Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30
перапіс-2009 » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён

Аўтарызацыя

У нас на форуме

праца сайта 1 2 3 ... 25 26 27 >>
Апошняе паведамленне 26 снежня 2008 21:07
гасьцявыя рэсурсы БайФлай
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 20:07
перапіс-2009
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 09:53
Праграмкі
Апошняе паведамленне 19 снежня 2008 13:28
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 17 снежня 2008 00:12
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 21:19
А чаму????? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 20:58
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 4 снежня 2008 12:48
Вялейка ў сусьветным сеціве
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 22:14
ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 10:11

А ў галерэі...


З Калядамі!

З Калядамі!
Каментары (0)
480x682, 117.05 Kb
   Усе форумы > Беларусь > Нацыянальная ідэя Пошук па форуме
Папярэдняя тэма :: Наступная тэма  
   
перапіс-2009
  • 0
Vialla Спасылка на пост #1 Дададзена: 12 снежня 2008 21:17 + --   
Галоўныя рэдактары
--
1
Узрост: --
З намі: 2 гады
Паведамленняў: 92
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 4
Атрымаў падазяк: 8
Папярэджанняў: 0
Cказалі Дзякуй: 1
14 кастрычніка наступнага году мае адбыцца перапіс насельніцтва. Ізноў прыйдзецца адказваць на пытанне: хто ты ёсь, кім сябе лічыш.
беларус, на мой пагляд, прафанны праект, навязаны нам суседзямі, які адарваў нас ад гісторыі ВКЛ, зрабіў людзьмі бязроднымі ды бяспомнымі, нейкімі андроідамі новага веку.

наша сям'я будзе запісвацца ліцвінамі. І ня толькі. Аднадумцаў шмат. Мо, вернем сабе гісторыю?

вось некаторыя спасылкі па тэме:
http://nicolaev.livejournal.com/859876.h
tml

http://www.manarchija.org/node/114
http://nicolaev.livejournal.com/910606.h
tml

http://community.livejournal.com/litviny
2009/6436.html

http://community.livejournal.com/litviny
2009/375.html

___________________________
ваўчынымі ікламі паўстань, Крыўя!
ICQ: 264351865
[цытаваць] [угару] 
karna Спасылка на пост #2 Дададзена: 15 снежня 2008 13:41 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 4 месяцы 4 дні
Паведамленняў: 5
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 2
Папярэджанняў: 0
Cказалі Дзякуй: 1
ці варта дзяліць краіну на быдларусаў і ліцвінаў?
я лічу, што так.
[цытаваць] [угару] 
jakub Спасылка на пост #3 Дададзена: 17 снежня 2008 20:31 + --   
Адмін
--

Узрост: --
З намі: 2 гады
Паведамленняў: 289
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 46
Атрымаў падазяк: 16
Папярэджанняў: 0
пэўна ня густа ў вялейцы тых хто "больш чым беларусы"
___________________________
мне не шкода свойскага быдла...
[цытаваць] [угару] 
Зоя Справедливая Спасылка на пост #4 Дададзена: 17 снежня 2008 22:13 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год
Паведамленняў: 63
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 6
Папярэджанняў: 0
Вялля кажа:
наша сям'я будзе запісвацца ліцвінамі
яцвягі - яцвягамі, крывічы - крывічамі, палешукі - палешукамі, каталікі - палякамі, адэпты РПЦ - рускімі. А яшчэ казалі, што шляхта - таксама нацыянальнасць. А што на нас, беларусаў, застанецца?
Ну так сталася, што свайго часу ліцвіны беларусамі назваліся... Дык што цяпер, калі нацыі, нарэшце, кансалідавацца трэба, будзем разбягацца, на пацеху іншым?
І будзе сядзець ліцвін, глядзець БТ маскальскае, Белсат гнюсамоўны (не могуць дыктараў нешапялявых знайсці ці патлумачыць вядучаму, што кролік па-наску трусом завецца). Будзе сядзець, паглядаць на экран і ганарыцца, што ён ліцвін.
Кіньце, панове!
З павагай
Зоя, проста справядлівая дзяўчына.
___________________________
http://vilejka.org/gallery/zoja-spravedlivaja/378.html
[цытаваць] [угару] 
Vialla Спасылка на пост #5 Дададзена: 19 снежня 2008 00:57 + --   
Галоўныя рэдактары
--
1
Узрост: --
З намі: 2 гады
Паведамленняў: 92
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 4
Атрымаў падазяк: 8
Папярэджанняў: 0
-=Дык што цяпер, калі нацыі, нарэшце, кансалідавацца трэба, будзем разбягацца, на пацеху іншым=-

Прабачце, дзе вы бачыце нацыю?...
Чытайце класікаў, шаноўная ;)

А ўвогуле, нядрэнна ўсё-ткі пазнаёміцца са спасылкай, якую я дала: http://www.manarchija.org/node/114

Ня трэба скідаць у адну кучу літвіноў, крывічоў, яцвягаў і г.д. Гэта страшэнная памылка! Гэта паняцці рознага роўню.
Я, напрыклад, нальшанка (па рэгіёне) крыўскай веры. Перапіс жа вызначае прыналежнасць, якая ўпісваецца ў межы сучаснае дзяржавы і набліжаецца да паняцця нацыі, якой, на жаль, у нашай краіне не сфармавалася (бо на час фармавання нацый па свеце, мы знаходзіліся ў расейскай калёніі). А гэта можа быць альбо нацыяноід беларус, альбо ліцвін, як і мусіць быць па гістарычнай логіцы.

Нацыятворчасць - гэта не імгненны выпадак, гэта даўгі працэс, які не ўкладаецца ў адно пакаленне. Пройдзе гадоў 200 і свет можа забыцца на такое слова як Беларусь або 'беларусы', яно можа стаць толькі бурбалкай ў моры літоўскай гісторыі. Але для гэтага нешта трэба рабіць ужо зараз. Гісторыя ствараецца не масамі, але асобамі. Іншая справа, кім вы сябе лічыце - часткай масы або асобай.
___________________________
ваўчынымі ікламі паўстань, Крыўя!
ICQ: 264351865
[цытаваць] [угару] 
Зоя Справедливая Спасылка на пост #6 Дададзена: 19 снежня 2008 09:14 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год
Паведамленняў: 63
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 6
Папярэджанняў: 0
Нацыя (ад лац. natio - племя, народ), сацыяльна-эканамічная і духоўная супольнасць людзей з пэўнай псіхалогіяй і самасвядомасцю, якая мае агульную мову, адметную культуру, побыт і тэрыторыю сталага пражывання.
Тут пытанне, канечне, можа да мовы быць. Але і на яго адказаць можна.
Я не сказала, што ліцвіноў не было ці іх не можа быць. Зразумела, былі. Але ў гісторый можа здарыцца міграцыя або змена саманазову. Ці перспектыўна, а дакладней, ці эфектыўна сёння ламаць праз калена тое, што яшчэ не вырасла, не выпеставалася. Купала, Багдановіч, я не кажу пра пазнейшых прадстаўнікоў - сімвалаў нашай нацыянальнай свядомасці, называлі сябе беларусамі.
Можна назвацца ліцвінамі. І тут сапраўды будзе больш гістарычнай логікі. Але ці мы дасягнем агульнай згоды ў пытанні гэтага саманазову? Логіка павінна не толькі гістарычнай, рэтраспектыўнай, але і перспектыўнай.
Цфу ты, зноў на словы нейкія незразумелыя ўскараскалася. winked
Ваша Зоя. Якая заўсёды прагне справядлівасці.

Дададзена праз 2 хвіліны 9 секунд:

Дзякуй за спасылачку, Зазірнула, пачытаю. Праўда, там вельмі шмат усяго. За раз не адолеюю sad
___________________________
http://vilejka.org/gallery/zoja-spravedlivaja/378.html
[цытаваць] [угару] 
Habeliak Спасылка на пост #7 Дададзена: 19 снежня 2008 09:49 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 395
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 8
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Зоя Справедливая
Але ці мы дасягнем агульнай згоды ў пытанні гэтага саманазову?


Агульная згода недасягальная.
Будаваць нацыю ліцьвінаў больш перспектыўна, чым нацыю беларусаў. Цяпер гэта не праглядаецца толькі таму, што няма (ці амаль няма) сістэмнай працы ў гэтым кірунку.
[цытаваць] [угару] 
jakub Спасылка на пост #8 Дададзена: 19 снежня 2008 17:45 + --   
Адмін
--

Узрост: --
З намі: 2 гады
Паведамленняў: 289
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 46
Атрымаў падазяк: 16
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Зоя Справедливая
Купала, Багдановіч, я не кажу пра пазнейшых прадстаўнікоў - сімвалаў нашай нацыянальнай свядомасці, называлі сябе беларусамі.

ідзеалагічэскі ўсё правільна - баларускай гісторыі ня больш за 100 год.

але калі ўжо казаць пра прадстаўнікоў першага адраджэння, дык прапаную вось сцьверджанне больш аўтарытэтнага, на мой погляд сучасьніка Багдановіча й Купалы:

Вынятка: Вацлаў Ластоўскі
“Беларусы” – гэта пераходная ступень, часьць цэлага рускага, якое, як нам ведама, абыймае конглёмарат народнасьцяў самых рожнаякіх рас і плямён... У гэтай безбярэжнай мозайцы мы як бела-русы будземо толькі нязначным, безіндывідуальным камешкам, празначаньне якога будзе стушавацца ў цэлым… імя “крывічы” ёсьць стары і ўласны назоў нашага народа і краю, які мае ня толькі роўнае права на існаваньне з іншымі навейшымі і са стараны накінутымі нам назовамі, але больш таго, як назоў самаістны, можа павяьсці крывічоў да акрэсьленьня свае нацыянальнай істоты, без наменклатурнай залежнасьці ад “общерусскости”

___________________________
мне не шкода свойскага быдла...
[цытаваць] [угару] 
Habeliak Спасылка на пост #9 Дададзена: 21 снежня 2008 17:43 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 395
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 8
Папярэджанняў: 0
А Ян Станкевіч, калі не памыляюся, адстойвай назоў краіны Крывія.
[цытаваць] [угару] 
Vialla Спасылка на пост #10 Дададзена: 21 снежня 2008 20:31 + --   
Галоўныя рэдактары
--
1
Узрост: --
З намі: 2 гады
Паведамленняў: 92
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 4
Атрымаў падазяк: 8
Папярэджанняў: 0
Крывія - гэта рамантычны праект.
Калісь нашы крыві да напісання Ведаў спрычыніліся, згадваюцца ў Махабхараце (да н.э.!!!).
Потым сталі звацца крывічамі.
Сёння навукоўцы маюць гістарычныя сведчанні. што назва кшталту Крывія адносна нашых земляў ужывалася ў заходніх летапісах.
Але Крывія - краіна старой веры, традыцыі, бо бярэ сваю назву ад назвы паганскага першасвятара Крыве-Крывейта. Таму сённяшняя краіна ніяк ня можа звацца Крыўяй. Хрысціянская Крывія - гэта нонсэнс.

Для аматараў літаратурных аўтарытэтаў мушу нагадаць такое імя як Адам Міцкевіч, які зваў сябе ліцвінам. Ліцвінам лічыў сябе і Касцюшка. А інтэлегнцыя 20 ст. - людзі з перарванай памяццю, хай сабе і геніяльныя. Вось і прыдумляюць беларускія міты, ня ведаючы, што ў нас ужо спакон веку ёсь свой міт, свая непаўторная легенда.

___________________________
ваўчынымі ікламі паўстань, Крыўя!
ICQ: 264351865
[цытаваць] [угару] 
Habeliak Спасылка на пост #11 Дададзена: 22 снежня 2008 09:53 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 395
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 8
Папярэджанняў: 0
Згодзен
[цытаваць] [угару] 
       
 
 
Падобныя тэмы форума
 
   
 
Інфармацыя
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Госці, не могуць пакідаць паведамленні ў дадзенай тэме.


    
  
    
    
  
    
    
 Green, Ігар Сьпільнічэнка, Ілья, імпрэза, Асінаўка, Астравец, АЭС, Варняны, вершы, Волат, выбары, гімназія, газета, Ганна, Гліннае, гурт, дыяспара, Залессе, Зеніт, Зьміцер Вінаградаў, канцэрт, кніга, крызіс, Лілея, Лашутка, Наркевіч, Новік, ПАНаНеба, паэт, помнік, прафсаюз, прэзентацыя, рок-канцэрт, рэгіянальная, Смаргонь, сталоўка, ТМА, фотаздымкі, эканоміка, эміграцыя

Паказаць усе тэгі
 
    

Апытанне


Так, гэта эканамічна выгадна
Не, атам мірным не бывае
Хай будуюць, але на мяжы з Расеяй
Не, гэта зруйнуе экалогію і турызм
Абы не было вайны



Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 2

Yahoo, Alexa

Гасцей: 0

20-ка апошніх наведвальнікаў:

Habeliak, mikola, Tambouski vouk, kon, Vialla, Воля, musicmaker, Dana, SergunCh0k, Pan_tadeush, miestaczkoviec, andros, Vladis, jakub, _Han_, Антось, Кавальскі, Зоя Справедливая, Shmid, Chiuaua

Рэклама

Будзем рады вашай дапамозе.
Рэквізіты нашых электронных кашалькоў WebMoney:
B263665708680 (беларускі рубель)
E164155281496 (еўра)
Z161583402556(даляр)



Copyright © 2006 - 2008. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com