Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29
Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30 Выступ Алеся Наркевіча ў Чырвоным касьцёле » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён
26 сьнежня ў Чырвоным касьцёле св. Сымона і Алены абдыўся калядны канцэрт арганізаваны стваральнікамі дыску “Хрысьціянскі хіт”. На ім выступіў Алесь Наркевіч, які прыехаў зь Вялейкі з групай падтрымкі.
Распачаўся канцэрт выступамі легендарнага Андрэя Мельнікава з песьні “Гэтам – мы!”. Ад знакамітага барда слухачы пачулі яшчэ некалькі песен хрысціянскай тэматыкі.
Мельнікава змянілі з выступам сёстры Багдановіч Ядвіга і Ганна і іх сяброўка Аляксандра, якая грала на тамтаме. Сёстры Багдановіч наведваюць Чырвоны касьцёл, ствараюць шмат рэлігійных песен, маюць свае дыскі.
Бард Інэса Леаданская прадставіла некалькі песен: “Рашчыняйце сэрцы” на словы Дуксы, на словы. В. Шніпа “Усё для вашага збаўленьня”, на словы Янкі Купалы “Хрыстос уваскрос!”. Яна з’яўляецца і арганісткай Чырвонага касьцёлу, таму жадаючыя могуць паслухаць яе і ў гэтым амплуа.
Наступны выступ быў вялейскага аўтара Алеся Наркевіча. Ён прасьпяваў тры песьні: “Ніхто яшчэ не ведаў”, “Усе мары некалі здзяйсьняюцца”, “Беларусь – гэта Куба!”. Алесь Наркевіч сарваў шквал апладысментаў, з залі гучалі выкрыкі “на біс!”, “на біс!”.
Завяршылі канцэрт прадстаўнікі гурта “Псалмяры”. Яны прасьпявалі “Мая Беларусь”, “Зорка”, “Шчасьце” на словы Марыі Савушкінай, якая прысутнічала ў залі і свой хіт “На Беларусі Бог жыве” на словы Уладзіміра Караткевіча.
Алеся Наркевіча пры выхадзе з залі дзяквалі, прасілі дыскі і запрашалі выступіць на канцэртах, якія ладзяць розныя грамадскія аб’яднаньні.
Аляксей Сюдак
Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
на жаль, гэта вельмі распаўсюджаная памылка. там-там — гэта такая медная дура накшталт гонга. а ў дзяўчыны джамбэй (ці джэмбэ). я ня ў сэнсе дакалупацца, а так, на будучыню :)