ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!!

 
     Зрабіць стартавай    Дадаць у выбранае
   
 
 
НАВІГАЦЫЯ
 
  ГАЛОЎНАЯ
НАВІНЫ
ГАЗЕТЫ
КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
ТВОРЧАСЦЬ
ТУРЫЗМ
ФОТАГАЛЕРЭЯ
ФОРУМ
ЧАТ
ДОШКА АБ'ЯВАЎ
ПАМПУЙ
СПАСЫЛКІ
 
   
 
Размясці рэкламу!
 
   
 
НОВАЕ НА ФОРУМЕ
 
 
КАЛЯНДАР
Апошняе паведамленне Сёння ў 18:27:03 zuch
Купалле 1 2 >>
Апошняе паведамленне Сёння ў 14:09:37 Vialla
Выбарчая кампанія пачалася
Апошняе паведамленне 4 ліпеня 2008 20:37 _Han_
Вялейскія кавярні 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне 4 ліпеня 2008 20:30 _Han_
Люблю глядзець фільмы!!! 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне 4 ліпеня 2008 18:37 jakub
праца сайта 1 2 3 ... 14 15 16 >>
Апошняе паведамленне 2 ліпеня 2008 23:15 miestaczkoviec
Пра грантасосаў і патрыётаў 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 2 ліпеня 2008 23:09 miestaczkoviec
Што пагражае Беларусі? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 30 чэрвеня 2008 11:44 Зоя Справедливая
ВІНШАВАНЬНІ. НЕ ШКАДУЙЦЕ ДОБРЫХ СЛОВАЎ 1 2 3 4 5 >>
Апошняе паведамленне 30 чэрвеня 2008 10:14 _Han_
EURO=2008 1 2 3 4 5 >>
Апошняе паведамленне 29 чэрвеня 2008 17:23 zuch
 
   
 
НОВЫ ФОТАЗДЫМАК
 
 

Праграма афіцыйнага Купала ў Ніжнім парку
Аўтар: _Han_
6 ліпеня 2008 11:49
Альбом: Акцыі
Праглядаў: 23
Каментары (1)

 
   
 
 
НОВАЕ
НОВЫЯ КАМЕНТАРЫ
 
  
    

Рэгіянальная газета: Этнаграфічная экспедыцыя па Вілейшчыне
    Група выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры правяла 21-24 красавіка этнаграфічную экспедыцыю па Вілейшчыне. Галоўнай іх мэтай было вывучыць традыцыі народных майстроў.

    У склад групы навукоўцаў уваходзілі выкладчыкі кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры. Прафесар кафедры, кандыдат мастацтвазнаўства Рыгор Шаура спецыялізуецца на народным жывапісе, дацэнт Тамара Васюк – на кераміцы, дацэнт Лідзія Малахава – на саломапляценні і роспісе, навуковы супрацоўнік навуковай лабараторыі “Традыцыйныя рамёствы Беларусі” Ала Нечапаловіч – на ткацтве.

Лабараторыя па вывучэнні мастацтва

    Тамара Васюк расказала, што лабараторыя ўзнікла на базе кафедры ў 2002 годзе для вывучэння традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. “Вілейшчына нам асабліва цікавая як прадстаўніца цэнтральнага рэгіёну Беларусі. Яе мастацтва найменш трапляла пад уплывы, у адрозненне ад памежных зон. Тут мы можам убачыць істотныя, традыцыйныя мастацкія рысы. Бо нас цікавяць самыя архаічныя ўзоры, у якіх адбіта нацыянальнае. Шукаем страчаныя старажытныя тэхналогіі”.

    У Даўгінаве даследчыкі наведалі майстрых па вышыўцы, у Куранцы – майстроў па сталярнай справе, у Любані – па выяўленчым мастацтве, у Талуці – па ткацтве, у Рабуні – па ткацтве і лозапляценні, у Старынках – па вырабе шапавальства (выраб валёнак). 23 красавіка яны самі правялі канферэнцыю для работнікаў культуры Вілейскага раёна на тэму “Развіццё традыцыйнага мастацтва Беларусі. Гісторыя і сучаснасць”.

    Гэта другая паездка лабараторыі па Вілейшчыне. Першая была ў 2005 годзе. “Яна была азнаямляльная, – расказвае Тамара Васюк. – Цяпер мы ўжо больш заглыбляемся. Тое, што мы даведаліся ў мінулы раз, ужо ўключана ў навуковыя працы, і гэтыя даследаванні мы выкарысталі ў выступленнях, якія прагучалі перад віляйчанамі”.

Знаходкі

    Па словах Тамары Васюк, вельмі каштоўнымі з’яўляюцца знаходкі, якія для іншых могуць падацца нязначнымі. У аўторак, 22 красавіка, даследчыкі каля вёскі Рэчкі знайшлі закінутую хату, а ў ёй – старажытны кошык і рэшткі даўняй кафлі, кавалак посцілкі. “Гэта тое, чаго няма ў музеях, – кажа Тамара Васюк. – У кошыку цікавае пляценне – незвычайны перабор лазы. Ён можа быць зроблены пасля вайны. Цяпер кошыкі амаль не вырабляюць, а мы імкнёмся аднавіць і салома-, і лозапляценне. Ёсць патрэба, напрыклад, у мэблі з лазы. Яна экалагічна чыстая ў параўнанні з клеенымі апілкамі. Да таго ж, гэта наша, нацыянальнае. Гэтыя матэрыялы арганічна суіснуюць з чалавекам”.

    У жанчыны-перасяленкі ў Даўгінаве ў гэты ж дзень набылі палескую посцілку. “Яна вельмі адметная па каларыце, па малюнку, – расказвае Тамара Васюк. – У нас ёсць і палеская калекцыя, і вельмі цікава знайсці прадметы для яе ў іншым месцы Беларусі. Потым нашы знаходкі мы вывучаем, раскладаем на асноваўтваральныя, пішам навуковыя працы і, вядома, перадаём веды пра народнае мастацтва студэнтам. Усё, што мы вывучаем, пасля прымяняем на практыцы. Творы традыцыйнага мастацтва робім у новай, авангарднай распрацоўцы. Так, напрыклад, аднавілі выраб габеленаў па радзівілаўскай тэхналогіі. А зробленыя намі нацыянальныя касцюмы на еўрапейскіх конкурсах атрымліваюць Гран-пры, першыя месцы”.

    У Талуці выкладчыкі універсітэта культуры ў другі раз сустрэліся з мясцовымі майстрыхамі па ткацтве – Нінай Кавалік і Тамарай Гіль. “Я проста ў захапленні ад іх! Нават не верыцца, што ёсць такія людзі”, – казала ў народным доме вёскі Талуць спецыяліст па ткацтве Ала Нечапаловіч. І яшчэ бедавала, што няма ў жывых майстрых, працу якіх яна бачыла некалькі год таму. Вялікай праблемай Рыгор Шаура называе тое, што ў іх няма вучняў.

Вілейшчына багатая на народнае мастацтва

Вілейшчына мае вельмі багатую народную мастацкую культуру, – сцвярджае прафесар. – Яшчэ шмат аўтэнтычных носьбітаў гэтай культуры”. Найбольш значным адкрыццём экспедыцыі ён назваў наведванне асабістага збору прадметаў народнага мастацтва дырэктара Вілейскага краязнаўчага музея Сяргея Ганчара ў вёсцы Рабунь у чацвер, апошні дзень вандроўкі.

Гэта сапраўдны, багаты музей з вялікай колькасцю работ па ткацтве, кераміцы, роспісе па шкле. Апошнія мы цяпер збіраем па ўсёй краіне па крупінках, – кажа Рыгор Шаура. – Мы цэлы дзень працавалі з гэтымі экспанатамі і яшчэ год будзем гэта апрацоўваць. На сустрэчы з мэрам прапанавалі зрабіць гэты музей афіцыйным”.

Віляйчане збіраюцца прадоўжыць супрацоўніцтва з універсітэтам культуры. Як расказала намеснік дырэктара Вілейскага раённага цэнтра мастацкай творчасці навучэнцаў, які ўдзельнічаў у арганізацыі экспедыцыі,  Галіна Гуркіна, выкладчыкі і студэнты універсітэта будуць праводзіць у цэнтры выставы і майстар-класы. Маладыя віляйчане, якія захочуць паступаць ва універсітэт культуры на народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, змогуць атрымаць метадычныя рэкамендацыі.

Вольга РУДНІЦКАЯ.

Матэрыялы з экспедыцыі чытайце ў бліжэйшы час. Таксама “РГ” будзе сачыць за вынікамі цяперашняй вандроўкі.
Іншыя падобныя навіны:
  • Вілейскі фалькларыст
  • Казінец адзначае юбілей
  • “Камедыя”
  • Граў гармонік у Несвіжы , рэха дайшло да Вялейкі !
  • Незвычайная аперацыя
  • Паважаны наведвальнік, Вы зайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Мы раім Вам зарэгістравацца альбо ўвайсці на сайт пад сваім імем.


    Даданне каментара
    Ваша Імя:
    Ваш E-Mail:

    Код:
    Уключыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі
    абнавіць код
    Пазначце код:




     
     Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны 
     
     
     
    АЎТАРЫЗАЦЫЯ
     
     
    Лагін
    Пароль
     
     
       
     
    АПЫТАННЕ
     
     
    Ці карыстаешся ты ЧАТАМ?

    Рэгулярна праглядаю
    Час ад часу
    Зусім рэдка
    Было аднойчы
    Мне не паатрэбны
     
       
     
    АРХІЎ НАВІНАЎ
     
     Ліпень 2008 (6)
    Чэрвень 2008 (27)
    Травень 2008 (53)
    Красавік 2008 (40)
    Сакавік 2008 (43)
    Люты 2008 (43)
    Студзень 2008 (40)
    Снежань 2007 (48)
    Лістапад 2007 (37)
    Кастрычнік 2007 (44)
    Верасень 2007 (27)
    Жнівень 2007 (29)
    Ліпень 2007 (31)
    Чэрвень 2007 (38)
    Травень 2007 (37)
    Красавік 2007 (50)
    Сакавік 2007 (40)
    Люты 2007 (36)
    Студзень 2007 (21)
    Снежань 2006 (21)
    Лістапад 2006 (3)
    Кастрычнік 2006 (1)

     
       
     
    КАТАЛОГІ
     
     
     
    Rating All.BY
    Белорусский рейтинг MyMinsk.com

     
       
     
    ХТО НА СУВЯЗІ
     
     
    Зараз на сайце:

    Карыстальнікаў: 0
    Адсутнічаюць.
    Робатаў: 2
    Yahoo, Googlebot
    Гасцей: 33
    Усіх: 35

    20-ка апошніх наведвальнікаў:

    Карыстальнікаў: 20
    Habeliak, zuch, Volychka, Blind, Vialla, andros, правдоруб, bunt, jakub, _Han_, mikola, Ada, Lesavik, Зоя Справедливая, Black-Sea, васёк, Tambouski vouk, karna, miestaczkoviec, Антось
     
       
     
     
    Галоўная старонка | Рэгістрацыя | Дадаць навіну | Новае на бачыне | Статыстыка | Статыстыка наведванняў | Форум
    Copyright © 2006 - 2008. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.