Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30
Якая рэлігія патрэбна беларусам? » ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!! (Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён)

Меню

ГАЛОЎНАЯ
НАВІНЫ
ГАЗЕТЫ
КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
ТВОРЧАСЦЬ
ТУРЫЗМ
ФОТАГАЛЕРЭЯ
ФОРУМ
ДОШКА АБ'ЯВАЎ
ПАМПУЙ
СПАСЫЛКІ
ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ

На форуме...

"Кажуць гэдак людзі..." 1 2 >>
Апошняе паведамленне Сёння ў 11:53:09
ВІНШАВАНЬНІ. НЕ ШКАДУЙЦЕ ДОБРЫХ СЛОВАЎ 1 2 3 ... 6 7 8 >>
Апошняе паведамленне Сёння ў 11:12:55
Беларускія музычныя інструменты
Апошняе паведамленне Сёння ў 10:18:06
Праца фотагалерэі 1 2 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 13:56:59
АЭС
Апошняе паведамленне Учора ў 09:55:04
КАЛЯНДАР 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне 7 красавіка 2009 11:22
Якая рэлігія патрэбна беларусам? 1 2 3 4 5 6 >>
Апошняе паведамленне 4 красавіка 2009 22:31
праца сайта 1 2 3 ... 26 27 28 >>
Апошняе паведамленне 2 красавіка 2009 23:25
Гурт "Крывакрыж" 1 2 >>
Апошняе паведамленне 2 красавіка 2009 00:58
Грамадзянская адукацыя (адукацыя дарослых) 1 2 >>
Апошняе паведамленне 1 красавіка 2009 23:19

А ў галерэі...


Пралескі

Пралескі
Каментары (0)
1280x960, 214.26 Kb
   Усе форумы > Беларусь > Нацыянальная ідэя Пошук па форуме
Папярэдняя тэма :: Наступная тэма  
Назад  <<  1 2 3 4 5 6  >>  Наперад
   
Якая рэлігія патрэбна беларусам?
  • 85
Tambouski vouk Спасылка на пост #76 Дададзена: 24 снежня 2007 14:22 + --   
Адмін
--

Узрост: --
З намі: 2 гады 1 месяц
Паведамленняў: 534
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 50
Атрымаў падазяк: 15
Папярэджанняў: 0
Cказалі Дзякуй: 1
Спадарства! 5 студзеня ў суботу ў Вялейскім касьцёле мае адбыцца грэка-каталіцкае (уніяцкае) набажэнства. Час яшчэ ўдакладняецца.
Прыедзе зь Менску айцец Яўген. Ён мае намер адроадзіць сустрэчы ў Вялейцы.
Усе хто жадае прысутнічаць і ўдакладніць час сустрэчы, пішыце на адрэсу Farpost@tut.by
[цытаваць] [угару] 
miestaczkoviec Спасылка на пост #77 Дададзена: 26 снежня 2007 23:35 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 2 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 234
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 1
Атрымаў падазяк: 9
Папярэджанняў: 0
ДА ТЭМЫ "РАСТВО"

Фрагмэнты зь літургіі, што служыцца на Раство Хрыстова:

Па-царкоўнаславянску:

Рождество Твое, Христе Боже наш, возсия мирови свет разума, в нем бо звездам служащии звездою учахуся Тебе кланятися, Солнцу правды, и Тебе ведети с высоты Востока. Господи, слава тебе!

Й па-беларуску той жа зьмест:

Нараджэньне Тваё, Хрысьце Божа наш, зазьзяла на ўвесь сьвет сьвятлом пазнаньня. І вось тыя, што зоркам служылі, ад зоркі навучыліся пакланяцца Табе, Сонцу Справядлівасьці, і зразумелі, што Ты - Сьвітаньне з вышыняў. Госпадзе, слава Табе.

Прыгожа, праўда? Як царкоўнаславянскі, так і беларускі тэксты добра гучаць у выкананьні царкоўных хораў. Перадаюць узьнёслы сьвяточны настрой Сьвята Божага Нараджэньня.
[цытаваць] [угару] 
jakub Спасылка на пост #78 Дададзена: 29 снежня 2007 10:33 + --   
Адмін
--

Узрост: --
З намі: 2 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 328
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 55
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
да тэмы КАЛЯДЫ:
частка вялікае калядкі

Пчолачкі гудуць, цэркаў будуюць
З трыма вярхамі, з трыма вокнамі.
Першае акно – ясна сонейка.
Другое акно – ясны месячык.
Трэцяе акно – ясны звёздачкі.
Варабей уляцеў, на прастоле сеў,
На прастоле сеў, слёзаньку рынуў
З тое слёзанькі плыве рэчанька.
На той рэчаньцы чаўначок плаваў.
А ў том чаўначку дый сам Бог сядзеў
Дый сам Бог сядзеў, стрэлачкі стружыў.
Стрэлачкі стружыў, ўсё з каліначкі.
Ўсё з каліначкі, яшчэ й маляваў.
Яшчэ й маляваў, у пучкі вязаў.
У пучкі вязаў, на ваду пускаў.
___________________________
Мы приветствуем вас, о родная нам Тверь,
О Смоленск, братний нам и поныне.
[цытаваць] [угару] 
jakub Спасылка на пост #79 Дададзена: 23 лістапада 2008 20:21 + --   
Адмін
--

Узрост: --
З намі: 2 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 328
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 55
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
вельмі цікавы матэр'ял ад Дайнюса Разаўскаса (удзельніка экспедыцыі Вяйля-Нярыс2007)
Сэнс даследвання балцкай міфалогіі і рэлігіі

вось цікавыя выняткі:


Літоўцы, усходнія балты асіміляваліся не таму, што нехта іх заваёўваў, але таму, што яны не ўтрымаліся перад прышлай культурай. Асноўная маса жыхароў Беларусі антрапалагічна не змянілася з часоў ледавіковага перыяду, гэта значыць, не прыйшла аднекуль. Гэта даказваецца дадзенымі фізічнай антрапалогіі. І, прынамсі, да канца першага тысячагоддзя бальшыня з іх яшчэ размаўляла ўсходнебалцкімі гаворкамі. Значыць, цела народа ёсць, а галаву гісторыя знесла.


Прыклад спробы фізічнага вынішчэння народа — гэта, ведама, генацыд, які зведалі жыды. Жыдоўскі прыклад з гэтага погляду быў бы зусім процілеглы літоўскаму, проста процілеглы полюс. Жыды дзве тысячы гадоў жылі без сваёй зямлі пад нагамі, жылі, абапіраючыся на тое, што неслі ўнутры, у сваім сэрцы. Жыды, па сутнасці, існавалі не целам, а душой, сваёй духоўнай культурай. Толькі параўнайма, літоўцы (дакладней, балты) жылі на аграмадных плошчах зямлі і нягледзячы на гэта, яны дзве тысячы гадоў страчвалі сябе, быццам бы не маючы апірышча ўнутры. А жыды, страціўшы зямлю, дзве тысячы год няслі сябе ў сэрцы.


Так ці інакш, папярэдняя ўстаноўка сучаснага даследніка, з майго гледзішча, павінна быць гэткай — лепш болей верыць, чым атрымліваецца давесці, чым з самага пачатку не верыць і таму не заўважыць нават таго, што ёсць. Інакш кажучы, я асабіста раіў бы спачатку лепей троху парамантызаваць, а пазітывісцкую крытыку ўключыць, ужо маючы справу справу з канкрэтным матэрыялам, з канкрэтнымі фактамі. Інакш кажучы,трэба мець і цвёрдыя ногі, і моцныя крылы, трывала стаяць на зямлі, абапіраючыся на цвёрдыя факты, як нас вучыць пазітывізм, і быць здатным, сыходзячы з гэтых фактаў, ва ўяўленні хаця б троху адарвацца ад зямлі. Бо мы даследуем духоўную традыцыю нашых продкаў, рэлігію і міфалогію, у якой без фантазіі няма ўвогуле чаго рабіць. Няварта казаць і пра тое, што без крэатыўнасці няма чаго рабіць і ў самых дакладных сучасных навуках.
___________________________
Мы приветствуем вас, о родная нам Тверь,
О Смоленск, братний нам и поныне.
[цытаваць] [угару] 
jakub Спасылка на пост #80 Дададзена: 4 красавіка 2009 22:31 + --   
Адмін
--

Узрост: --
З намі: 2 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 328
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 55
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
прапаную да ўвагі допіс этнакультуролага Аляксея Дзерманта:
http://kryviec.livejournal.com/242535.ht
ml

па тэме форума - гл. "эпізод № 3"
___________________________
Мы приветствуем вас, о родная нам Тверь,
О Смоленск, братний нам и поныне.
[цытаваць] [угару] 
 
Назад  <<  1 2 3 4 5 6  >>  Наперад
     
 
 
Падобныя тэмы форума
 
   
 
Інфармацыя
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Госці, не могуць пакідаць паведамленні ў дадзенай тэме.


    
  Цэнтр этнакасмалогіі KRYŬJA  
    
    
  
    
    
 Ілья, Алесь Наркевіч, Анатоль Рогач, Астравец, АЭС, БНР, Віталь Кастэнка, вёска, вайна, ВДК, вершы, ВКЛ, Волат, выстава, Вялля, гімназія, гісторыя, газета, газета Волат, заява, канцэрт, кніга, крызіс, крымінал, Куранец, Куфэрак Віленшчыны, Лілея, Літва, Маладзечна, Наркевіч, пікет, паўстанне, паэт, прэзентацыя, райвыканкам, рэгіянальная, свята, творчасць, фотаздымкі, эканоміка

Паказаць усе тэгі
 
    

Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 2

Googlebot, Alexa

Гасцей: 3

20-ка апошніх наведвальнікаў:

ky_si, Habeliak, mikola, jakub, Vialla, Lesavik, _Han_, Tankevich, ilya, Кветачка, zuch, Volychka, правдоруб, Tambouski vouk, Зоя Справедливая, miestaczkoviec, Smutak, karna, andros, seybit

Рэклама

Будзем рады вашай дапамозе.
Рэквізіты нашых электронных кашалькоў WebMoney:
B263665708680 (беларускі рубель)
E164155281496 (еўра)
Z161583402556(даляр)



Copyright © 2006 - 2009. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com