Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29
Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30 Грамадзянская адукацыя (адукацыя дарослых) » ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!! (Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён)
Ці патрэбныя грамадзянам Беларусі веды пра фунцыянаваньне дзяржавы, навошта яна ім патрэбная, а калі патрэбная, то якая, як тую дзяржаву стварыць, ці мы ўсё гэта ведаем ад нараджэньня, а мо нас гэтаму вучылі ў школках ці ВНУ?
А навошта гэтая адукацыя, яе мэты якія хацелася б ведаць? І хто будзе праводзіць гэту адукацыю? гэта магчыма самаадукацыя? Кружкі какіе небудзь? Патлумачце, спадар Seybit?
Грамадзянам Беларусі патрэбная каўбаса, зімняя вопратка, расейскі сэрыяльчык пра "красівых-разумных", трошкі гарэлкі, два-тры файервэркі з парадам, каб давалі зарплату (менавіта, каб ДАВАЛІ, а не зарабляць), трошкі той-сёй драбязы для поўнага камфортнага самаадчуваньня. Адукацыя ня ўпісваецца ў гэты шэраг, нават дзіцячая-школьная. Дык пра што Вы, спадар Seybit?
Мы жывем у час, калі нашая жыцьцяздольнасьць залежыць ад супольнага духоўнага, інтэлектуальнага іфізіялягічнага патэнцыяла соцыюма. Магчыма сярод нас і ёсьць тыя, хто можа за час свайго ўласнага жыцьця прайсьці ўвесь гістарычны шлях народа і самому здабыць той патэнцыял, які здабываўся тысячы год сотнямі пакаленьняў. Але людзі здаўна навучыліся захоўваць набытае продкамі, узбагачаць праз сваё жыцьцё і перадаваць нашчадкам назапашаны патэнцыял праз веды, праз адукацыю. Аказалася, што гэта нашмат эфектыўней. Насамрэч, гэта выглядае як супольная самаадукацыя. Дзе кожны можа падзяліцца сваімі ведамі (калі яму не шкада) і пазнаёміцца зь ведамі іншых. Мэтай жа такой дзейнасьці ёсьць магчымасьць навучыцца шукаць рашэньні праблемаў, прымаць рашэньні і рэалізовываць іх. Замест скавытаньня якія мы няшчасныя і замызганыя. Голоўнае, каб мы не былі забытыя Богам, а астатняе залежыць ад нас. Што тычыцца методы, гэта залежыць ад саміх удзельнікаў. Галоўнае, што гэта трэба рабіць сістэмна.
"Мы жывем у час, калі нашая жыцьцяздольнасьць залежыць ад супольнага духоўнага, інтэлектуальнага іфізіялягічнага патэнцыяла соцыюма." Гэта Вы так думаеце? Я навокал бачу прагны эгаізм. Кожны толькі за сябе. І ў кароткатэрміновай пэрспэктыве (цягам аднаго жыцьця) перамагае менавіта спажывецкі эгаізм, бо чалавек ведае, што яму трэба ў дадзены момант: кватэра, машына, грошы, павага за тое, што "багаты" з боку гэткіх жа эгаістаў... Упарадкаванае жыцьцё, няхай сабе і на прымітыўна-спажывецкім узроўні. І такому індывіду ніякая "супольнасьць" не патрэбная, хіба ў выглядзе ААТ, зноў жа дзеля зарабляньня "каштоўнасьцяў". Ці сустракалі Вы людзей, якія пра жыцьцё думаюць, вымяраюць яго тысячагадовымі адрэзкамі. Мне падаецца, што жыцьцё абсалютна лякальная зьява-падзея для кожнага. І пры сёньняшнім стане рэчаў ніякім чынам не залежыць ад "патэнцыяла соцыюму". Але, жадаю посьпехаў у Вашай справе.
Мы жывем у час, калі нашая жыцьцяздольнасьць залежыць ад супольнага духоўнага, інтэлектуальнага іфізіялягічнага патэнцыяла соцыюма.
Гэта толькі цяпер гэткі час?
Дзе кожны можа падзяліцца сваімі ведамі (калі яму не шкада) і пазнаёміцца зь ведамі іншых.
Але ж ёсьць і шкодныя веды. Як і атрутная ежа. Такое пытаньне. Вось сабраліся ў кучу ўсе, хто хоча падзяліцца сваімі ведамі. А хто сказаў, што ў кожнага зь іх веды правільныя? Я магу такому навучыць!!!
Ведамі дзяліцца можна ўсімі, але пасля гэтага, абмяркоўваць, і ад ня правільных абараняць. І чым больш чалавек будзе абмяркоўваць, тым лепшая абарона будзе. Будзьма Разам!!!
Ведамі дзяліцца можна ўсімі, але пасля гэтага, абмяркоўваць, і ад ня правільных абараняць
Цікавая будзе самаадукацыя... Я пра тое, што і ў грамадзянскай самаадукацыі мусіць прысутнічаць пэўная акадэмічнасьць, а не куча правераных і неправераных ведаў.
Грамадзянская адукацыя (адукацыя дарослых) Я думаю, што найлепш гэта працуе праз такія формы, як: клуб, асацыяцыя, згуртаваньне. Менавіта гэтыя формы актыўна праявіліся на іміграцыі. Што да такіх палітычных фармацый, як БНР, БЦР (БВФ і г.д.), то яны ніколі не працавалі вельмі добра, бо існавала шмат перашкаджаючых прычын (найперш адсутнасьць фондаў і шырокай падрымкі беларусаў).
Спадар, Habeliak! Парайце, калі ласка, крыніцы акадэмічных ведаў, якія дапамагаюць Вам шукаць рашэньні сучасных грамадскіх (асабістых, калі хочаце) праблем, пытаньняў. Дзякуй за ласку.
Дададзена праз 4 хвіліны 57 секунд:
Мне падаецца і ў Вялейцы, і ў іншых месцах можна пачаць навучацца (калі не лічыць сябе пупом зямлі, канешне). Гэта як дадало людзям ведаў у розных галінах, гэтак і спрыяла б кансалтдацыі людзей у справе пошуку рашэньняў агульных праблем. Мне так падаецца. Але магчыма, што ёсьць людзі, якія ўсё пра ўсіх ведаюць, і навучаньне тады выглядае марнатраўствам.
Ці карыстаецца попытам "грамадзянская адукацыя"? Што гэта такое? Якія формы існуюць на Беларусі? Што можа прыцягнуць людзей да "адукацыі" (марнатраўства), калі бараніць "свой кавалак хлеба" (працоўнае месца) выйшла толькі 1000 чалавек з бадай 500000 тых, хто працуе ў прыватна-ІПэшным бізнэсе? Ці ёсьць глеба для абстрактнага навучаньня?
Пытаньне пра крыніцы акадэмічных ведаў мае адказ у сабе ж - акадэмія, універсітэт, інстытут...
Наогул, ніколі не выступаў супраць адукацыі і навучаньня. Сьвятая рэч. Іншая справа - пара "навучэнец - настаўнік". Каго навучаць, чаму і як навучаць, і хто будзе навучаць?