Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30
Уладзімір Лукша » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён

Аўтарызацыя

У нас на форуме

праца сайта 1 2 3 ... 25 26 27 >>
Апошняе паведамленне Сёння ў 00:06:51
Гульні
Апошняе паведамленне Сёння ў 00:05:09
гасьцявыя рэсурсы БайФлай
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 20:07
перапіс-2009
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 09:53
Праграмкі
Апошняе паведамленне 19 снежня 2008 13:28
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 17 снежня 2008 00:12
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 21:19
А чаму????? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 20:58
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 4 снежня 2008 12:48
Вялейка ў сусьветным сеціве
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 22:14

А ў галерэі...


Сьвечка калядна ...

Сьвечка калядная
Каментары (1)
448x336, 17.18 Kb
Уладзімір Лукша
Газета "Волат"
Уладзімір Лукша


Уладзімір Лукша – мастак-графік. Ягоны мастацкі стаж налічвае не адно дзесяцігоддзе. І на працягу гэтага часу ён цалкам аддае сябе працы. А ўзамен нічога не атрымлівае ... акрамя душэўнай асалоды. Уся яго праца трымаецца на звычайным энтузіязме. Толькі адным энтузіязмам, як кажуць, сыты не будзеш.




Уладзімір Эдуардавіч на сваіх лістах адлюстроўвае пераважна мясціны, звязаныя з беларускай мінуўшчынай. І трапна адзначыў краязнавец Алесь Карлюкевіч: ”Мастак стварае своеасаблівы “фонд памяці”. Толькі, нягледзячы на ўжо створаны фонд, альбомаў магло б быць значна больш. Уся справа ў адсутнасці фінансавання. Так, у 1998 годзе ў свет выйшаў альбом “Мясціны Міцкевіча”. Але яго выданне каштавала мастаку вялікіх намаганняў. Першапачаткова фінансавую падтрымку абяцаў Навагрудскі аддзел культуры. Уладзімір Лукша аб’ездзіў увесь горад, зрабіў патрэбныя замалёўкі. І раптам у фінансаванні адмовілі. Накіравалі мастака толькі ў Інстытут польскай культуры. На шчасце Інстытут выдаткаваў частку патрэбных сродкаў на выхад альбома. З другой часткай дапамог пробашч Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк. Гэта быў не апошні раз, калі дапамога прыходзіла ад прбашча.Дзякуючы намаганням святара, свет змог пабачыць і альбом “Падарожжа ў Будслаў”.




Яшчэ адна тэма, якой значнае месца адведзена ў творчасці мастака, - тэма прыроды.




Цікава і ў лес схадзіць. Цікава пабачыць і мора. Чалавек без прыроды не можа, - распавядае нам мастак.




Толькі сёння выехаць на мора хаця б у тую ж Расію ці Украіну Уладзімір Эдуардавіч не мае магчымасці. А вось раней тое было рэальным. Як вынік, выйшаў альбом з замалёўкамі Крыма.




Піша Уладзімір Лукша і алеем. Але жыць на сродкі з выстаў – немагчыма. Ды не так і шмат выстаў праходзіць. Гэта, напэўна, адна з прычын, па якой мастак сцвердзіўся менавіта як графік. Хаця ўзнікаюць праблемы і з рэалізацыяй выдадзеных альбомаў. Некаторыя з іх застаюцца незаўважанымі – пралежваюць у майстэрні, чакаючы лепшых часоў.




Спрабаваў мастак пісаць нават іконы. Запрашалі ў Расію распісваць храм. Адмовіўся.




Уладзімір Эдуардавіч яшчэ ў савецкія часы змог блізка пазнаёміцца з беларускімі краявідамі. Тады гэта было куды прасцей. Па словах мастака, само мастацтва ў тыя часы было больш запатрабавана. Нават у штат газет і часопісаў уваходзілі мастакі, чые малюнкі з
яўляліся на старонках выданняў. Сёння, на вялікі жаль, тое не патрэбна і ўсё робіцца на кампутары.




Альбомы Уладзіміра Лукшы – плён уласнай працы, альбо сумесныя праекты з паэтамі. І вядомыя такія працы ва ўсіх кутках Беларусі. Дастаткова прывесці назвы альбомаў, каб усё стала зразумела. “Вілейскія матывы”, “Старажытны Полацк”, “Куточкі Нясвіжа”, “Стаўбцоўшчына”... А вось сябрам Саюза мастакоў Уладзімір Эдуардавіч не з’яўляецца. Хаця пэўныя захады для гэтага рабіў. У хатнім архіве мастака і па сёння захоўваюцца рэкамендацыі мэтраў мастацтва. Распачынаць новую валакіту з уступленнем у Саюз не збіраецца. Планаў на будучае ва Уладзіміра Лукшы багата. Дай бог, рэалізаваць хаця б палову з іх. Хацеў бы ён выдаць альбомы з замалёўкамі Брэста, Гомеля і іншых гарадоў нашай краіны... Тым больш, што тое-сёе ўжо напрацавана. Дык застаецца пажадаць мастаку не страціць энтузіязму, што выступае ядром ягонай працы. І канешне ж падмацаваць энтузіязм належным спонсарствам.












Сярей Макарэвіч, студэнт журфаку БДУ.


Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Дадаў: jakub ∴ 10 лютага 2007 19:58
  • 85
 (галасоў: 1)
Праглядаў: 589
Даданне каментара





    
  
    
    
  
    
    
 Green, Ігар Сьпільнічэнка, Ілья, імпрэза, Асавец, Астравец, АЭС, вершы, Волат, выбары, гімназія, газета, Гліннае, гурт, дыяспара, Зеніт, Зьміцер Вінаградаў, канцэрт, кніга, крызіс, Лілея, Лашутка, Мікола Ўласевіч, Наркевіч, Новік, пікет, ПАНаНеба, паэт, помнік, прафсаюз, прэзентацыя, рок-канцэрт, рэгіянальная, Смаргонь, сталоўка, стужка, сустрэча, фотаздымкі, чын, эканоміка

Паказаць усе тэгі
 
    

Апытанне


Так, гэта эканамічна выгадна
Не, атам мірным не бывае
Хай будуюць, але на мяжы з Расеяй
Не, гэта зруйнуе экалогію і турызм
Абы не было вайны



Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 1

Alexa

Гасцей: 1

20-ка апошніх наведвальнікаў:

jakub, mikola, Habeliak, kerydiv, _Han_, Pan_tadeush, Lesavik, Tambouski vouk, Vialla, bublikvera, kon, Воля, Dana, miestaczkoviec, andros, Vladis, Антось, Кавальскі, Зоя Справедливая, Shmid

Рэклама

Дошка аб'яваў



Copyright © 2006 - 2009. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com