Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29
Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30 "Кажуць гэдак людзі..." » ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!! (Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён)
Адмін --
Узрост: --
З намі: 2 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 328
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 55
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
цікавыя этнаграфічныя запісы з нашага рэгіёна можна пачытаць у інтэрнет-дзённіку Юрася Унуковіча
вось напрыклад: Лом "Вот Вяльля. Вот туды ў вёскі, у Свірскі раён, там туды дзесьці. У Стараю Вялейку. Так там яны ўжо гавораць па-накшаму. Наша цётка Баруся выйшаўшы замуж туды. Мы як паехалі раз туды, так яна нам кажа: “Дзеткі, ідзіце прынясіце альля!” А мы кажам: “Што-та за альлё такое?” Не знаем, па што ісці. Кажам: “Цёця Баруся, што гэта нам кажаш прынясці? Мы не панімаем!” Гэта лому! Вот вячэру зварыць. Гэта ломных дроўцаў. Запісана ў Астравецкім р-не"
А ёсьць яшчэ слова "дадзяваць". Можна перакласьці як "даставаць". І ад яго прыментнік "дадзелы", г.зн. "дастаючы". Як у Арсеньневай "І быў Усход, крывавы і дадзелы". Дык ужывайма!
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 4 месяцы
Паведамленняў: 80
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
У галерэі новы здымак з'явіўся: шыкоўная ГУСЕНІЦА. ВУСЕНЬ шыкоўны, панове! Гусеніца можа быць у трактары або танку. Ваша Справядлівая, хоць і залішне, Зоя.
Дададзена праз 5 хвілін 25 секунд:
З.Ы. Прапаную падтэму: абмяркоўваем назвы жывёльнага свету, у т.л. дыялектызмы. Напрыклад БУСЕЛ, а для значнай часткі Беларусі, таксама і для Вілейшчыны - Бацян. Вось і прозвішчы ёсць БУСЕЛ і БАЦЯН. Можна здагадвацца, адкуль чалавек паходзіць.
Я б яшчэ папрасіла хлопцаў-малоўцаў скласці слоўнічак назоваў рыбак. Дапусцім, літаратурная норма ВУГОР, а па-наску - ВАНГОР. ПЯЧКУР мае некалькі мясцовых назваў на Вілейшчыне. А якія яны? Я дзве ведаю, але можа хто больш скажа.
накапала месца, дзе вучаць лаяцца на роднай мове: "Хрэн табе ў вочы – пасыл культавы, нягледзячы на тое, што яго вучаць у школе (гл.”Пінскую шляхту”). Арганічны працяг – і дзяркач у сраку."