Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 675
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 99
Атрымаў падазяк: 18
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Тая М
Лепей прамым тэкстам - гета.Баіцеся канкурэнцыі?
Тая М., лепш праўда пачаць гэтую тэму у новым форуме. Тут беларусы-літвіны з літвінамі-беларусамі галовы гатовыя паразбіваць адзін адному. А што ж казаць пра тэму габрэяў? тут такое пачнецца!
А тэма праўда цікавая. Бо шмат хто з нашых славутых землякоў беларусаў з'яўляюцца габрэямі па крымі (а некаторыя і па культуры) -- той жа Леў Альпяровіч з Куранца, ці Зьмітрок Бядуля з Даўгінава.
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 588
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Асабліва цікавае мейсца:
...Калі Кацярына Другая паехала ва Усходнюю Беларусь пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, яна проста звар’яцела, бо ў гарадах яе сустракалі прадстаўнікі ўсіх этнічных групаў - беларусы, палякі, габрэі, татары...
Дык, аказваецца, беларусы былі ўжо 18-м стагодзьдзі? Абалдзець...
Узрост: --
З намі: 3 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 324
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 20
Атрымаў падазяк: 22
Папярэджанняў: 0
Беларусы як сучасная нацыя пачынае фармавацца ў 19 стагоддзі, і нейкі прамежкавы вынік атрымаўся толькі са з’яўленнем СССР. То бок, тыя, хто ніколі не жыў у БССР, не лічаць сябе беларусамі. Гэтак, вы не знойдзеце цяпер мясцовых беларусаў на этнічна беларускіх Смаленшчыне і Браншчыне, усе беларусы там - выхадцы з БССР. Затое ў Беласточчыне яны ёсць, бо няхай усяго два гады, але гэтыя землі былі ў Савецкай Беларусі.
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 588
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Навошта тады самому сабе супярэчыць? Між тым, супярэчаньне аўтамычна зьнікае, калі ў першай цытаце "беларусы" замяніць на "літвіны". Па другой цытаце стаўлю аўтару +. Ён ня мае ілюзіяў - ні слова ня кажа пра тое, што беларуская нацыя ўжо сфармавалася... І яшчэ зь ягоных разважаньняў вынікае несупярэчлівая рэчаіснасьці выснова - савецкасьць нацыянальнасьці насельнікаў гэтага краю. Яны і за герб савецкі прагаласавалі...
Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 267
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 13
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Litvin Habeliak
Яны і за герб савецкі прагаласавалі...
Верасень 1991 г. У ВС БССР дыскутуецца пытаньне пра сымбалі. Дэпутаты, мала знаёмыя зь гісторыяй нацыянальных сымбаляў, пасьля атрыманьня інфармацыі і падрыхтоўчай працы дэпутатаў ад Народнага Фронту прымаюць рашэньне аб наданьні ім статусу дзяржаўных. Тым самым робіцца вялікая раскрутка нац. сымболікі ў грамадзтве і сьвеце. Вялікая частка жыхароў Беларусі ад гэтых абсуджэньняў тады была далёка. Не сфармавала яшчэ сваіх адносін да сымбаляў, ня мела ведаў па іх гісторыі. Таму ў 1995 г. такі вынік.