| |  |
|
|
Начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму Віталь Вайда вызвалены ад сваіх абавязкаў, начальнік аддзела адукацыі Уладзімір Бадзееў яшчэ не звольнены і знаходзіцца на бальнічным. Крымінальная справа па дарожна-транспартным здарэнні, што адбылося 7 красавіка на вязынскай дарозе, пакуль не ўзбуджалася.
Выканальнікам абавязкаў начальніка аддзела спорту прызначаны дырэктар Цэнтра спартыўна-аздараўленчай работы “Сатурн” Леанід Казлоў. У інтэрв’ю “РГ” 24 красавіка ён паведаміў, што былы начальнік Віталь Вайда ўжо вызвалены ад сваіх абавязкаў, забраў працоўную кніжку і перадае справы выканальніку абавязкаў. З якой фармулёўкай звольнены Віталь Вайда і чым ён будзе займацца надалей, Леанід Казлоў не ведае.
Намеснік начальніка аддзела адукацыі Ларыса Петрыкевіч у інтэрв’ю нашаму выданню сказала, што Уладзімір Бадзееў па-ранейшаму знаходзіцца на сваёй пасадзе. Пакуль ён на бальнічным. Аддзел адукацыі працуе, кіруюць ім два намеснікі, адзначыла Ларыса Петрыкевіч.
Крымінальная справа па факце дарожна-транспартнага здарэння, у якім 7 красавіка сутыкнуліся службовыя “Волгі” аддзела адукацыі і лясгаса, пакуль не ўзбуджалася. Чуткі пра ўзбуджэнне справы абверг начальнік аддзела папярэдняга расследавання райаддзела міліцыі Аляксандр Каратыш. У размове з карэспандэнтам “РГ” ён сказаў, што цяпер па здарэнні вядзецца праверка. Згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, яна можа праводзіцца да трох месяцаў, па выніках праверкі будзе бачна, ці ёсць падставы для ўзбуджэння справы.
“Да заканчэння праверкі ніякіх каментарыяў быць не можа”, – сказаў Аляксандр Каратыш.
Калі гэты матэрыял здаваўся ў друк, у першай палове дня 24 красавіка, у Вілейскім райвыканкаме праходзіла пасяджэнне. Яно пачалося ў 10 гадзін. Пытанні, якія разглядаюцца – вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першы квартал 2008 года, вынікі ацяпляльнага сезона і падрыхтоўка да наступнай зімы, рознае. Ці разглядаліся ў раздзеле “рознае” кадравыя пытанні па аддзеле спорту і аддзеле адукацыі, чытайце ў наступным нумары газеты.
Сяргей Зянько
|
 |
Іншыя падобныя навіны: |
|
 |
|
| Звольнены пасля выхаду з бальнічнагаЧыноўнікі звольненыя за п’янкуСутыкненне высокіх чыноў на Вязынскай дарозе (Абноўлена)Вялейскіх службоўцаў-ліхачэй заклікалі да адказуВілейскі сацыяльны прыют пераязджае ў Шылавічы
Паважаны наведвальнік, Вы зайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Мы раім Вам зарэгістравацца альбо ўвайсці на сайт пад сваім імем. |
| |
|
|
| | | | АПЫТАННЕ | | | |
| Наколькі хутка адчыняецца наш сайт? |
| | | | | |
| | ХТО НА СУВЯЗІ | | | |
Зараз на сайце:
Карыстальнікаў: 0
Адсутнічаюць.
Робатаў: 1
Yahoo
Гасцей: 4
Усіх: 5
20-ка апошніх наведвальнікаў:
Карыстальнікаў: 20
правдоруб,
Lesavik,
makarevich,
mikola,
Habeliak,
Tambouski vouk,
Vialla,
miestaczkoviec,
jakub,
andros,
zuch,
bunt,
pavel,
Volychka,
mazay,
_Han_,
ОлЬ,
karna,
Кветачка,
bublikvera
| | | | | |
|