У
Вялейцы адчыніўся мотасезон. Байкеры
з Вялейкі, Маладэчна, Менску , Смаргоні
праехалі па цэнтральнай вуліцы гораду
і а 11 гадзіне раніцы ўехалі ў Ніжні парк.
Апроч іх выступалі вялейскія рыцары,
гурты Дзеці Індыга і Дзень незалежнасьці.
Удзельнічаў мота-гурток пры Вялейска-
Мядзельскім ДТСВАФ Праходзілі конкурсы
для ўсіх жадаючых. Ідэйны натхняльнік
мерапрыемства- Сяргей Марынюк, байкер
зь Вялейкі.
Пачалося
усё з конкурсаў для жадаючых і маючых
мотатэхніку: васьмерачка, абліваньне
пенай для галеньня, лопаньне шарыкаў.
Самым адметным быў конкурс з сасіскай:
байкер бярэ пасажыра, які, праязжаючы
каляч сасіскі, павінны адкусіць кавалак.
Сасіска была ў маянэзе- можа, каб смашней
было- і самым няспрытным даводзілася
аблізвацца. Некаторыя выбывалі праз
тэхнічныя непаладкі: у каго бензін
скончыцца , у каго панэлька адваліцца.
Ад гуртку
пры ДТСВАФ былі ўдзельнікі на кросавых
матацыклах, якія паказвалі, што яны
могуць, на горках каля пляцоўкі з
конкурсамі.
Каля сцэны
разьмясьціўся намет рыцараў (адзін
госьць з Маладэчна і чатыры з клюбу
гістарычнай рэканструкцыі ”Паходня”,
кіраўнік Андрэй Арлоўскі). Яны загаралі
па сонейкам, апрануўшы кальчугі. Урэшце
яны ( рыцары то бок) правялі шэсьць баёў.
У шостым, як самыя моцныя, змагаліся
Вальгер і Вігунт (унічыю). Фіналам стала
імправізаваная бойка два на два. Па
выніках усе загінулі.
Жадаючыя
маглі паказаць сваю моц: арм-рэсьлінг
(рука на руку), кінуць як мага далей
карсер ( такая металічная і цяжкаватая
штука) ці падымаць пудовую гіру ( гэта
16 кілаграмаў, паставілі рэкорд- больш
за 50 разоў). На хадулях хадзілі і малыя,
і вялікія, і нават вельмі вялікія- сам
суддзя вырашыў паўдзельнічаць. Пераможцу
далі прыз- цацачны байк.
Конкурсы
перамежваліся жывой рок-музыкай: ігралі
гурты Дзеці Індыга і Дзень Незалежнасьці
( абодва зь Вялейкі). Што адметна, яны па
чарзе выконвалі па некалькі песень.
Чаканага слэму асабліва не было, але
некалькі чалавек пакіўбасіліся. З гукам
ня ўсё было выдатна, але надзіва былі
чутныя словы песень, у адрозьненьне ад
мясцовых рок-канцэратаў. Праўда, яшчэ
лепш было чутна вядоўцаў: напэўна, аж
да плошчы.
Паўдзельнічаць
прыехалі і страрыя аматары. Сярод
матацыклаў былі сабраныя ўласнымі
рукамі, ”пераробленыя зь Менскага ў
Яву і наадварот”, як сказаў вядоўца.
Напрыканцы сярод іх выбралі лепшага.
Яго уладальнік і стваральнік- той жа
Сяргей Марынюк. Не абышлося без
непаразуменьняў: папрасілі людзей
сабрацца каля таго цуду тэхнікі, якое
найбольш спадабаецца. Толькі не
патлумачылі, дзе ж самазробленыя.
А пятай
гадзіне абвясьцілі пераможцаў конкурсаў:
Капітан, Нюша, Зан, Скок і іншыя. Сярод
іх была адзіная дзяўчына- Інга і быў
самы малодшы ўдзельнік- Рэкет. Узнагародзілі
і рыцараў. Прагучала думка, што у Вялейцы
рыцары і байкеры непадзельныя. За
падарункі былі блакноты і балоны з
фарбай.
У Ніжнім
парку былі ня толькі рокеры і байкеры.
Бацькі зь дзецьмі, шмат моладзі і людзей
прыйшлі паглядзець і паўдзельнічаць.
Дарэчы, больш, чым калісь на провады
зімы. Са здымачамі і нататнікам насілісяч
прадстаўнікі прэсы. Збоку стаяў нарад
міліцыі з сабакам і матацыкламі. Пад
байкераў яны, праўда, не падкасілі- форма
выдала.
Можна было
пачаставацца шашлыком з адзінага шапіка.
Дарэчы ,чарга была не на сто чалавек,
але шмат хто бегаў у навакольныя крамы
за марозівам ці нечым іншым. У прынцыпе,
тут ёсьць і плюс: меньш накідалі сьмецьця.
Не параўнаць з тым жа Купальлем.
Такое
мерапрыемства праходзіць у Вялейцы
другі раз. У тым годзе байкеры проста
праехалі па вуліцах. На гэтую восень
плануецца закрыццё сезону, тое ж на
наступны год і праезд па горадзе на
сьвяты. Па словах байкера Макса (Хоган),
у выканкаме пры такім маштабе паабяцалі
спрыяць падзеям. «Сделаем
Вилейку центром байк- движения»- так
сказаў Хоган.
P.S.Прабачце,калі
памыляюся: ДТСВАФ-ДОСААФ.

Астатнія фотаздымкі глядзіце ў фотаальбоме