Загрузка. Калі ласка, пачакайце...

ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!! Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён
Імя:     Пароль:         рэгістрацыя | нагадаць пароль
Меню

ГАЛОЎНАЯ
НАВІНЫ
Навіны сайта
Навіны рэгіёну
Навіны Беларусі
Навіны свету
Палітыка
Крымінал
Спорт
Экалогія
Гісторыя
Інтэрв'ю
Дыскусійны клуб

ГАЗЕТЫ
Газета "ЛІЛЕЯ"
Газета "ВОЛАТ"
Газета "АБ'ЕКТЫЎ"
РЭГІЯНАЛЬНАЯ газета

КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Гісторыя горада
Населеныя пункты
Крамы
Сталоўкі
Адпачынак
Банкі
Цягнікі
Прамысловасць
Раённая маёмасць
Рыбалоўныя ўгоддзі

ТВОРЧАСЦЬ
Асобы
Літаратура
Музыка

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкі

ФОТАГАЛЕРЭЯ
ФОРУМ
ДОШКА АБ'ЯВАЎ
ПАМПУЙ
СПАСЫЛКІ
ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ
 

На форуме

ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 5 6 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 23:12:08
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 5 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 23:04:05
Расея лезе ў Грузію 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 22:47:01
Вялейка ў сусьветным сеціве 1 2 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 22:10:15
праца сайта 1 2 3 ... 26 27 28 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 01:07:56
Ахвяры савецкіх рэпрэсій
Апошняе паведамленне 30 чэрвеня 2009 15:23
Выхаваньне сьвядомых беларусаў 1 2 3 4 5 >>
Апошняе паведамленне 29 чэрвеня 2009 09:27
Фэсты, канцэрты, імпрэзы...
Апошняе паведамленне 28 чэрвеня 2009 10:34
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 5 >>
Апошняе паведамленне 27 чэрвеня 2009 07:27
Купалле 2009
Апошняе паведамленне 23 чэрвеня 2009 21:06
 

А ў галерэі...

Вечар
Вечар
Каментары (0)
640x480, 108.03 Kb
 

Новае

» Гарадское свята Купалля, або Спробы канструктыўнай крытыкі
» Купацца нідзе не забаронена
» Правадыр усё бачыць?
» Рок-канцэрт 4 ліпеня
» Сьвяткаваньне 3 ліпеня
» Будслаў-2009
» Помнік зніклым вёскам
» Бабуля здолела ўцячы
» Грошы вынеслі разам з касавым апаратам
» Новы турыстычны маршрут "Сем цудаў прыроды" пройдзе па Вял ...
 

Каментары

» Правадыр усё бачыць? (2)
» “А ці весела табе, чалавеча?...” (91)
» Помнік зніклым вёскам (9)
» Вялейскі гурт грае ў Нарачы (5)
» Гарадское свята Купалля, або Спробы канструктыўнай крытыкі (1)
» Фантаны, пальмы і нешта іншае (35)
» Новы турыстычны маршрут \"Сем цудаў прыроды\" пройдзе па Вялейшчыне (1)
» Цеплыня дрэва (2)
» Гурт ДаБл запісаў Параною ў Вялейцы (5)
» Падарожжа па Вяллі прысьвяцілі Віталю Кастэнку (3)
 
Пошук

 

Зараз на сайце

Карыстальнікаў: 0
Адсутнічаюць.

Гасцей: 4

Апошнія наведвальнікі:
miestaczkoviec, _Han_, DenX, kon, jakub, правдоруб, mikola, bublikvera, Воля, Habeliak, mazay, Lagodec, Black-Sea, pik, karna, Lesavik, Volychka, Vialla, Евгений Вилейский, Tankevich
 
     
 
Дошка аб'яваў
 
     
     
   
     
Бязь гісторыі...
Галоўная, Газета "Лілея"
 

“Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы ўжо з наступнага года

Наста Ігнатовіч

<!-- -->
Гэта чарговы лагічны крок пасля таго, як прадмет пачалі выкладаць па-руску.
Курс “Гісторыі Беларусі” ў нашых школах выкладацца больш не будзе. У праекце вучэбнага плана на наступны год напісана проста – “гісторыя”. Для новага прадмета рыхтуецца і адмысловы падручнік.

Такую інфармацыю пацвердзіла Еўрарадыё намесніца начальніка упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Валянціна Маеўская. Па словах чыноўніцы, цяпер працуе міжведамасная камісія, якая абмяркоўвае пытанне пра аб’яднанне двух прадметаў з новага навучальнага года:

“Адно з пытанняў – гэта зацвярджэнне вучэбнага плана, у якім гэты прадмет будзе называцца “Гісторыя”. Ну, ён будзе складацца з двух частак. І выдзяляецца дзве гадзіны. Адна гадзіна на гісторыю Беларусі, другая – на сусветную гісторыю. І так, як было, так і застаецца. Проста ў вучэбным плане ён будзе называцца “Гісторыя”.

Новы вучэбны план стане дадаткам да дэкрэту аб пераходзе на 11-гадовы тэрмін навучання ў школах. Пра гэта Еўрарадыё расказаў старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч. План “задавальняе усіх”. А колькі дакладна гадзінаў будзе адведзена на гісторыю Беларусі ў агульным курсе гісторыі, Здановіч не ведае:

“Я не ведаю, тут проста напісана “гісторыя”, таму тут я не магу растлумачыць ці то будзе гісторыя сярэдніх вякоў... і колькі гадзінаў на гісторыю Беларусі. Проста напісана слова “гісторыя”. У прынцыпе, калі мы ўчора абмяркоўвалі план, то ён задаволіў усіх”.

Закрануць змены нават старэйшыя класы, якія ў сувязі з пераходам на 11-годку, школу будуць заканчваць у “экстрэмальных умовах”

Здановіч: “Нават у пераходным тыповым вучэбным плане для тых 9-10 класаў, якія знаходзяцца цяпер у школе, і якія будуць у такім экстрэмальным рэжыме заканчваць школу, нават у іх напісана гісторыя 2 гадзіны”.

Настаўніца гісторыі мінскай Гімназіі №12 Вольга Шаўцова пра надыходзячыя змены ведае. Кажа, што нібыта нават існуе адмысловы падручнік для новага прадмета. Праўда рыхтаваўся ён пад 12-годку:

“Я пра гэта чула, я ведаю, што ёсць падручнікі, іх ужо падрыхтавалі. І там гісторыя ідзе як інтэграцыйны курс. Гэта значыць, што ў адным падручніку паслядоўна будзе выкладацца гісторыя сусветная.... ну і гісторыя Беларусі, калі гэтыя працэсы ахопліваюць нашу тэрыторыю. Падручнік будзе адзін, але ён быў падрыхтаваны для 12-гадовай школы. Што будзе цяпер з пачатку верасня, я не ведаю”.

Вольга Шаўцова расказвае, што з настаўнікамі гісторыі наконт аб’яднання двух прадметаў ніхто не раіўся. Але, магчыма, гэта і добрая ідэя, калі б толькі рабілася трошкі па-іншаму — настаўнікі былі супраць выкладання гісторыі роднай краіны па-руску:

“У нас не пыталіся пра тое, ці трэба аб’ядноўваць гэтыя курсы. Тым не менш многія былі згодныя, але не ў такім ракурсе. Мы, напрыклад, былі супраць таго, каб гісторыя Беларусі выкладалася на рускай мове. Настаўнікі гісторыі ўсё ж такі выступаюць за тое, каб гісторыя Беларусі выкладалася на роднай мове”.

Не зразумела, чаму і каму ўсё ж такі спатрэбілася аб’яднаць “Сусветную гісторыю” з “Гісторыяй Беларусі”. Настаўнікі і надалей маглі выкладаць гісторыю нашай краіны “комплексна”. Як тое рабіла Вольга Шаўцова. Без агульнага падручніка:

“Наогул гэта такі культурна-цывілізацыйны падыход. З гэтага пункту гледжання, гэта абсалютна правільна. Я, напрыклад, у любым выпадку працую сінхронна, хоць і не па інтэграцыйным падручніку. Я даю курс “сусветкі” і пасля разглядаю, якія працэсы адбываліся ў Беларусі, і як гісторыя сусветная паўплывала на гэтыя працэсы ў нашай краіне”.

Вядомы пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў называе такі крок спробай ператварыць нашу гісторыю з тысячагадовай у вельмі кароткую. Не выключае ён і таго, што чыноўнікі пойдуць на скарачэнне гадзінаў, адведзеных на гісторыю Беларусі:

“Гістарычная памяць – гэта вялікая стваральная сіла, і гэта выдатна разумее любая ўлада. Ну, а наша ўлада гэтай сілы папросту баіцца. Мы ўжо не першы год назіраем спробы ператварыць нашу гісторыю з тысячагадовай ў гісторыю вельмі кароткую, якая пачынаецца можа толькі ў 20-м стагоддзі. Гэта чарговы крок. Мы з’яўляемся сведкамі рэдагавання гісторыі, якую падпарадкоўваюць ідэалагічным нормам. Не выключана, што будуць скарачаць гадзіны...”

Адзначу, што аб’яднанне гісторыі Беларусі з сусветнай гісторыяй – з’ява не новая. Гэты крок вяртае нас у савецкія часы. Калі існаваў толькі адзін прадмет “Гісторыя”, і выкладаўся па-руску.

Фота: photo.bymedia.net

Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Дадаў: zuch ∴ 15 траўня 2008
  • 0
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
 (галасоў: 0)
Праглядаў: 662
#1 напісаў: Tambouski vouk (15 траўня 2008 23:10)



Група: Адмін
Рэгістрацыя: 22.02.2007
Публікацый: 167
Каментароў: 766
ICQ: --
сукі!
[цытаваць]
#2 напісаў: jakub (15 траўня 2008 23:14)



Група: Адмін
Рэгістрацыя: 1.01.2007
Публікацый: 198
Каментароў: 343
ICQ: --
    Фота: photo.bymedia.net

я фігею бяз баяна flood ...


--------------------
http://jakub-v.livejournal.com/
[цытаваць]
#3 напісаў: andros (16 траўня 2008 14:52)



Група: Наведвальнікі
Рэгістрацыя: 21.11.2007
Публікацый: 0
Каментароў: 66
ICQ: --

A shto yashche mogna chakat' ad akypantay....97



--------------------
Мова – апошні прытулак Нацыі.

Мова – апірышча Нацыі.

Мова – пашпарт Нацыі.
[цытаваць]
#4 напісаў: miestaczkoviec (16 траўня 2008 22:43)



Група: Наведвальнікі
Рэгістрацыя: 15.12.2006
Публікацый: 2
Каментароў: 188
ICQ: --
У далёкім 1993 мне ў рукі трапіўся падручнік "Гісторыя Расеі", па якім выкладалі гісторыю ў нашым горадзе. Быў ён на беларускай мове. Выкладалася ў школах і ПТВ таксама па-беларуску. Добра памятаю, што аўтары добра такі выдалі там бальшавікам. Аб'ектыўна і крытычна напісалі пра савецкую эпоху. Разьвянчалі культ Леніна. І былі тысячы школьнікаў, якія вучыліся па ім.
[цытаваць]
#5 напісаў: Habeliak (17 траўня 2008 09:10)



Група: Наведвальнікі
Рэгістрацыя: 17.02.2007
Публікацый: 19
Каментароў: 189
ICQ: --

Бяз спробы інкарпарацыі не абыйдзецца.

[цытаваць]
Даданне каментара
Ваша Імя:
Ваш E-Mail:
Код: Улучыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі
абнавіць код
Увядзіце код





НАША РЭКЛАМА
Майкі з надпісам сімволікай горада
Варыянт. Фота на дакументы, Копія дакументаў, запраўка картрыджаў.
Стылёвая жаночая вопратка
 
Copyright © 2006 - 2009. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY