Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30
Перамога "Экспромта" » ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!! (Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён)

Меню

ГАЛОЎНАЯ
НАВІНЫ
ГАЗЕТЫ
КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
ТВОРЧАСЦЬ
ТУРЫЗМ
ФОТАГАЛЕРЭЯ
ФОРУМ
ДОШКА АБ'ЯВАЎ
ПАМПУЙ
СПАСЫЛКІ
ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ

На форуме...

анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 5 >>
Апошняе паведамленне Сёння ў 12:48:19
"Кажуць гэдак людзі..." 1 2 >>
Апошняе паведамленне Сёння ў 11:53:09
ВІНШАВАНЬНІ. НЕ ШКАДУЙЦЕ ДОБРЫХ СЛОВАЎ 1 2 3 ... 6 7 8 >>
Апошняе паведамленне Сёння ў 11:12:55
Беларускія музычныя інструменты
Апошняе паведамленне Сёння ў 10:18:06
Праца фотагалерэі 1 2 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 13:56:59
АЭС
Апошняе паведамленне Учора ў 09:55:04
КАЛЯНДАР 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне 7 красавіка 2009 11:22
Якая рэлігія патрэбна беларусам? 1 2 3 4 5 6 >>
Апошняе паведамленне 4 красавіка 2009 22:31
праца сайта 1 2 3 ... 26 27 28 >>
Апошняе паведамленне 2 красавіка 2009 23:25
Гурт "Крывакрыж" 1 2 >>
Апошняе паведамленне 2 красавіка 2009 00:58

А ў галерэі...


Пралескі

Пралескі
Каментары (1)
1280x960, 214.26 Kb
Перамога "Экспромта"
Рэгіянальная газета
Перамога З адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў "Шаную цябе, Белая Русь", які праходзіў у Мінску 29 сакавіка, віляйчане вярнуліся пераможцамі.

 

Узорная эстрадная студыя "Экспромт" Палаца культуры, якой кіруюць Нэлі і Алег Зайцавы, стала лаўрэатам першай ступені ў намінацыі "Ансамблевыя эстрадныя спевы". Віка Місюль заняла першае месца ў намінацыі "Эстрадны вакал, сола". А Паліна Вазняк, Вераніка Савіцкая і Таня Фірс сярод 17 сваіх равеснікаў у намінацыі "Вакал" забралі адразу тры прызавыя месцы.

 

"На конкурсе дзяўчаты з узорнай эстраднай студыі "Экспромт", - расказвае яе кіраўнік Алег Зайцаў, - выконвалі песню "Крыштальны лёд". Як бачыце, журы спадабалася і мы сталі лаўрэатамі першай ступені ва ўзроставай групе ад 11 да 15 гадоў". У ансамблі - восем дзяўчат: Караліна Хіменас, Юля Бохан, Вераніка Савіцкая, Лена Шыкавец, Таня Фірс, Даша Макарава, Паліна Вазняк, Каця Барташэвіч. Усе яны розныя, і ў той жа час крышачку падобныя. У першую чаргу ў сваёй любові да песні.

 

Выдатна выступіла на конкурсе і васьмігадовая Віка Місюль, якая спявала песню "Мая мама". А Паліна Вазняк, Вераніка Савіцкая і Таня Фірс забралі тры прызавыя месцы ў намінацыі "Вакал" (узроставая група 12-14 гадоў). Па словах Алега Зайцава, Паліна, якая стала першай, спявала песню "Заспявай, салоўка", Вераніка пакарыла журы "Зямлёй з блакітнымі вачамі" і стала другой. Трэцяе месца - у Таццяны. Яна выканала песню "Сінь".

 

"Усе тры дзяўчыны, - кажа Алег Зайцаў, - спяваюць у "Экспромце". Але яны вырашылі паспрабаваць свае сілы і ў іншай намінацыі. Вынік вы ўжо ведаеце. І, згадзіцеся, такое бывае не часта".

 

Па словах кіраўнікоў студыі, шмат хто з дзяўчат ужо паспеў заявіць пра сябе і на іншых конкурсах. Паліна Вазняк, напрыклад, за апошнія паўтара года чацверты раз займае першыя месцы на конкурсах рознага ўзроўню.

 

Як расказалі ў Палацы культуры, у нядзелю студыя "Экспромт" збіраецца даць сольны канцэрт для гараджан і гасцей райцэнтра. На пачатку яго будзе разгорнутая выстава, дзе юныя артысты пакажуць слухачам усе свае ўзнагароды, што атрымалі на розных фестывалях і конкурсах.

 

Фота:
Студыя "Экспромт" Вілейскага Палаца культуры стала лаўрэтам адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў "Шаную цябе, Белая Русь". На фота злева направа: Юля Бохан, Паліна Вазняк, Караліна Хіменас, Таня Фірс, Вераніка Савіцкая, Лена Шыкавец, Каця Барташэвіч, Даша Макарава.

 

Марына СЛІЖ


Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Дадаў: mikola ∴ 7 красавіка 2009 10:57
  • 0
 (галасоў: 0)
Праглядаў: 32
Даданне каментара





    
  
    
    
  
    
    
 Ілья, Алесь Наркевіч, Анатоль Рогач, Астравец, АЭС, БНР, Віталь Кастэнка, вёска, вайна, ВДК, вершы, ВКЛ, Волат, выстава, Вялля, гімназія, гісторыя, газета, газета Волат, заява, канцэрт, кніга, крызіс, крымінал, Куранец, Куфэрак Віленшчыны, Лілея, Літва, Маладзечна, Наркевіч, пікет, паўстанне, паэт, прэзентацыя, райвыканкам, рэгіянальная, свята, творчасць, фотаздымкі, эканоміка

Паказаць усе тэгі
 
    

Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 1

Alexa

Гасцей: 1

20-ка апошніх наведвальнікаў:

Tankevich, demonoch, jakub, ky_si, Habeliak, mikola, Vialla, Lesavik, _Han_, ilya, Кветачка, zuch, Volychka, правдоруб, Tambouski vouk, Зоя Справедливая, miestaczkoviec, Smutak, karna, andros

Рэклама

Будзем рады вашай дапамозе.
Рэквізіты нашых электронных кашалькоў WebMoney:
B263665708680 (беларускі рубель)
E164155281496 (еўра)
Z161583402556(даляр)



Copyright © 2006 - 2009. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com