Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29
Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30 Прэзентацыя часопісу "Partysan" » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён
Прэзентацыя часопісу "Partysan" адбылася ў Вялейцы 28 сьнежня. Яго прадстаўлялі Аля Сідаровіч і Артур Клінаў, якія зьяўляюцца аднымі са стваральнікаў часопісу. Расповед быў пабудаваны ў форме дыялога, прычым ня толькі вядучых, але і слухачоў. Раней прэзентацыі часопісу праводзіліся выключна ў сталіцы, але цяпер вырашана пашукаць патэнцыйных чытачоў па ўсёй краіне. Гэта другая рэгіянальная прэзентацыя. Яна прайшла пры падтрымцы кампаніі "Будзьма", што аб'ядноўвае шматлікія беларускія грамадзкія ініцыятывы.
Часопіс "Partysan" прысьвечаны сучаснаму беларускаму мастацтву, арыентаваны на моладзь і на ўсіх тых, хто цікавіцца гэтым мастацтвам. Як мяркуе Артур Клінаў, зараз беларуская культура перажывае калі ня выбух, то ўздым - даклажна, і аўдыторыя тых, хто мог бы чытаць гэты часопіс, пашыраецца. Сама назва перагукаецца з француззкім словам, якое азначае ""таварыш". Партызанства - форма выжываньня для незалежнай беларускай культуры,якая фармуе іншую, незалежную Беларусь, адчыненую для сьвету. Кожны нумар "Partysan'у" прысьвечаны пэўнаму пытаньню, але мае мэтай не даць адказ на яго, а зацікавіць ім грамадзтва.
Атрымліваць часопіс можна праз рэдакцыйную падпіску або скантактаваўшыся з рэдакцыяй. Магчыма, што ўвёсну ў Вялейцы адбудзецца прэзентацыя новага нумару разам з фотавыставай Андрэя Лянкевіча, прысьвечанай паганству.
Свае песьні сьпявала Тацьцяна Беланогая. Каб даведацца, якія стасункі маюць яна і "Partysan", давялося зьвярнуцца з пытаньнем:
- Тацьцяна, скажыце калі ласка, ці чытаецец вы "Partysan"?
- Ну, так, але налётам, як і любую іншую літаратуру. Запомніўся нумар, там дзе Вайцюшкевіч быў.
- Сп. Артур, а вы ці слухаеце сьпевы Тацьцяны?
- Канешне, слухаю. Але ў Беларусі чуў першы раз. Часьцей у Варшаве, у Еўропе. Вельмі падабаецца.
Напрыканцы Тацьцяна Беланогая паўтарыла словы А. Башлачова: "Мы можам прабачыць тых, што сьпявалі ня так, як патрэбна, але тых, хто маўчаў, давайце ня будзем прабачаць". Мусіць, гэта тычыцца ня толькі беларускае культуры, але і астатніх частак жыцьцябеларускай нацыі. Мы разам яе ствараем, і нікому не павінна быць усё адно, бо калісьці, калі можа быць позна, гэта кране і яго.
Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.