Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29
Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30 Грамадзянская адукацыя (адукацыя дарослых) » ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!! (Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён)
Маю на ўвазе пошук 2-3 чалавек (для пачатку дастаткова), якіх цікавіць адукацыйна-асьветніцкая праца. Менавіта праца, а не барацьба, бо змагароў шмат, а тых, хто не лянуецца працаваць, знайсьці складаней. Не маю нічога супраць , калі хто працуе і ў іншых накірунках разьвіцьця і ўмацаваньня незалежнасьці, свабоды, дэмакратыі нашай дзяржавы. Як і што можна рабіць - гаворка асобная.
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 2 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 186
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 26
Папярэджанняў: 0
Вынятка: seybit
Менавіта праца, а не барацьба, бо змагароў шмат, а тых, хто не лянуецца працаваць, знайсьці складаней.
Дзе хто бачыў "шмат" змагароў? Я ні воднага не сустракаў... Можа, не па тых сьцежках шпацырую? І працаваць лянуюцца, і змагацца страшна... Што далей???
Дзе хто бачыў "шмат" змагароў? Я ні воднага не сустракаў...
А тут, на гэтым сайце, хіба іх мала? А з чаго пачаць? Я, калі не бачу з чаго пачаць, кажу сабе: "Пачні зь сябе!" Гэта значыць, паспрабаваць адхіліць крыўды, раздражнёнасьць, абурэньні, ацэнкі, і паспрабаваць задаць сабепытаньне: чаму такое адбываецца ў нашай краіне, у нашым народзе? Толькі не для таго, каб знайсьці яшчэ аднаго вінаватага, а каб, хоць бы паспрабаваць, пашукаць адказ на гэтае пытаньне. А яшчэ можна паспрабаваць пачуць адзін аднаго, каб зразумець чаму чалавек менавіта так успрымае рэчаіснасьць. Калі знойдзецца такіх хоць бы 2-3- чалавекі - ужо можна паспрабаваць адукацыйна-асьветніцкую працу.
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 4 месяцы
Паведамленняў: 80
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
А тэматычны план занятак (самаадукацыі) склалі? Я б, мо, і занялася сама адукацыяй, але за кампанію са спадаром Сейбітам весялей, мабыць. Дык як наконт плана? Заўжды на сувязі Ваша Зоя, Справядлівая.
Калі б у кампаніі з Сейбітам было весялей, дык ён не круціў бы тую самую кружэлку ўжо колькі гадоў. Праблема ў тым, што ведаць шлях і ісьці па шляху - розныя рэчы.
Сейбіт кажа пра "паспрабаваць пачуць адзін аднаго", але гэта якраз тое, што яму даецца, на вялікі жаль, вельмі цяжка. Лепш сказаць, што не даецца зусім.
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 4 месяцы
Паведамленняў: 80
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Habeliak
Праблема ў тым, што ведаць шлях і ісьці па шляху - розныя рэчы.
Не нагаварвайце на дзядзьку Сейбіта. Ён свайго дамагаецца. Вось упрыгожыў камянямі тэрыторыю каля мэблевай фабрыкі! Цяпер там нават пальмы ўтульна пачуваюцца Даможацца, каб і самаадукацыяй Вялейка нарэшце занялася. Вось толькі адно мяне насцярожвае: адсутнасць тэматычнага плана. Так бы можа і пайшла на яго заняткі Будзьце справядлівымі да чалавека як і я. Зоя.
Дададзена праз 4 хвіліны 23 секунды:
Вынятка: seybit
Калі знойдзецца такіх хоць бы 2-3- чалавекі - ужо можна паспрабаваць адукацыйна-асьветніцкую працу.
Дзядзька Сейбіт! А калі я адна вартая 2-3 чалавек, можа пачнем? Толькі над планчыкам, усёж, падумайце.
Я Сейбіта ведаю амаль 16 гадоў. Таму мае словы пра яго дастаткова аб'ектыўныя. Упэўнены, мяне шмат хто падтрымае. Хай ён на мяне не крыўдуе. Грамадзянская адукацыя - выдатная рэч. Магчыма, адзіная выратавальная ў нашай сітуацыі, але людзі - не каменьні. Тут трэба іншыя кампетэнцыі мець, каб усё ў эфектыўную кучу сабраць.
А калі я адна вартая 2-3 чалавек, можа пачнем? Толькі над планчыкам, усёж, падумайце.
Ёсьць такія-сякія накіды канцэпцыі сістэмы грамадзянскай адукацыі, ёсьць навучальная праграма ("Філязофія Быцьця" ці "Нацыянальная ідэя - грамадзянская супольнасьць"). Можна абмяркоўваць, удакладняць. Падкажыце як пераслаць. Можна паспрабаваць пачаць, а там, глядзіш, і атрымаецца
Дададзена праз 2 хвіліны 17 секунд:
Вынятка: Habeliak
Калі б у кампаніі з Сейбітам было весялей, дык ён не круціў бы тую самую кружэлку ўжо колькі гадоў.
Кожны круціць тую кружэлку, якую ён можа круціць. Бяз аніякай крыўды
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 4 месяцы
Паведамленняў: 80
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
Вынятка: seybit
Ёсьць такія-сякія накіды канцэпцыі сістэмы грамадзянскай адукацыі, ёсьць навучальная праграма ("Філязофія Быцьця" ці "Нацыянальная ідэя - грамадзянская супольнасьць"). Можна абмяркоўваць, удакладняць. Падкажыце як пераслаць. Можна паспрабаваць пачаць, а там, глядзіш, і атрымаецца
Цудоўныя тэмы. Сустрэчная ідэя (не зусім нацыянальная - дыдактычная) - дыстанцыйны трэнінг. Пабягу дзённік купляць, каб дзядзька Сейбіт адзнакі ставіў.
Пабягу дзённік купляць, каб дзядзька Сейбіт адзнакі ставіў.
Калі зацікавіць, у вашых знаёмых можна запытацца пра кніжку. Ёсьць цікавыя тэмы на сайце http://nashaziamlia.org Мажліва ўдасца наладзіць такое навучаньне і дыстанцыйна. Адзнакі ж у дзёньніку звычайна ставіць жыцьцё, пры чым, незалежна ад таго "вучыў" ці "не вучыў".