Узрост: --
З намі: 2 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 59
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 13
Папярэджанняў: 0
Што мы страцілі са зьнікненьнем гістарычнага Княства Літоўскага? Чаму Беларусь ня можа набраць той вагі й пашаны ў сьвеце, якую мела ВКЛ? Ці ёсьць у краіны Беларусь гістарычнае апірышча? ВКЛ падмурак Беларусі? Мова нашая беларуская ці літвінская?
Дададзена праз 4 хвіліны 52 секунды:
Якой вам бачыцца сёньняшняя краіна пад назвай Беларусь? Ці магло б быць што-небудзь іншае, калі б мы ня страцілі-згубілі-аддалі-прагулялі сваю ЛІТВІНСКАСЬЦЬ?
Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 146
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 6
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
урэшце рэшт, мы ці абмаскалімся (таму што такая канкрэтная і выразная тэндэнцыя) ці станем літвінамі (хоць ідэя - як проблеск у цемры, але яна мае пад сабой грунт стагоддзяў). Хто спадзяецца на беларускасць - проста летуценнік. Нават калі гэта вучоны са званнем прафесара. На рэчы трэба глядзець цвяроза. Мова, зразумела ж, ёсь і будзе беларуская (русінская - па-старому, мова Скарыны), так і прапаноўваюць запісваць манархісты падчас перапісу.
Беларусь ня можа мець той вагі, якую мела ВКЛ, таму што ў кожнага свая візія беларускасці і ейных каранёў. Ніхто ня можа сказаць, што ёсь беларуская ідэнтычнасць. Але многія кажуць пра тое, якой яна МОЖА быць, калі пастарацца. Але, прабачце, мы становімся беларусамі ўжо больш за 200 гадоў, ды так і ня сталі ))). Навукоўцы ж занятыя пошукамі гістарычных апраўданняў "чаму мы беларусы і наколькі гэта добра", штурхаючыся ад комплексу нацыянальнай непаўнавартасці і недарэчнасці.
На рэчы трэба глядзець цвяроза. Большасць людзей схільная называцца рускім ці палякам, асабліва замяжой, таму што так больш зразумела (гэта ключавая прычына!). Людзі хочуць быць зразумелымі самі сабе, яны хочуць яснасці і несумніўнасці ў вачах іншых, што яны сапраўды існуюць. На беларускасці завярнуліся толькі кучка інтэлектуалаў, адарваных ад рэальнага свету.
Для мяне асабіста беларускасць занадта мадэрновая, як навагодні маскарад "а сіводня я буду сніжынкай!" :) Нешта зменлівае, цякучае, мінальнае. Тым ня менш я лічу яе натуральнай часткай гісторыі (па-іншаму не магло быць у калоніі).
Дарэчы, той хто кажа, што зараз назва не галоўнае - звярніце пільна ўвагу: маскалі ня дурні, калі практычна адразу забаранілі літвінскасць і кінулі сілы на выназходніцтва новай назвы! Мы дагэтуль ад іх залежым! Умейце вучыцца ў сваіх ворагаў! Яны маюць рацыю, а мы не - і гэта відавочна па той жопе, у якой мы знаходзімся.
Як карабель назавеш, так ён і паплыве - народная мудрасць, правераная часам Пакуль няма назвы - няма і плавання, панове.
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 590
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 18
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Vialla
Як карабель назавеш, так ён і паплыве - народная мудрасць, правераная часам Пакуль няма назвы - няма і плавання, панове.
Працягну думку словамі Мантэня - няма папутнага ветра караблю, які ня ведае, куды плыць.
Насамрэч, беларускасьць не кранае душы насельнікаў нашага краю. Адна з прычынаў - адсутнасьць гістарычнай легітымнасьці. Нездарма маскалі намалявалі беларусам лапцявую гісторыю з каўтуном у галаве. "Я мужык беларус - пан касы і сахі..." Гэта натуральная кропка на беларускім праекце. Назваўшыся беларусамі, мы адарвалі ад сябе карані ВКЛ, сталі бязроднымі.
Узрост: --
З намі: 2 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 59
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 13
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
Вынятка: Litvin Habeliak
"Я мужык беларус - пан касы і сахі..."
А гэта ўвогуле ўсяго толькі радок зь верша. Ня самы лепшы верш, лічу. Але ёсьць шмат іншых і файных. Навошта зводзіць усё да вершарадка? Каб у ЛІТВІНАЎ-БЕЛАРУСАЎ у час Купалы былі мазгі, мо яны б ПРАПІЯРЫЛІ іншыя радкі з творчасьці выдатнага паэта. Але ці дазволілі б ім гэта зрабіць АКУПАНТЫ? Шмат пытаньняў.
Вынятка: Vialla
Як карабель назавеш, так ён і паплыве - народная мудрасць, правераная часам Пакуль няма назвы - няма і плавання, панове.
Мо хопіць догмаў? Якая ж гэта народная мудрасьць? Зайдзіця ў вялейскі бар "ЭЛІТА"... Вы спадзяяцеся ўбачыць тамака штосьці элітарнага? Не шукайце - гэтага там няма... Увогуле, гэтаму мульцяшнаму выслоўю няма ніякага сур'ёзнага пацьверджаньня. Калі ты ўпэўнены ў сабе - якая розьніца як на цябе будуць пазіраць альбо што пра цябе будуць казаць-абзываць: упэўненыя людзі ня жывуць комплексамі маладушных й нямоглых... Адно, што можа ў дылеме беларус/літвін выклікаць падозраньне - гэта прывязка да "русі". Тутака няма сумневаў у сутнасьці "падкінутай" нацыянальнасьці. Папрацавалі маскалі выдатна. Але, разумеючы гэта й усьведамляючы, можна пераадолець гэтую штучную повязь. Адно што - ці толькі ў назьве справа? Акупацыя ніколі не зьнікае бясьследна. Сёньняшнія нашыя блуканьні ў вечнасьці - гэта вынік маскальскай акупацыі. Зваліся б мы ЛІТВІНАМІ - розьніцы ня шмат, 200 гадоў і дзейнасьць маскальска-прамаскальскіх гадаў ня выкрэсьліш, ня выдыхнеш адным уздыхам... Ня ў літарах прычына, хаця, і гэта ўплывае на сьвядомасьць, але не вырашальна...
Увогуле, гэтаму мульцяшнаму выслоўю няма ніякага сур'ёзнага пацьверджаньня.
гэта не мульцяшнае выслоўе якраз. Пра назву карабля шмат прымхаў і павер'яў. Ня трэба так лёгка адмахвацца ад напрацовак часу.
Вынятка: pik
валіся б мы ЛІТВІНАМІ - розьніцы ня шмат
украінцы назваліся ўкраінцамі, літоўцы - літоўцамі. Паглядзіце, дзе яны, а дзе мы. Як жа ж няшмат, калі шмат розніцы! Няма будучыні, самастойнай, у беларускага праекту. "Трэба", "можна" - гэта ўсё інтэлектуальныя гіпотэзы. Назавіце хоць адну апору, якая ЗАРАЗ дзейнічае на карысць самастойнай беларускай будучыні. Гаворка пра рэальнасць, а не пра гіпатэтычнасць! Я таксама веру, што гіпатэтычна Беларусь мае будучыню. Але цяпершчына і 200 год мінуўшчыны маю гіпотэзу ніяк не абгрунтоўваюць! Мы будзем і далей, якм бараны, біцца ў каменную сценку ці ўсё ж пойдзем праз вароты?
Праблема ў самаўсведамленні. Кім ты сябе лічыш, тым ты ёсь. Адпаведна такое і жыццё. Таму назва якраз-ткі мае першы, хоць і не адзіны, сэнс. Ці ёсь розніца паміж каструляй і батарэяй?
Аднойчы ,гадоў пэўна дзесіац' таму можа бол'ш ,я меў размову з маім дзяц'кай аб Радзіме ,дык вос', я ў яго спытаў чаму ты з такой непавагай,з нейкім няўпэўненасцю, ставішсіа да сябе(беларусаў) ,ен паціснуў плячыма і сказаў- "Нет у нас какого то стержня...."
Лічу будучыня за Ліцвінамі ,тол'кі так мы зможам самаідынтыфікавацца як нацыя .Трэба пазбавіцца ,як Pik казаў ад гэтай накінутай нацыянал'насці,іншымі словамі ад гэтага "русь",адразу занікауц' і ўсе асацыяці і прывязка сябе з якім бы там не было рускім .Пытанне ў іншым ,ШТО РАБІЦ' З ВІЛ'НЯЙ ????????? Вос' тут пытанне трыбе ставіц' рогам !!!
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 590
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 18
Папярэджанняў: 0
Вынятка: pik
Абсалютна спрэчнае пытаньне.
А што, кранае? Пратрыця вочы!!!
Дададзена праз 22 хвіліны 39 секунд:
Мы, дазволіўшы назваць і назваўшы сябе беларусамі, здрадзілі... Здрадзілі Касьцюшку, які "нарадзіўся літвінам" і біўся за Літву; здрадзілі Міцкевічу са словамі "Літва, о край мой любы!"; здрадзілі Сапегу, які пісаў Статут; здрадзілі тым ваярам-літвінам, якія гінулі за Літву; здрадзілі Літоўскай Пагоні; здрадзілі нашаму Княству!!!
Узрост: --
З намі: 2 гады 7 месяцаў
Паведамленняў: 160
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 20
Папярэджанняў: 0
Уявім, што заўтра усе пачынаюць называцца літвінамі... Зімоўскія, паўлючэнкі, лукашэнкі, пяткевічы, (якія ж там яшчэ пачвары ўсплываюць?...), кароткія, аверкавы, - Новості на первом канале Республікі Веліколітва... Трошкі зазірніце наперад, хаця б на дзень... Зьменяцца Лябедзька, Баршчэўскі.... БНФ, ТБМ... Што зьменіцца, калі які-небудзь тутэйшы жлоб пачне называць сябе літвінам? Які сэнс, калі ўжо даўна нават мовай не карыстаюцца (Мова ж - здаецца, ёсьць літвінская, хаця й завецца беларускай?)? Дзе літвіны? І яшчэ 300 год тлумачыць быдлу, што яны літвіны спадчынныя? Што рабіць з населеніем, якому аднолькава: беларус ён, рускі, літвін альбо татарын? І на вашую думку, спадарства, чаму першаадраджэнцы нашага краю абвяшчалі пра БНР? Чаму яны не абралі лагічнай "пралітвінскай" вэрсыі? Беларуская Народная Рэспубліка дазволіла, як бы ні было там, нам і сёньня разважаць пра Беларусь - Літву, а каб не ўзьнікла БНР - ці засталося б што ўжо ад Беларусі-Літвы?
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 677
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 100
Атрымаў падазяк: 19
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Litvin Habeliak
Мы, дазволіўшы назваць і назваўшы сябе беларусамі, здрадзілі... Здрадзілі Касьцюшку, які "нарадзіўся літвінам" і біўся за Літву; здрадзілі Міцкевічу са словамі "Літва, о край мой любы!"; здрадзілі Сапегу, які пісаў Статут; здрадзілі тым ваярам-літвінам, якія гінулі за Літву; здрадзілі Літоўскай Пагоні; здрадзілі нашаму Княству!!!
А Багушэвіч?! Таксама здраджваў, калі стварыў-аднавіў-вярнуў беларускю мову ў літаратуру "Смык беларускі" і "Дудка беларуская" ?
Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 212
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 32
Папярэджанняў: 0
Вынятка: karna
украінцы назваліся ўкраінцамі, літоўцы - літоўцамі. Паглядзіце, дзе яны, а дзе мы. Як жа ж няшмат, калі шмат розніцы!
Украінцы амаль там жа дзе й беларусы. Вельмі цяжка ідзе абуджэньне асабліва ва ўсходняй частцы краіны, дзе муцяць ваду маскалі (ізноў жа, асноўная маскальская зачэпка - мова). Літвінства можа набыць у нас тую самую падтрымку, што і беларуства - дай бог 10%. Пры чым гэтая падтрымка будзе з боку хіба тых, хто зараз шчыра імкнецца аднавіць незалежнасьць Беларусі, яе культуру, гісторыю... І тыя ж самыя людзі, хто зараз "на перадавой" беларускасьці, будуць заўтра змагацца за літвінства... Што зьменіцца? Адукацыя, СМІ, справаводства........ - усё па маскальску.... Вы што, чакаеце сотні тысячаў на плошчах пад лозунгамі "За Вялікалітву!"? Як тамака ў школьнай матэматыцы: ад перамены месцаў дадатных сума не зьмяняецца... І значыцца - які сэнс мяняць?
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 590
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 18
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Tambouski vouk
А Багушэвіч?! Таксама здраджваў, калі стварыў-аднавіў-вярнуў беларускю мову ў літаратуру "Смык беларускі" і "Дудка беларуская" ?
Таксама. Пытаньне, зрабіў ён гэта сьвядома ці несьвядома.
Дададзена праз 3 хвіліны 34 секунды:
Вынятка: zuch
Вы што, чакаеце сотні тысячаў на плошчах пад лозунгамі "За Вялікалітву!"?
Карпарацыя ФОрд зрабіла неяк машыну адмыслова для рынку лацінскай амерыкі. Мадэль не пайшла. Чаму? Назоў мадэлі (пардон, не памятаю дакладна) у перакладзе на мову нейкага індзейскага племя азначаў "тое, што ня рухаецца". Што зрабіў Форд? Пакінуў назву ці зьмяніў?