Habeliak
Што датычыць цяперашніх летувісаў. Ці яны пакт молатава-рыбентропа патрымліваюць, гаротнікі, акупаваныя саветамі? Не? Тады Вільню і Віленшчыну нам, калі ласка, назад!
Сітуацыя такая, што, каб Вільня была ў нас яшчэ за савецкім часам - яна была б зусім іншай. Менавіта літоўцы захоўвалі і захавалі яе, рупіліся пра яе. Пакуль што - Вільня ў надзейных руках. Вось так.
Паведамленне адрэдагавана 28 жніўня 2009 18:00. Рэдагавалася 1 раз(а)
Узрост: --
З намі: 3 гады 1 месяц
Паведамленняў: 590
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 18
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Zmicier
слабая неканкурэнтаздлоьная эканоміка, непавага да правоў чалавека, несфармаваная да канца мова (шмат у якіх галінах лексікі сваёй у прынцыпе няма), экалёгія і шмат іншых.
Вось-вось... Шмат яшчэ чаго можна дадаць. Напрыклад, несфармаваная БЕЛАРУСКАЯ нацыя... А гэтае апошняе - прычына шмат чаго преалічанага вышэй. Наогул, спадар Zmicier, сумна чытаць Вашыя аргумэнты. Вам ідэя Вялікай Літвы часам нагадвае нямецкі нацыянал-сацыялізм, а тымчасам гісторыя ўжо аб'ектыўна засьведчыла, што беларускі праект - гэта расейскі імперскі праект. Як правільна казала karna, 200 гадоў фармуецца беларуская нацыя і ніяк ня можа зфармавацца... І не зфармуецца, таму што дрэва не расьце каранямі ўверх.