Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29
Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30 "Кажуць гэдак людзі..." » ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!! (Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён)
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 2 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 234
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 1
Атрымаў падазяк: 9
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 3
У гутарцы са спн. К., 79 год, жыхарка Вялейшчыны, носьбітка беларускае мовы, даведаўся пра розьніцу беларускіх словаў "лапата" і "рыдлёўка". "Рыдлёўкаю зямлю капаюць, а лапатаю хлеб у печ саджаюць." - кажа яна. Лапаты ў гаспадарцы ў яе не знайшлося, бо хлеб ужо ў вёсцы не пякуць, а купляюць у краме ці аўталаўцы. Пытаюся, ці кажуць у вёсцы "лазьня". "Раней толькі так і казалі, а цяпер больш "баня" кажам, па-расійску," - атрымліваю адказ.
мну тлумачылі, што ў бел мове розьніца паміж словамі "работа" і "праца" у тым, што праца - гэта інтэлектуальная, а работа - каторая з рыдлёўкай альбо лапатай.
Не. У беларускай мове ёсьць словы - праца, працаваць, працаўнік. Работа - маскальскае слова. У іх, дарэчы, словы "работать" і "раб" - аднакарэнныя. Карацей, зь іхным менталітэтам "работают только рабы".
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 4 месяцы
Паведамленняў: 80
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 2
Вынятка: Habeliak
Работа - маскальскае слова. У іх, дарэчы, словы "работать" і "раб" - аднакарэнныя. Карацей, зь іхным менталітэтам "работают только рабы".
Ну не маскальскае гэта слова, а самае што ні ёсць беларускае. Належыць, проста да агульнаславянскай лексікі. Палякі таксама ім карыстаюцца, хаця маскальшчыну на дух, як той казаў, не пераносяць. Працуючы можна зрабіць адказную (ці якую іншую) работу. Для тых, хто па-руску думае: труд - праца. проізведенная работа - работа. Нічога складанага! Звяртайцеся! Проста калі спісваць усе агульныя для славяншчыны словы на маскальшчыну, можна да такога абсурду дайсці. Прыклад з той самай лапатай. Ну як костку тады на спіне назваць, калі не ЛАПАТКА? РЫДЛЁВАЧКА? А слова ХАРОШЫ? Маскальшчына? Ну што вы, мае харошыя... Проста добранькімі будзьце... Ваша Зоя. Справядлівае ва ўсіх пытаннях, таксама і філалагічных.
Вялейшчына - край лясоў. І гаворачы нядаўна з пажылымі вялейчукамі чую шыкоўнае слова "прагал". А гэта значыць высечаная паласа ў лесе, што расейцы называюць "просека". Толькі думаю, што маладзейшыя ўжо такіх словаў ня ведаюць. А РБС-1982 дае "прасЕка". З націскам на Е. Мне дык вялейскае слова больш даспадобы. А яшчэ пра сьнег. Зімою пачуў у нас такое "пухнаты сьнег". РБС-1982 дае "пушысты". Так мы губляем спрадвечныя словы нашыя.
ЗЫ. РБС-1982 - акадэмічны расейска-беларускі слоўнік выданьня 1982 году пад рэдакцыяй Кандрата Крапівы.
Гэта ўсё пачута на Вялейшчыне ці ўзятае са слоўнікаў?
Калі глянуць на той лад жыцьця, які вялі беларускія сялянеі і які ўжо адышоў, то можна зрабіць выснову, што разам зь ім зьнік цэлы пласт словаў. Я маю на ўвазе нашую недалёкую гісторыю.
Сёньня вёска ўжо ня тая. Калі раней натуральная беларуская мова была больш распаўсюджанай, то сёньня больш трасянкі, што набліжаная да расейскай.
Так вось сялянка, пасьвячы кароваў, называе іх "воўкарэзьзе". Кляне і іх "каб цябе воўк..." Дарэчы, традыцыйны беларускі клёніч. Але гэта ў той яшчэ старой вёсцы, цяпер ня тое.
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 4 месяцы
Паведамленняў: 80
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
Вынятка: miestaczkoviec
Зімою пачуў у нас такое "пухнаты сьнег".
Аляксей Дудараў напісаў казачку для дзяцей "Пухнацік". Памятаю з дзяцінства гэты аповяд пра аблачынку-пухнацік...
Вынятка: Vialla
ясёнка - дэмісезоннае паліто вельмі падабаецца гэтае слова :)
Мяркую, што лепш знайсці гэтаму слову беларускі адпаведнік. Магчыма - асенні каптанчык, ці яшчэ як. Бо ясёнка, усё ж, паланізм: Jesionka, paszcz ocieplony, jesienno-wiosenny: http://pl.wikipedia.org/wiki/PЕ‚aszcz_(u branie) http://pl.wikipedia.org Хаця, мова можа пераймаць словы, і не толькі суседзяў. Нямецкія ШЫНКА, ЦВІК, ГАБЭЛЯК ( ) не сапсавалі нашай мовы. Праўда? Можа і польская ясёнка не горшая? Бо і КАПТАН, урэшце, з ТАРАБАРСКАЙ (цюркскай) мовы. Дарэчы, на Вілейшчыне можна шмат пачуць паланізмаў не толькі ў асяродку каталікоў, што магло б здавацца больш зразумелым. Касцёл умеў апалячваць. У адной спрэс праваслаўнай вёсцы я пачула слоўца НАЖУТКА - накідка. Цікаввая тэма абмяркоўваецца. Зоя Справядлівая.
Дададзена праз 2 хвіліны 6 секунд:
З.Ы. Слова КАПТАН чула ў той самай вёсцы, дзе гавораць НАЖУТКА.
Ад пажылай пані Н., што родам з поўначы Вялейшчыны, заўсёды чуў такую граматычную форму "Янэк БЫЎ ПАЙШОЎШЫ ў лес". Яна хіба абазначала дзеяньне, якое адбывалася даволі даўно. Гэны, гэдак - формы скрозь ужываныя ў дыялекце беларускай, што бытуе на Вялейшчыне... Хоць для літаратурнай мовы яны нетыповыя і зьяўляюцца паказьнікам нізкага стылю. Калі бываю ў вёсцы й размаўляю са старымі, то мая беларуская дрэйфуе ў бок дыялекту. Разам з тым старыя, чуючы беларускую, ўжываюць больш беларускіх словаў. Жанчыны часьцей гавораць па-беларуску, а мужчыны, больш гавораць расейскай, бо былі ў войску.
Зоі Што нямецкія словы ў нашай мове ёсьць, тое зразумела, бо Ордэн быў даўней нашым суседам.
Дарэчы, ці не думалі нашыя паэты напісаць хоць бы верш на дыялекце, а музыкі - песьню?
Вяльля ўжо пісала пра вялейскую мову, а як наконт "Вялейска-беларускага слоўніка"?
Паведамленне адрэдагавана 6 красавіка 2009 20:48. Рэдагавалася 1 раз(а)
Галоўныя рэдактары --
1
Узрост: --
З намі: 2 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 107
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 5
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
"быў пайшоўшы" - цікавая форма, я часта ўжываю яе ў гутарцы і на пісьме. слова "гэна" ўжо стала ўвайшоўшы ва ўжытак у мастацкіх творах. Наконт "гэдак", "гэдта" і пад. не сустракала яшчэ. дыялекты мусяць узбагачаць мову літаратурную, гэта натуральна і карысна для мовы. а пра слоўнік сапраўды варта падумаць.
А хто ведае ,што значыц' аскарубак ??? Мая бабуля як з дзедам сварылася ўвес' час так на яго казала: '' Сучку ня бога !!! Аскарубак ты,аскарубак '' і г.д. Бабул'ка з дзедам ўжо адышлі ,а я так і не ведаю...Зарас часта іх узгадваю ,стол'кі хацелася б у іх спытац'...