Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30
Напалеон Орда. Вяртанне Імя » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён

Аўтарызацыя

У нас на форуме

праца сайта 1 2 3 ... 25 26 27 >>
Апошняе паведамленне Сёння ў 00:06:51
Гульні
Апошняе паведамленне Сёння ў 00:05:09
гасьцявыя рэсурсы БайФлай
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 20:07
перапіс-2009
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 09:53
Праграмкі
Апошняе паведамленне 19 снежня 2008 13:28
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 17 снежня 2008 00:12
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 21:19
А чаму????? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 20:58
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 4 снежня 2008 12:48
Вялейка ў сусьветным сеціве
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 22:14

А ў галерэі...


Сьвечка калядна ...

Сьвечка калядная
Каментары (1)
448x336, 17.18 Kb
Напалеон Орда. Вяртанне Імя
Газета "Волат"
Напалеон Орда. Вяртанне Імя12 лютага ў Вялейскай залі выставаў адбылася вечарына, прысьвечаная 200-годдзю з дня народзін выбітнага мастака, кампазітара, пісьменніка Напалеона Орды. 43 рэпрадукцыі (з тысячы існуючых) пейзажаў з архітэктурнымі помнікамі даўніны пэндзля Напалеона Орды былі прадстаўлены на выставе, адкрытай у гэты ж вечар. Імпрэзу вяла старшы навуковы супрацоўнік краязнаўчага музэя Вольга Коласава. Розныя выступоўцы выканалі музычныя й літаратурныя творы сучаснікаў і сяброў Напалеона Орды, а Тацяна Захарыч выканала й яго ўласную музыкальную п'есу "Блукаючы агеньчык". Так, настаўнік гімназіі №2 Віктар Кажура й вучаніца гімназіі Валерыя Шушкевіч прачыталі вершы па-польску й ў беларускім перакладзе. Ансамбль народных інструментаў НШ №6 выканалі мазурку Міхала Клеафаса Агінскага.


Эдуард Мацюшонак, як мастак, у сваёй прамове зазначыў, што менавіта спадчына Напалеона Орды
Напалеон Орда. Вяртанне Імя дапамагае адчуць сваю гісторыю й ня стаць манкуртам.


Віталь Кастэнка, дырэктар філіяла АДА "Ваяжтур", які зарганіза ваў выставу, распавёў пра сваё знаёмства з творамі Орды й пра сваю духоўную блізкасьць да мастака-вандроўніка. Ён прэзэнтаваў адзін з аддзелаў выставы, які завецца "Павіллье" і складаецца з 13 рэпрадукцый, прысьвечаны тым самым 150-годдзю экспедыцыі нашага земляка Канстанціна Тышкэвіча, шлях якой, да Камена да Коўна, будзе паўтораны ўлетку.


Краязнавец Анатоль Рогач прапанаваў увазе ўдзельнікаў мерапрыемства радаводы шляхцічаў-вялейчукоў, давёўшы, што Напалеон Орда меў крэўнае дачыненне да нашых мясьцін. Яшчэ ён выказаў здагадку, што сярод малюнкаў Орды варта шукаць болей нашых мясцовых

Напалеон Орда. Вяртанне Імя
пейзажаў, напрыклад, маёнтка Зянонава (зараз вёска).


Г
осьць з Залесся Сяргей Верамейчык назваў Напалеона О
рду апошнім рамантыкам Вялікай Літвы, а гэтую выставу - сапраўдным подзьвігам вялейскай грамады, які робіць значны ўклад у вяртанне імя вялікага дзеяча. Т
аксама ён выканаў твор М.К. Агінскага на флейце й прасьпяваў пад гітару песьню.


Паэтка Клаўдзія Дубовік, натхнёная асобай Орды, прысвяціла яму сваю новую паэму, пачатак якой яна вынесла гэтым вечарам на суд слухачоў.


Напрыканцы сьвята праспяваў песьню пра Беларусь вялейскі бард Алесь Наркевіч.


Усім прысутным, якіх ледзь умяшчала заля, Віталь Кастэнка прапанаваў пачаставацца вялізным тортам з гарбатай, як тое звычайна й бывае на днях народзін. Атмасфера вечарыны


была цёплай і натхняльнай.


Выстава будзе працаваць да канца лютага, кожным днём, апрача панядзелка.

















Напалеон Орда. Вяртанне Імя







Напалеон Орда. Вяртанне Імя
























Напалеон Орда. Вяртанне Імя





Напалеон Орда. Вяртанне Імя





Напалеон Орда. Вяртанне Імя




Напалеон Орда. Вяртанне Імя


Напалеон Орда. Вяртанне Імя










































Якуб і Эліза Волат.

Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Дадаў: Vialla ∴ 12 лютага 2007 23:28
  • 85
 (галасоў: 3)
Праглядаў: 714
#1 напісаў: Habeliak (6 сакавіка 2007 19:01)
Я што падумаў - а што маляваць сёньняшняму "Орду"? Напалеон Орда зафіксаваў здабыткі нашых продкаў. А што зрабілі мы вартага падобнага фіксаваньня? Мы нават ня здолелі абараніць тое, што было...
Даданне каментара





    
  
    
    
  
    
    
 Green, Ігар Сьпільнічэнка, Ілья, імпрэза, Асавец, Астравец, АЭС, вершы, Волат, выбары, гімназія, газета, Гліннае, гурт, дыяспара, Зеніт, Зьміцер Вінаградаў, канцэрт, кніга, крызіс, Лілея, Лашутка, Мікола Ўласевіч, Наркевіч, Новік, пікет, ПАНаНеба, паэт, помнік, прафсаюз, прэзентацыя, рок-канцэрт, рэгіянальная, Смаргонь, сталоўка, стужка, сустрэча, фотаздымкі, чын, эканоміка

Паказаць усе тэгі
 
    

Апытанне


Так, гэта эканамічна выгадна
Не, атам мірным не бывае
Хай будуюць, але на мяжы з Расеяй
Не, гэта зруйнуе экалогію і турызм
Абы не было вайны



Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 2

Yandex, Alexa

Гасцей: 0

20-ка апошніх наведвальнікаў:

jakub, mikola, Habeliak, kerydiv, _Han_, Pan_tadeush, Lesavik, Tambouski vouk, Vialla, bublikvera, kon, Воля, Dana, miestaczkoviec, andros, Vladis, Антось, Кавальскі, Зоя Справедливая, Shmid

Рэклама

Дошка аб'яваў



Copyright © 2006 - 2009. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com