Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30
Быць чалавекам і Жыць! » ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!! (Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён)

Меню

ГАЛОЎНАЯ
НАВІНЫ
ГАЗЕТЫ
КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
ТВОРЧАСЦЬ
ТУРЫЗМ
ФОТАГАЛЕРЭЯ
ФОРУМ
ДОШКА АБ'ЯВАЎ
ПАМПУЙ
СПАСЫЛКІ
ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ

На форуме...

"Кажуць гэдак людзі..." 1 2 >>
Апошняе паведамленне Сёння ў 11:53:09
ВІНШАВАНЬНІ. НЕ ШКАДУЙЦЕ ДОБРЫХ СЛОВАЎ 1 2 3 ... 6 7 8 >>
Апошняе паведамленне Сёння ў 11:12:55
Беларускія музычныя інструменты
Апошняе паведамленне Сёння ў 10:18:06
Праца фотагалерэі 1 2 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 13:56:59
АЭС
Апошняе паведамленне Учора ў 09:55:04
КАЛЯНДАР 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне 7 красавіка 2009 11:22
Якая рэлігія патрэбна беларусам? 1 2 3 4 5 6 >>
Апошняе паведамленне 4 красавіка 2009 22:31
праца сайта 1 2 3 ... 26 27 28 >>
Апошняе паведамленне 2 красавіка 2009 23:25
Гурт "Крывакрыж" 1 2 >>
Апошняе паведамленне 2 красавіка 2009 00:58
Грамадзянская адукацыя (адукацыя дарослых) 1 2 >>
Апошняе паведамленне 1 красавіка 2009 23:19

А ў галерэі...


Пралескі

Пралескі
Каментары (0)
1280x960, 214.26 Kb
Быць чалавекам і Жыць!
Дыскусійны клуб, Творчасць
***

Быць птушкай і глядзець на зямлю з вышыні аблокаў. Быць дрэвам і падпяваць сваімі галінамі вольнаму ветру. Быць мурашкай і кожную хвілінку прысвячаць сябе справе.
Быць чалавекам і жыць.

Адчуваць дыханне зямлі і засынаць пад мігценне зорак уначы. Глядзець на сонца і заплюшчваць вочы ад зіхацення жоўтых праменняў. Плыць па рацэ і адчуваць кожную кропельку вады, якая трымае цела.
Быць чалавекам і жыць.

Упасці ў мяккі снег і смяяцца ад задавальнення. Падымаць угару вочы і знікаць у бясконцым блакіце неба. Стаяць пад летнім дажджом, хадзіць па "свежых" лужынах басанож і ўсміхацца. Сядзець на зялёнай траве і назіраць, як прыгаюць конікі. Ісці па шырокім полі і адчуваць, як кружыцца галава ад паху рамонкаў, валошкаў, палыну і шматлікіх іншых траў і кветак.
Быць чалавекам і жыць.

У шэры дзень восені стаяць паміж дрэвамі і назіраць, як павольна ападае разнакаляровае лісце. Чакаць з нецярпеннем першай вясновай навальніцы і з асалодай бачыць першыя ў чарговым годзе маланкі. Сядзець у лесе на беразе возера і ўзірацца ва ўжо пасвятлелае неба. З нецярпеннем чакаць узыходу чырвонага сонца і думаць аб сусветным кругазвароце рэчываў і рэчаў.
Быць чалавекам і жыць.

Любіць і паважаць усё, што існуе на зямлі, усё жывое і нежывое наваколле; ісці сваім адзіным і непаўторным шляхам; зрабіць як мага больш добрых рэчаў; пражыць сваё жыццё без сораму за свае дзеянні і словы; пакінуць нашчадкам лепшае ў спадчыну.
Быць чалавекам і жыць.

2009

Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Дадаў: Кветачка ∴ 5 красавіка 2009 23:49
  • 0
 (галасоў: 0)
Праглядаў: 61
#1 напісаў: miestaczkoviec (6 красавіка 2009 20:55)
Лірычна і разам з тым філасафічна...
#2 напісаў: ky_si (7 красавіка 2009 09:50)
Прыгожа сказана...
#3 напісаў: Кветачка (Сёння, 08:54)
А што для вас значаць гэтыя словы: "Быць чалавекам і жыць"?


--------------------
Даданне каментара





    
   
    
    
  
    
    
 Ілья, Алесь Наркевіч, Анатоль Рогач, Астравец, АЭС, БНР, Віталь Кастэнка, вёска, вайна, ВДК, вершы, ВКЛ, Волат, выстава, Вялля, гімназія, гісторыя, газета, газета Волат, заява, канцэрт, кніга, крызіс, крымінал, Куранец, Куфэрак Віленшчыны, Лілея, Літва, Маладзечна, Наркевіч, пікет, паўстанне, паэт, прэзентацыя, райвыканкам, рэгіянальная, свята, творчасць, фотаздымкі, эканоміка

Паказаць усе тэгі
 
    

Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 2

Googlebot, Alexa

Гасцей: 2

20-ка апошніх наведвальнікаў:

ky_si, Habeliak, mikola, jakub, Vialla, Lesavik, _Han_, Tankevich, ilya, Кветачка, zuch, Volychka, правдоруб, Tambouski vouk, Зоя Справедливая, miestaczkoviec, Smutak, karna, andros, seybit

Рэклама

Будзем рады вашай дапамозе.
Рэквізіты нашых электронных кашалькоў WebMoney:
B263665708680 (беларускі рубель)
E164155281496 (еўра)
Z161583402556(даляр)



Copyright © 2006 - 2009. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com