Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29
Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30
Звоните в рабочее время. Внешний hdd 2 usb - всё для Вас!
Эканамічны крызіс і прыватызацыя завода “Зеніт” » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён
Праблемы "Эканамічны крызіс і прыватызацыя завода “Зеніт”"абмеркавалі 3 сьнежня ў Вялейцы эканамісты Пятро Садоўскі, Міхась Залескі, намесьнік старшыні Партіы БНФ Вінцук Вячорка і вялейская грамадскасьць. Сустрэчу зарганізавалі актывісты вялейскай арганізацыі Партыі БНФ і сябры Свабоднага Прафсаюза Металістаў з-да “Зеніт”.
Адкрыў мерапрыемства ўступным словам намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка: “Беларусь не абміне сусветны эканамічны крызіс. Сітуацыя пагаршаецца і з-за таго, што мы прывязаны да расейскіх энэграносьбітаў. Таму важна абмяняцца думкамі – што робіцца ў сьвеце, у рэспубліцы і канкрэтна ў Вялейцы. Трэба разгледзіць і праблемы завода “Зеніт”, яго магчымую прыватызацыю, страту рынкаў сбыту прадукцыі ў сувязі з крызісам. Трэба ведаць, чаго дабівацца прафсаюзам у гэтай сітуацыі”. Спадар Вячорка прадставіў прысутным і гасьцей з Менску. Міхась Залескі – выкладчык эканомікі ва універсітэце, эканамічны кансультант радыё “Свабода”, мае вялізны досьвед ў працэсах прыватызацыі прадпрыемстваў. Пётра Садоўскі – першы амбасадар незалежнай Рэспублікі Беларусь, спецыяліст ў міжнароднай эканоміцы, кандыдат філалагічных навук.
У сваім выступе Міхась Залескі распавёў пра прычыны эканамічнага крызісу ў свеце. Ён зазначыў, што Беларусь пакуль крызіс крануў меньш, чым іншыя краіны. І гэта таму – што ў нас няма незалежнага рынку каштоўных папераў. Эканомікай кіруе Лукашэнка. Але крызіс нас не міне. Мы прывязаны да Расеі і таму праблемы Расеі адразу адбіваюцца і на нас. Хутка ў Расеі скончацца грошы “Стабілізацыйнага фонду”, якія зароблены на дарагой нафце. Кожны тыдзень з гэтага фонду ўкідваюцца ў эканоміку дзесяткі мільёнаў даляраў. Крызіс у Расіі паглыбіцца. У Беларусі 51% экспарту – нафтапрадукты, а нафту мы атрымліваем ад Расеі. Зьменшыўся ў разы і экспарт калійных угнаеньняў. Па словах сп. Залескага крызіс працягнецца 2-3 гады, як і папярэднія сусветныя эканамічныя крызісы.
Пётра Садоўскі распавядаў, як пераадольваюць крызіс ў Еўропе. Галоўнае з яго выступу – ў краінах з рынкавай эканомікай вытворцы самі вырашаюць што рабіць. Якія прадпрыемствы закрыць, каго звольніц, якую прадукцыю перастаць выпускаць. У нас жа заводы будуць працаваць і сабе ва ўбытак, рабіць неканкурэнтназдольную прадукцыю і забіваць ёй склады. Таму для Еўропы наступствы крызісу будуць не такія страшныя.
Наступным аспектам, які разгледзілі ўдзельнікі сустрэчы былі праблемы з-да “Зеніт”. А менавіта, яго магчымую прыватызацыю, і як яна можыць праходзіць і як павінна.
Першае, што абмеркавалі, гэта магчымасьці работнікам завода пры прыватызацыі ўкласьці свае чэкі “Маёмасьць” у акцыі. Так як, указам Лукашэнкі ОМ РУП “Зеніт” унесены ў спіс 150 прадпрыемстваў РБ, якія можна прыватызаваць толькі за рэальныя грошы, то рабочыя не могуць укласьці свае чэкі “Маёмасьць” у гэта прадпрыемства. Спадар Залескі зазначыў, што гэта цалкам незаконна. Па-другое, рабочыя маюць права ведаць, хто праводзіць ацэнку завода. Ацэнка павінна быць рэальнай, зробленая прафісійнай аўдытарскай кампаніяй. Калектыў павінен ведаць таксама і таго, хто купляе і як купляе прадпрыемства.
Міхась Залескі распавёў, што ёсьць “рускі стыль” прыватызацыі прадпрыемства. Ён такі – “апусьціць” завод – купіць яго за капейкі – укласьці нейкія грошы – разбіць на часткі – і часткамі прадаць, напрыклад, немцам.
Рабочыя маюць права запытацца ў пакупніка завода і пра яго бізнес-план. Што будзе выпускацца, куды будзе прадавацца прадукцыя. Патрабаваць прафсаюзы мусяць умовы – захаваньне заработнай платы, не праводзіць скарачэньні, перанавучаньне работнікаў на новае абсталяваньне і каб прафсаюз меў тыя ж правы, якія меў да продажу. Бо пакупнікі могуць быць рознымі. Рабочыя павінны ўвесьці свайго прадстаўніка ў пагадняльную камісію, дзе будуць прысутнічаць дырэкцыя і пакупнікі, патрабаваць інфармаваньне пра гэтыя працэсы рабочых да ўзроўню ўчасткаў – на стэндах вывешваць інфармацыю ў цахах. Сустрэча была карыснай і выніковай. Па яе выніках будзе выдадзены бюлетэнь “Аб’ектыў”. У ім эканамісты выкладуць свае выступы ў больш шырокай форме.
Аляксей Сюдак
Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
У чым карысьць і ў чым вынік? У пэрыяд сусьветнага фінансавага крызісу прыватызацыя "Зеніту" малаверагодная. Па-другое, парады М.Залескага прафсаюзу пры прыватызацыі патрабаваць захаваньне працоўных месцаў для ўсіх працуючых стане дадатковай перашкодай гэтай самай прыватызацыі. Сустрэча была б больш карыснай, калі б гаворка ішла пра тое, як звычайнаму чалавеку мінімізаваць наступствы крызісу.
У пэрыяд сусьветнага фінансавага крызісу прыватызацыя "Зеніту" малаверагодная.
Так, калі казаць пра прыватызацыю заходнімі кампаніямі. Але калі завод проста забяруць маскалі за даўгі і паліва, то гэта таксама зробяць праз прыватызацыю. І аддадуць яго за мізерныя грошы.