Мяне бацька з дзяцінства вучыў усяму беларускаму: размаўляў на мове, вучыў са мной беларускія вершы. Жадаў аддаць толькі ў беларускую школу. Я зразумеў, што ў Беларусі ёсць нейкая мова, апроч беларускай, калі наш клас перавялі на расейскую. Супраць была палова бацькоў і настаўнікі, якія нас да гэтага чатыры гады навучалі па-беларуску нават фізіцы.
Я к мастак я пачаў пісаць працы, непарыўна звязаныя з маёй зямлёй. Я ўсвядоміў сябе беларусам, калі пачаў разумець усё тое, што бачу наўкол, прапускаць гэта праз сябе. Яшчэ маленькім хлопчыкам бачыў свет, сонейка, хадзіў па палях, па лугах, лавіў рыбу, але не меў панятку аб тым, што такое нацыя і нацыянальнасць. Цяпер я з задавальненнем узгадваю, што ў нас у школе прадметы выкладаліся на беларускай мове.
Янка Філістовіч (Іван Андрэевіч Філістовіч) нарадзіўся 14.01.1926 г. (паводле пашпарту) у в.Паняцічы Маладэчанскае воласці Вілейскага павету Віленскага ваяводства (цяпер Вілейскі раён Менскай вобл.). Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, кіраўнік узброенай антысавецкай групы на Маладэчаншчыне ў 1951-1952 гг. Вучыўся ў Вязыні. Пад час другой сусветнай вайны ўвосень 1943 г. мабілізаваны ў 13-ты Беларускі батальён у Вілейцы...
85 гадоў за плячыма Васіля Піліпавіча Паплёўкі з вёскі Жаўткі. Жыццё адмерала яму ўсяго пароўну — і добрага,радаснага, і цяжкага, гаротнага.Працаваў, бараніў радзіму ў часы ліхалецця, гадаваў дзяцей. Звычайны, і ў той жа час зайздросны лёс…
У апошні дзень зімы, вечарам 29 лютага, пайшоў з жыцця Яўген Лапіцкі. Журналіст, які 37 гадоў аддаў аднаму выданню, раённай газеце "Шлях перамогі". Яго апошні артыкул меў назву "Была бы ровною дорога длинная". Смутак...
Не заўсёды абставіны жыцця дораць нам выключна станоўчыя эмоцыі. Ад кепска ўплываючых на настрой і паводзіны фактараў, безумоўна, хацелася б засцерагчыся кожнаму. Калі людзей старэйшага пакалення ў гэтым процістаянні выручаюць жыццёвы вопыт, вера, мудрасць, то моладзі выпрацаваць у сабе непрыняцце зла цяжэй. Як гэта робіцца ў дзяржустанове адукацыі "Вілейская гімназія №2 з экалагічным ухілам" - сённяшняя размова журналісткі Міраславы БУДАНАВАЙ з намеснікам дырэктара па культурна-эстэтычным цыкле Мікалаем ІВАНЕНКАМ
Многія гады партыйнае і дзяржаўнае кіраўніцтва рэспублікі ўзначальвалі такія таленавітыя сыны беларускага народа, як Кірыл Трафімавіч Мазураў і Пётр Міронавіч Машэраў.
Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” узбагацілася новым выданьнем — пад № 3 у ёй пабачыла сьвет кніга Ўсевалада Сьцебуракі “Крушня”. Ён нарадзіўся ў 1981 годзе ў Жлобіне ў сям’і лекараў. Закончыў гімназію ў Вялейцы, гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту.
Ляўрэат літаратурнай прэміі “Залаты апостраф”, заснаванай “Дзеясловам”. З аўтарам сустрэўся Міхась Скобла.
У канцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя расійскі мастак Андрэй Сакалоў у вёсцы Сосенка на беразе Вілейскага вадасховішча пабудаваў сабе лецішча. Гэтае лецішча ператварылася для яго ў майстэрню на Беларусі. З тых часоў у Вілейцы прайшло тры выставы Андрэя Канстанцінавіча. А карціну “Над Аралам”, што пабывала ў космасе, ён нават падараваў мясцоваму краязнаўчаму музею.