Гэта цяпер рэчка Пляснянка стала смірнай, і не паказвае свой характар. А былі часы, калі яна, выйшаўшы з берагоў, затоплівала вуліцу Савецкую так, што па ёй можна было плаваць на чоўне.
Чарговы канцэрт прайшоў у кінатэатры “Мір” 6 лютага 2010 году. Гэтым разам ён меў назоў «Don’t Worry!!! Be happy!!!». У яго праграме не было ніводнага чыстага метал-гурта; пераважаў панк і гранж. “Да!Бл” сьпявалі па-беларуску, у “Дзень Незалежнасьці” таксама былі беларускія тэксты; астатнія карысталіся звыклай расейскай мовай. Сярод песень каверы склалі меньшую частку.
На Грамніцы нараджаецца маланка, якая, згодна міту, стварае свет, падзяляючы яго на часткі і супрацьлегласці. Маланка, зброя Пяруна, знаходзіць сваё ўвасабленне ў грамнічнай свечцы. Прыгатаванне грамнічнай свечкі і рытуалы з ёй зьяўляюцца галоўнай дзеяй свята Грамніц.
Невялічкая вёска сцелецца ўздоўж крываватай, падобнай па палявую, дарогі. Хаткі невялікія, платы на падпорках. Ды, відаць, задаволеныя людзі і гэтым. Дах жа над галавой ёсць. Не тое, што ў суседзяў, якія сталі пагарэльцамі.