Узрост: --
З намі: 2 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 100
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 5
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Вынятка: karna
Прыхільнікі беларускасці, самі паглядзіце: вы адмаўляеце літвінскасць
Я не адмаўляю літвінскасці, калі пра мяне тут гамана. Паглядзіце абмеркаванне тэмы (дзякуй, што перанеслі яго з раздзелу анекдотаў). Я кажу пра тое, што літвіны могуць быць беларусамі і не ствараць сепаратысцкі рух, рэалізоўваючы тым самым на ўсю поўніцу планы КДБ, ФСБ і г.д. Цікава, а на якой мове тут дыскусія вядзецца, шаноўнае панства? Я, чамусьці, была ўпэўненая ў рэакцыі Зуха, калі звярталася да яго аўтарытэту, з пытаннем на яго стаўленне да гэтай праблемы. Бо той, хто разумее каштоўнасць беларускай мовы як аднаго з асноўных складнікаў культуры (і гісторыі, ВКЛ у тым ліку), не будзе ўбіваць у галоўку беларусам, што яны не беларусы. Мыкола (Мікола) Шаляговіч убіваў у галоўкі палешукам берасцейскім, што яны не беларусы, а яцвягі. І дабіўся таго, што і яцвяжчыны не стала, і беларусаў не паболела. Нехта проста рускім сябе палічыў, нехта падаўся да ўкраінцаў. Маральная адказнасць нацыянальных эліт ёсць у тым, што ад іхняга рашэння залежыць больш, чым ад рашэння сходу калгаснікаў. Ад якога ўвогуле нічога не залежыць. Эліты павінны даваць зразумелыя арыенціры і паказваць бачныя перспектывы. ВКЛ і літвінскасць сёння не з'яўляюцца не арыенцірамі, не перспектывай. У перспектывы адно слова-антонім. Рэтраспектыва. Можна настальгіраваць, вывучаць гісторыю, лічыць сябе літвінам, але не рабіце з гэтага мэту, якая ўсё адно і марай для народа не стане, і зразумелай не будзе. Я задавальненнем пайшла б у які-небудзь клуб літвіноў, святліцу літвінак і г.д. І ў рыцарскіх спаборніцтвах кроў бы абмывала з ранаў харобрых літвіноў. І буду гэта рабіць. Ды ўсё адно не перастану быць ад гэтага беларускай. Бо ёсць такі народ, ёсць яго мова, ёсць у яго песняры. Чаму сэрцу шчымліва было, калі Рыбак песні ў Мінску запеў? Не таму, што яму нехта там падпяваў, а таму што ён пеў нашу, беларускую песню "Купалінка". І мы тут, у Беларусі, маглі, калі б таго захацелі, адчуць, што мы НАЦЫЯ. Са сваімі праблемамі, сваімі героямі і злачынцамі, сваімі перамогамі і паразамі. Літвін як нацыянальнасць -- мертванароджанае дзіця. Няма ў яго ні мовы (як вы там да цвярскіх звяртаецеся?), ні літаратуры, ні песняў, ні анекдотаў, ні сённяшніх герояў, злачынцаў, зухаў або прайдзісветаў. Ёсць толькі купка энтузіястаў, якіх карыстае КГБ.
Зоя Справедливая, Зоя, вы ўсё кажаце слушна і ўзважана. З тых пазіцыяў, з якіх вы на гэту ідэю глядзіце. Але з вашага допісу відавочна, што вы не знайшлі часу глыбей азнаёміцца з паўсталай ідэяй літвінства і абгрунтаваннем наконт перапісу.
ВКЛ і Беларусь - ня тоесныя паняткі, гэта вы ведаеце. У ВКЛ афіцыйнай мовай была менавіта беларуская (тады, здаецца, звалася русінская), практычная такая ж як і сёння. Але носьбіты яе зваліся літвінамі. І яшчэ былі іншыя літвіны - з польскай мовай, літоўскай, жамойцкай, паляшуцкай ды, пэўна, інш.
Перапіс ніяк ня можа паўплываць на пазіцыі нашай мовы і той спадчыны, якую яна ўтрымлівае. Але нехта запішацца літвінам і роднай мовай пазначыць рускую, ці польскую, ці літоўскую, ці татарскую, ці яшчэ якую.
Каб адрадзіць народ - дастаткова тысячы, як кажа старажытная мудрасць. Але з іншага боку тысячы недастаткова, каб, як вы кажаце сыграць на руку прарасейскім спецслужбам, пахіснуўшы незалежнасць Беларусі.
Запісаўшыся літвінкай, вы падымаеце меч праўды і зрываеце манкурцкі ашыйнік забыцця. У дадатак да мовы, беларускай, якая адна сёння ратуе ад стратаў, вы атрымліваеце яшчэ нешта важнае і вельмі каштоўнае - культуру, традыцыі дзяржаўнасці, сотні, а не дзясятак, пакаленняў продкаў за сваімі плячыма. Гэтая повязь псіхалагічная найперш. І гэта, паверце, вельмі-вельмі шмат. Пра гэта напісана дзясяткі даследванняў далёка ня глупымі людзьмі, гэта лечыць душэўна. А беларусам, пагадзіцеся, якраз і не хапае добрага псіхіятра :).
Ідэя літвінства прапанавана, дарэчы, шляхтай і да КДБ дакладна ня мае дачынення. Ці вы мяркуеце, што КДБ заўсёды разумнейшае і хітрэйшае?
Дададзена праз 3 хвіліны 19 секунд:
Глядзіце на ўсё шырэй, думайце катэгорыямі, даўжэйшымі за сваё жыццё ці пары-тройкі пакаленняў, калі жадаеце сапраўды жыць на карысць сваёй радзіме. А то часам кдб сапраўды аказваецца хітрэйшым, але тады можа быць ужо позна нешта мяняць.
Дададзена праз 5 хвілін 12 секунд:
Дарэчы, ці ведае хто меркаванне на гэты конт Пазняка? Усё ж, страшэнна мудры палітык.
Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 267
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 13
Папярэджанняў: 0
Габэлак пісаў калісь пра "рэбрэндынг", калі назва фірмы мяняецца і адпаведна праводзіцца рэклямная кампанія, якая раскручвае новую назву. Праходзіць час і ўсе прызвычайваюцца да новае назвы. Гэты шлях мае сэнс і для нашае краіны. Сьпіс тэмаў беларускай літаратуры зьмяніўся. Ён ня той, што на пачатку 20 ст. Вы ўсе ведаеце, чыталі напрыклад "Каласы пад сярпом сваім". І там героямі былі зусім не бедакі-сяляне. Ведаеце прозу Арлова. І ягоны погляд на нашую мінуўшчыну. Я б ня стаў цалкам ганіць нашае цяперашняе імя, бо тое, што зь ім і дзеля яго было зроблена нашымі людзьмі праз усё 20 ст. сьведчыць цалкам пра інакшае. Вынік дэбатаў: Свая краіна і нацыянальная самабытнасьць (не дыскутуецца). Імя краіны, вольнае ад асацыяцыяў з самай вялікай краінаю сьвету. Імя краіны, што злучае са слаўнай мінуўшчынай. Плюс (важна) праца дзеля ўвасабленьня агульначалавечых каштоўнасьцяў і нацыянальных ідэалаў
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 588
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Зоя Справедливая
беларускую песню "Купалінка"
А чыёй была гэта песьня да зьяўленьня найменьняў беларус і Беларус? Усё, што называецца цяпер беларускім, вырасла зь літвінства.
Вынятка: Зоя Справедливая
рэалізоўваючы тым самым на ўсю поўніцу планы КДБ, ФСБ і г.д.
Кдб, пэўна, будзе вельмі "шчасьлівы" ўбачыць замест беларусаў літвінаў. Формула "беларус - значыць, пан сахі з мужыцкай мовай" перастане працаваць аўтаматычна. Ці здолеюць яны прыдумаць што-небудзь эфектыўнае супраць літвінства? ВЯЛІКАЕ пытаньне...
Кдб, пэўна, будзе вельмі "шчасьлівы" ўбачыць замест беларусаў літвінаў. Формула "беларус - значыць, пан сахі з мужыцкай мовай" перастане працаваць аўтаматычна. Ці здолеюць яны прыдумаць што-небудзь эфектыўнае супраць літвінства? ВЯЛІКАЕ пытаньне...
дык вось і я кажу: з аднаго боку "Беларусь і беларуская мова - мужыцкая мова" з іншага - "Вялікая Літва і беларуская мова - тытульная мова ВКЛ". Статус падымаецца аўтаматычна. Нават многа і рэкламаваць ня трэба. Праўда патрабуе меней рэкламы, бо яна ёсь сама па сабе. А няпраўду трэба ўвесь час падтрымліваць, абгрунтоўваць, інчай яна проста знікне. А знікнуць раптам людзі, што падтрымліваюць міт Беларусь, знікне і дзяржава, у сэнсе падставы для яе самастойнага існавання. Лепей вярнуцца да літвінства, прасцей, чым далей прыдумляць Беларусь. Вось.
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 588
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Tambouski vouk
Ну, каб вы ведалі, якая ў Зоі Справядлівай адукацыя, то так бы не казалі :)
Цікава, а якая адукацыя дае азнаямленьне з ідэяй літвінства?
Вынятка: Зоя Справедливая
літвіны могуць быць беларусамі і не ствараць сепаратысцкі рух
Літвінства ня ёсьць сэпаратысцкім рухам па вызначэньні. Наадварот, яно інтэгруе ў сабе і беларусаў, і яцьвягаў, і ўсіх іншых, хто датычны да гісторыі і культуры ВКЛ.
Karna: Дарэчы, ці ведае хто меркаванне на гэты конт Пазняка? Усё ж, страшэнна мудры палітык. Калі не памыляюся Пазняк яшчэ у пачатку 90х прапанаваў назвац' краіну ''Віалікае Кніаства Літоўскае'' але ў віархоўным савеце ідэю не прынялі.
Tambouski vouk, адукацыя тут ні пры чым. Гаворка ідзе пра абазнанасць у канкрэтнай тэме.
Памятаю, што Пазняк прапаноўваў назву "Вялікае княства Літоўскае Беларусь". Але дзе і як - ня памятаю. Маім бацькам была вельмі спадабалася :).
Дададзена праз 6 хвілін 8 секунд:
Вынятка: Habeliak
Літвінства ня ёсьць сэпаратысцкім рухам па вызначэньні. Наадварот, яно інтэгруе ў сабе і беларусаў, і яцьвягаў, і ўсіх іншых, хто датычны да гісторыі і культуры ВКЛ.