Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30
Зварот групы астраўчан з нагоды планаў па будаўніцтву АЭС » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён

Аўтарызацыя

У нас на форуме

праца сайта 1 2 3 ... 25 26 27 >>
Апошняе паведамленне 26 снежня 2008 21:07
гасьцявыя рэсурсы БайФлай
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 20:07
перапіс-2009
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 09:53
Праграмкі
Апошняе паведамленне 19 снежня 2008 13:28
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 17 снежня 2008 00:12
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 21:19
А чаму????? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 20:58
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 4 снежня 2008 12:48
Вялейка ў сусьветным сеціве
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 22:14
ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 10:11

А ў галерэі...


З Калядамі!

З Калядамі!
Каментары (0)
480x682, 117.05 Kb
Зварот групы астраўчан з нагоды планаў па будаўніцтву АЭС
Галоўная, Навіны Беларусі, Навіны рэгіёну, Экалогія, Дыскусійны клуб
Зварот
да ўсіх грамадзян і органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь,
да Еўрапейскай супольнасці, МАГАТЭ, у СМІ


Зварот групы астраўчан з нагоды планаў па будаўніцтву АЭСМы, група грамадзян Астравецкага раёна Гарадзенскай вобласці, вельмі занепакоеныя магчымасцю будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў нашым раёне, і заяўляем сваё рашучае «не» гэтаму смяротна небяспечнаму праекту.

Мы не падзяляем неразумнага і безагляднага аптымізму ўсіх тых, хто сёння ўпарта выступае за будаўніцтва АЭС менавіта на тэрыторыі Нарачана-Вялейскага запаведна – рэкрэацыйнага краю, вялізны санаторна-аздараўленчы патэнцыял якога будзе раптоўна і назаўжды будзе знішчаны.

Мы катэгарычна не жадаем ператварэння нашага ўнікальнага, дзіўнай прыгажосці краю ў яшчэ адну чорную «чарнобыльскую дзюру» на карце Еўропы, дзе будзе адбывацца павольная, але няўхільная радыяцыйная мутацыя ўсяго жывога. Мы жадаем пакінуць наш край сваім нашчадкам у тым выглядзе, у якім ён зараз знаходзіцца і ўяўляе сабою здаровае і камфортнае месца пасялення.

Нам цалкам не трэба суседства з аб'ектам падвойнага прызначэння, якім з'яўляецца любая АЭС, бо яна ўяўляе сабою пастаянна узведзеную атамную бомбу запаволенага дзеяння што выпрацоўвае электраэнергію.

Мы не жадаем каб і без таго маладая смяротнасць у Беларусі, дзе толькі 10% ад нарадзіўшыхся дажываюць да пенсійнага ўзросту, у нашым рэгіёне была даведзеная да ўзроўня дзіцячага ўзросту.

Мы рашуча заяўляем, што атамная электрастанцыя па азначэнні не можа быць пабудаваная ў самай сейсманебяспечнай зоне нашай краіны, які з'яўляецца Астравецкі раён Гарадзенскай вобласці. Бо менавіта тут у 1909 году адбылося наймацнейшы землятрус на тэрыторыі Беларусі за ўсю гісторыю сейсманазіраній моцнацю ў 7 балаў, у выніку якога ўтварыўся разлом зямной кары, які сведчыць аб яе далікатнасці і сейсманеустойлівасьці у гэтым месцы.

Мы таксама лічым, што АЭС у Астравецкім раёне не можа быць пабудаваная і з улікам ружы ветравеяў у зоне перавагі заходняга пераносу, які пакрывае ўсю тэрыторыю рэспублікі з захаду на ўсход. Роўна як і не можа быць АЭС пабудаваная ледзь не ў самім цэнтры самой буйнай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь санаторна-курортнай зоны, які з'яўляецца Нарачана-Вялейская раўніна.

Мы перакананыя, што будаўніцтва АЭС у нашым рэгіёне ў прыватнасці, і ў постчарнобыльскай Беларусі наогул, гэта не проста памылка, а злачынная задума, які непазбежна прывядзе да яшчэ адной вялікай і непапраўнай бядзе, якая выходзіць далёка за межы нацыянальных маштабаў. А таму мы звяртаемся да ўсіх органаў дзяржаўнай улады краіны, да ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскай супольнасці, МАГАТЭ, у сродкі масавай інфармацыі толькі з адной адзінай просьбай - спыніце, пакуль гэта яшчэ не позна, рэалізацыю праекту пад назовам «Астравецкая атамная». І адначасова заяўляем аб стварэнні аргкамітэта грамадскай ініцыятывы «Астравецкая атамная – гэта злачынства».

Мы заклікаем усіх тых, каму не абыякавая лёс Беларусі і яе народа далучыцца да нашай ініцыятывы, устаць у нашы шэрагі і не дапусціць здзяйсненні страшнай і непапраўнай памылкі. Сёння кожны ваш голас мае вырашальнае значэнне, тады калі маўклівае сузіранне на якое адбываецца раўнасільна прамому дапамаганню злачыннай задуме, які задумалі і жадаюць рэалізаваць за наш з вамі рахунак злоснікі Беларусі і яе народа.

Аргкамітэт грамадскай ініцыятывы «Астравецкая атамная – гэта злачынства».

04.11.2008г. Кантакт: E-mail - staryulas@gmail.com

Н.М.Уласевіч - індывідуальны прадпрымальнік, кваліфікацыя географ, выкладчык геаграфіі,
І.Ф.Крук - пенсіянер МУС РБ, кваліфікацыя юрыст,
Е.М. Александровіч – ветэран Вялікай Айчыннай вайны, інвалід 2 гр.,
А.Л. Раўдо - ветэран Вялікай Айчыннай вайны, кваліфікацыя гісторык, выкладчык гісторыі,
Л.І. Пукшто – ветэран працы, кваліфікацыя настаўнік фізічнай культуры,
А.У. Віткоўская - індывідуальны прадпрымальнік, кваліфікацыя таваразнаўца,
І.У. Жалецкі - працоўны, кваліфікацыя механік.

Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Дадаў: jakub ∴ 27 лістапада 2008 11:18
  • 85
 (галасоў: 1)
Праглядаў: 225
#1 напісаў: Pan_tadeush (16 снежня 2008 21:54)
да, халера яго ведае, каму верыць?... Я столькі меркаваньняў розных чуў. Многія (і далёка не дурныя) тамтэйшыя жыхары наадварот звязваюць з магчымым будаўніцтвам выдатныя перспектывы рэгіёну, што могуць адкрыцца для маладых і актыўных жыхароў краю. Ясна, што такой будоўлі трэ будзе сур'ёзная інфраструктура, якая запаратабуе не толькі энергетыкаў, але і процьму розных спецыялістаў. А гэта занятасьць, заробкі, жытло...
А на конт небяспекі - калі ўзяць статыстыку, то выпадак з ЧАЭС, хутчэй выключэньне. То бок неабавязкова, што калі пабудаваць АЭС яна абавязкова лясьне як у Чарнобылі. Асабліва, калі не эканоміць на будаўніцтве, а даручыць яго французам.
Карацей, я не ведаю процістаяць гэтаму, ці не... Пераканайце, хто ведае больш?
#2 напісаў: jakub (16 снежня 2008 23:56)
лічу што у звароце зьмешчаны вельмі важкія аргументы супраць будаўніцтва АЭС. што не гучць пераканаўча можна тутай абмеркаваць.

Вынятка: Pan_tadeush
занятасьць, заробкі, жытло...

чамусь усе развагі "за" распавядаюць пра выгоду адно жывучага зараз пакалення


--------------------
#3 напісаў: Habeliak (17 снежня 2008 11:17)
Французам у пытаньні будаўніцтва АЭС можна давяраць, маскалям - не. А будаваць будуць апошнія.
Але, калі астравеччына ўсё ж супраць АЭС, тады там мусяць ініцыяваць свой рэгіянальны рэферэндум па гэтым пытаньні. Усе астатнія захады марныя.
#4 напісаў: Pan_tadeush (17 снежня 2008 11:25)
таксама праўда. ...
Але, панове, я паўтараю - выпадкі аварый на АЭС у краінах, якія іх маюць, вельмі-вельмі рэдкія. Больш тэхнагенных катастрофаў адбываецца на шэраговых неатамных прадпрыемствах. Я думаю, для вас не сакрэт, што самая звычайная сьвінаферма без адпаведнага абезшкоджваньня адыходаў жыцьцядзейнасьці парсюкоў прыносіць катастрафічную шкоду навакольлю. Пра гэта ж, аднак, мы не асабліва ўзгадваем...
#5 напісаў: mikola (20 снежня 2008 17:11)
Вынятка: Радыё Свабода

АЭС пабудуюць на Астравеччыне

Уезд на ЧАЭС

19.12.2008 18:24

Пра гэта паведаміў 19 сьнежня віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка на паседжаньні Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаньнях.

Адказваючы на пытаньне, ці вызначана Астравецкая пляцоўка як месца для будаўніцтва АЭС, спадар Сямашка пацьвердзіў: “Так, ужо вызначана”.

Віцэ-прэм’ер паведаміў на паседжаньні Нацыянальнай рады, што 21 студзеня ў Астраўцы пачнецца будаўніцтва першых чатырох- і дзевяціпавярховых дамоў для будаўнікоў АЭС, а праз год пачнецца будаўніцтва прамысловай пляцоўкі ў раёне Астраўца. Паседжаньне міжведамаснай камісіі, на якой будзе канчаткова зацьверджана пляцоўка для будаўніцтва АЭС у Беларусі, адбудзецца ў бліжэйшыя дні.

Нагадаем, апошнім часам разглядаліся тры пляцоўкі, прыдатныя для будаўніцтва — Чырвонапалянская (Быхаўскі раён Магілёўскай вобласьці), Кукшынаўская (Горацкі раён Магілёўскай вобласьці) і Астравецкая (у Гарадзенскай вобласьці)
 

І будаваць яе будуць маскалі, каб ветрам разносіла радыяцыю па ўсёй Беларусі!
А да Вялейкі колькі? 30 км? Да Мінска 134, да нашай ракі Вяллі 7 км... 

cray  


--------------------
#6 напісаў: jakub (20 снежня 2008 19:03)
Вынятка: mikola
А да Вялейкі колькі? 30 км? Да Мінска 134, да нашай ракі Вяллі 7 км...

ад Нарачынскага нацыянальнага парку 15 км. хоць устаноўленая норма - 30 км. але на мой погляд і гэткая норма замалая


--------------------
#7 напісаў: N (21 снежня 2008 01:09)
Да, шкада Нарачы!!!!!!!! cray  wassat  cray 
#8 напісаў: Pan_tadeush (22 снежня 2008 16:59)
панове, ну што вы гаворыце? Калі ўсё са станцыяй будзе ў парадку, то і 10 і 30 км. нармальна. А калі лясьне, то і 130 км не дапамогуць...
#9 напісаў: Tambouski vouk (22 снежня 2008 19:36)
Я думаю, што пабудова тут АЭС дрэнна адаб'ецца на перспектывах развіцьця нашага рэгіёну, як турыстычнай зоны, зоны адпачынку, агра і экатурызму. Я ўвогуле не супраць АЭС на тэрыторыі РБ, але -- у зоне ўжо забруджанай і адселенай, пабудаванай японцамі, з японскіх матэрыялаў зробленых на іх заводах. І каб маскалі туды нават носу ткнуць не маглі.
Даданне каментара





    
  
    
    
  
    
    
 Green, Ігар Сьпільнічэнка, Ілья, імпрэза, Асінаўка, Астравец, АЭС, Варняны, вершы, Волат, выбары, гімназія, газета, Ганна, Гліннае, гурт, дыяспара, Залессе, Зеніт, Зьміцер Вінаградаў, канцэрт, кніга, крызіс, Лілея, Лашутка, Наркевіч, Новік, ПАНаНеба, паэт, помнік, прафсаюз, прэзентацыя, рок-канцэрт, рэгіянальная, Смаргонь, сталоўка, ТМА, фотаздымкі, эканоміка, эміграцыя

Паказаць усе тэгі
 
    

Апытанне


Так, гэта эканамічна выгадна
Не, атам мірным не бывае
Хай будуюць, але на мяжы з Расеяй
Не, гэта зруйнуе экалогію і турызм
Абы не было вайны



Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 2

Yahoo, Alexa

Гасцей: 0

20-ка апошніх наведвальнікаў:

Habeliak, mikola, Tambouski vouk, kon, Vialla, Воля, musicmaker, Dana, SergunCh0k, Pan_tadeush, miestaczkoviec, andros, Vladis, jakub, _Han_, Антось, Кавальскі, Зоя Справедливая, Shmid, Chiuaua

Рэклама

Будзем рады вашай дапамозе.
Рэквізіты нашых электронных кашалькоў WebMoney:
B263665708680 (беларускі рубель)
E164155281496 (еўра)
Z161583402556(даляр)



Copyright © 2006 - 2008. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com