Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 677
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 100
Атрымаў падазяк: 19
Папярэджанняў: 0
давайце тут збіраць інфармацыю пра людзей, якіх пастралялі ў Вялейцы. Пра тых, хто знаходзіўся ў Вялейскай турме. І аб выхадцах з Вялейшчыны, якія былі расстраляны ў другіх месцах ці знаходзіліся ў лагерах.
Дададзена праз 32 секунды:
Кривоносов Бронислав Бонифатьевич, 1898 г. р., уроженец д. Плаксы Вилейского у. Виленской губ., поляк, член ВКП(б) в 1930-1937 гг., мастер 5-го цеха завода № 5, проживал: г. Ленинград. Арестован 1 сентября 1937 г. Комиссией НКВД и Прокуратуры СССР 14 сентября 1937 г. приговорен по ст. ст. 58-9-11 УК РСФСР к высшей мере наказания. Расстрелян в г. Ленинград 20 сентября 1937 г.
Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 212
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 32
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
СУБАЧ Аляксандар Мітрафанавіч 1894 г.н., ураджэнец в. Іселітка Вялейскага пав. Віленскай губ., беспартыйны, вагавік ст. Ленінград-Таварны Варшаўскай лініі Акц. чыгункі, жыў: г. Ленінград, 7-я Чырвонаармейская вул., д. 16, кв. 8. Арыштаваны 28 жніўня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 3 лістапада 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6-10 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 12 лістапада 1937 г.
СУБАЧ Аляксандар Сьпірыдонавіч 1904 (1900) г.н., ураджэнец в. Жаўткі Вялейскага пав. Віленскай губ., беспартыйны, вагавік ст. Ленінград-Таварны Маскоўскай лініі Акц. чыгункі, жыў: г. Ленінград, 7-я Чырвонаармейская вул., д. 16, кв. 8 (у іншых зьвестках жыхар г. Малая Вішэра Лен. вобл.). Арыштаваны 19 жніўня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 3 лістапада 1937 г. прысуджаны да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 12 лістапада 1937 г.
СУБАЧ Зьміцер Іванавіч 1903 г.н., ураджэнец г. Ленінград, беларус, беспартыйны, плянавік кляпальнага цэху 89-га авіязаводу, жыў: г. Масква, Ленінградзкая шаша, д. 55а, барак 18, кв. 4. Арыштаваны 27 жніўня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 20 сьнежня 1937 г. прысуджаны за ”нелегальны пераход мяжы, хаваньне судзімасьці з гэтай нагоды пры паступленьні на завод №89, шпіёнскую дзейнасьць на карысьць Польшчы" да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў г. Масква (Бутаўскі палігон НКВД) 29 сьнежня 1937 г.
СУБАЧ Іван Сямёнавіч 1912 г.н., ураджэнец в. Восіпавіч Вялейскага пав. Віленскай губ., беспартыйны, студэнт інстытуту імя Герцана, жыў: г. Ленінград, вул. Жалябава, д. 27, пакой 152 (інтэрнат). Арыштаваны 3 лістапада 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 22 лістапада 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 27 лістапада 1937 г.
СУБАЧ Якаў Дзям’янавіч 1885 г.н., ураджэнец в. Урэчча Вярэйскага пав. Віленскай губ., беларус, беспартыйны, грузчык транспартнага аддзелу заводу імя Кірава, жыў: г. Ленінград, Балтыйская вул., д. 34, кв. 4. Арыштаваны 20 кастрычніка 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 3 лістапада 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6-9-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 10 лістапада 1937 г.
Узрост: --
З намі: 3 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 267
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 13
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
Тут цікакавае назіраньне. Знак па пастраляных вязьнях вялейскай турмы (саветамі) - дзесьці ў лесе. Знак па спаленых жыўцом вязьнях турмы (нацыстамі) - дзесьці за горадам ля дарогі. Як бы перасоўваем памяць на пэрыфэрыю сьвядомасьці. ДЛЯ ПАРАЎНАНЬНЯ: У Літве, у Новай Вялейцы - знак па рэпрэсаваных зьмешчаны ў цэнтры горада.
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 677
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 100
Атрымаў падазяк: 19
Папярэджанняў: 0
Крассовский Ипполит Теофилович, 1892 г. р., уроженец г. Вилейка Виленской губ., поляк, беспартийный, электромеханик Физиотерапевтического института, проживал: г. Ленинград. Арестован 21 июля 1937 г. Комиссией НКВД и Прокуратуры СССР 22 сентября 1937 г. приговорен по ст. 58-6 УК РСФСР к высшей мере наказания. Расстрелян в г. Ленинград 29 сентября 1937 г.
Дададзена праз 2 гадзіны 9 хвілін 24 секунды:
День святого Юрия вошёл в историю Ошмянского прихода также и в качестве грустной даты: 58 лет назад в этот день сразу же после торжественного богослужения органы НКВД арестовали тогдашнего настоятеля и декана Ошмянского ксендза Валерьяна Голяка, которому тогда было 67 лет. Через 2 недели после ареста этот старательный и преданный Католической Церкви душепастырь умер в застенках НКВД, в тюрьме в Вилейке. Для тех, кто принял таинство конфирмации, святой памяти ксёндз Валерьян также является примером жертвенности и преданности Христу.
Узрост: --
З намі: 2 гады 11 месяцаў
Паведамленняў: 41
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 2
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
БЯРОЗА Іван нар. 1915 у в. Бараўцы Куранецкага р-ну Маладачанскай вобл., беларус, зь сялян, сярэдняя адук., прараб Упраўленьня будтрэста ў г. Вялейка. Жыў: Вялейка, вул. Талстога 7. Арыштаваны 45.03.22. Асуджаны 46.04.08 «асобай нарадай» як актыўны пасобнік немцам паводле арт. 65 КК БССР на 3 гады ППЛ. 92.03.16 справу пераглядала Пракуратура і КГБ РБ. КГБ РБ 32005-с
Дададзена праз 1 хвіліну 23 секунды:
БЯРОЗА Іван нар. 00.05.1909 у в. Бараўцы Каловіцкай вол., беларус, зь сялян, селянін, аднаасобная гаспадарка на х.Занава Вялейскага р-ну. Арыштаваны 37.05.29. Асуджаны 37.09.20 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за нелег. пераход дзяржмяжы паводле арт. 68, 120 КК БССР да ВМП. Расстраляны 37.10.20. 89.04.28 справа пераглядалася Вайск. пракуратурай БВА КГБ РБ 27319-с
САВЕНКА Андрэй нар. 1908 у г. Нежын Чарнігаўскай вобл., украінец, з рабочых, пачатк. адук., электраманцёр на ст. Вялейка. Арыштаваны 44.10.19. Асуджаны 46.03.23 «асобай нарадай» за супрацоўніцтва зь нямец. акуп. паводле арт. 7-35 КК БССР на 3 гады ППЛ. 92.03.16 справу пераглядала Пракуратура і КГБ РБ. КГБ РБ 31997-с
Дададзена праз 1 хвіліну 29 секунд:
САВІЦКІ Валерыян нар. 1922 у г. Вялейка Маладачанскай вобл., паляк, з рабочых, гадзіньнікавы майстар саматужнік у Вялейцы. Арыштаваны 44.08.15. Асуджаны 46.04.01 «асобай нарадай» за здраду Радзіме паводле арт. 63-1 КК БССР на 5 гадоў ППЛ. 57.04.20 справу пераглядаў Прэзідыюм Менскага аблсуду. КГБ РБ 16293-с
МАРОЗ Тэкля нар. 1903 у в. Суднікі Ільянскага р-ну Маладачанскай вобл., беларуска, зь сялян, няск. пачатк. адук., хатняя гаспадыня. Жыла: Вялейка, вул. Стаханаўская 141-б. Арыштаваная 45.09.24. Асуджаная 46.01.11 судовым ворганам за а/с агітацыю паводле арт. 72б КК БССР на 6 гадоў ППЛ, п/п на 3 гады. 65.07.06 справу перагл. Суд. кал. па крым. справах ВС БССР. КГБ РБ 19302-с
АБРАМОВІЧ Вацлаў нар. 1901 у г. Менск, паляк, з рабочых, пачатк. адукацыя, кандуктар чыг. ст. Беласток. Жыў: Вялейскі р-н, м. Н. Вялейка. Арыштаваны 39.10.24. Асуджаны 40.02.06 судовым ворганам за а/с агітацыю паводле арт. 72а КК БССР на 8 гадоў ППЛ, 3 гады п/п. 89.12.22 справу пераглядаў справу пераглядаў Пленум ВС БССР.. КГБ РБ 29243-с
Дададзена праз 1 хвіліну 6 секунд:
АБРАМОВІЧ-СМАЛОНСКАЯ Натальля нар. 1878 у маёнтку Бакшты Радашкавіцкай вол. Маладачанскага павету, хатняя гаспадыня ў Вялейскім р-не, Краснасельская вол., х. Якубава. Арыштаваная 31.07.02. Асуджаная 31.08.27 «тройкай» за сувязь з польскай выведкай паводле арт. 68, 120 КК БССР на 5 гадоў ППЛ. 89.06.22 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 26608-с
Узрост: --
З намі: 2 гады 7 месяцаў
Паведамленняў: 160
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 20
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
Паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі з 1917 да 1953 году былі рэпрэсаваныя больш за 600 тысяч чалавек. Паводле дасьледчыка гісторыі рэпрэсіяў Ігара Кузьняцова, які абапіраўся на шэраг навуковых дасьледаваньняў, у тым ліку і расейскіх, колькасьць рэпрэсаваных — каля 1,5 мільёна чалавек. [url=http://represii.bchd.info/] [url=http://mfront.net/news.php?item.633 ]
Узрост: --
З намі: 2 гады 7 месяцаў
Паведамленняў: 160
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 20
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
У 1950 годзе ў Маладэчне адбыўся суд над удзельнікамі мядзельска-смаргонскага вучнёўскага антысавецкага падпольля. Большасьць удзельнікаў асуджана да 25 гадоў савецкіх канцлагераў, а кіраўнік групы Расьціслаў Лапіцкі - да расстрэлу. У нашыя дні вялейскімі ўладамі быў зьнішчаны камень-помнік юнакам-героям, што змагаліся за незалежнасьць Беларусі ад сталінска-савецкага бруду. Як і тады - зараз у краіне "руляць" антыбеларускія прамаскальскія цемрашалы.
Узрост: --
З намі: 3 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 267
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 13
Папярэджанняў: 0
ДЛЯ РОЗДУМУ:
Як правільна называць нашы трагедыі? Рэпрэсіі ці генацыд?
Генацыд - вынішчэньне асобных групаў насельніцтва, цэлых народаў паводле палітычных расавых, нацыянальных, этнічных альбо рэлігійных матываў.
Рэпрэсія - карная мера з боку дзяржаўных ворганаў (турэмнае зьняволеньне, ссылка, расстрэл).
Рэпрэсіі - гэта ўсё ж гучыць мягчэй. Ахвярай у дадзеным выпадку быў беларускі народ. І бел. народ не сам арганізоўваў і ажыцьцяўляў генацыд, а рабілі гэта вонкавыя сілы ў сваіх інтарэсах. І страх сёньняшні - таксама вынік тых былых генацыдаў. Сп. Сагановіч у сваёй кнізе "Невядомая вайна" напісаў пра найбуйнейшы генацыд беларускага народу - у 17 ст. Наша Ніва пару год таму выказалася па тэме, што тэрмін "генацыд" будзе правільнейшы.
Узрост: --
З намі: 3 гады 1 месяц
Паведамленняў: 590
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 18
Папярэджанняў: 0
Тое, што адбывалася не Беларусі за імперыяй-сэсэсэрыяй - генацыд. Сутнасьць расейска-бальшавіцкай палітыкі - у словах мураўёва-вешальніка: 1) что не доделал русскій штык, доделает русская школа 2) тот жітель этого края, который не захочет сделаться руссім, должекн покінуть этот край навсегда
Кажучы пра гэтыя злачынствы і называючы імёны ахвяраў, мы забываемся (ці ня хочам, баімся) называць імёны забойцаў-злачынцаў. Ці ня варта гэта выправіць?
Узрост: --
З намі: 2 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 59
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 13
Папярэджанняў: 0
Вынятка: miestaczkoviec
Як правільна называць нашы трагедыі? Рэпрэсіі ці генацыд?
Ўсё ж больш пасуе генацыд.
Вынятка: Habeliak
Кажучы пра гэтыя злачынствы і называючы імёны ахвяраў, мы забываемся (ці ня хочам, баімся) называць імёны забойцаў-злачынцаў. Ці ня варта гэта выправіць?
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 677
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 100
Атрымаў падазяк: 19
Папярэджанняў: 0
Па ініцыятыве намесьніка старшыні Вялейскага райвыканкам Кароткага Мікалая Ціханавіча быў зьнішчаны памятны валун на месцы расстрэла Расьціслава Лапіцкага. Ёсьць інфармацыя, што бацька Кароткага быў НКУСавец. Можа мае дачыненьне да рэпрэсіяў? хто ведае?
Узрост: --
З намі: 2 гады 7 месяцаў
Паведамленняў: 160
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 20
Папярэджанняў: 0
Чым далей, тым больш адкрываецца злачынстваў руска-бальшавіцкай акупацыі нашага краю. Калі пачнем называць рэчы сваімі імёнамі - што ёсьць Расія (былая і сяньняшняя) для Беларусі, кім ёсьць рускія для беларусаў?? Злачынствы ні забываць, ні прабачаць нельга, беспамяцтва - гэта шлях да новых ахвяраў... http://www.westki.info
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 677
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 100
Атрымаў падазяк: 19
Папярэджанняў: 0
Спіс жыхароў в.Більцавічы рэпрэсаваных савецкімі органамі:
Каркоцкая Вікторыя Васільеўна Нарадзілася ў 1926 годзе ў в.Більцавічы. Жыла і працавала ў Вялейцы сакратар-машыністкай. Арыштавана 2.11.1944 года і асуджана 10.06.1946 года на 5 гадоў зняволеньня ў ППЛ. Рэабілітавана 21.01.1964 года.
Сыракваш Аляксей Іванавіч Нарадзіўся ў 1918 годзе в.Більцавічы, дзе і пражываў, працаваў на сваёй гаспадарцы. Арыштаваны 19.06.1936 года, асуджаны 20.09.1936 года на 3 гады зьняволеньня ў ППЛ. Рэабілітаваны 29.04.1966 года.
Шкет Міхал Піліпавіч Нарадзіўся ў 1912 годзе ў в.Більцавічы, ваенаслужачы Польскай Арміі. Арыштаваны 14.07.1936 года і асуджаны 28.11.1936 года на 5 гадоў зьняволеньня ў ППЛ. Рэабілітаваны 16.10.1956 года.
Ярашэвіч Віктар Іосіфавіч Нарадзіўся ў в. Панкраты, пражываў к в.Цынцавічы , настаўнік пачатковай школы. Арыштаваны 21.02.1941 года і асуджаны 31.05.1941 на 8 гадоў зьняволеньня ў ППЛ. Рэабілітаваны 13.07.1989 года.