Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30
Уладзімер Весялуха. Проста сціплы чалавек » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён

Аўтарызацыя

У нас на форуме

праца сайта 1 2 3 ... 25 26 27 >>
Апошняе паведамленне Сёння ў 00:06:51
Гульні
Апошняе паведамленне Сёння ў 00:05:09
гасьцявыя рэсурсы БайФлай
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 20:07
перапіс-2009
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 09:53
Праграмкі
Апошняе паведамленне 19 снежня 2008 13:28
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 17 снежня 2008 00:12
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 21:19
А чаму????? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 20:58
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 4 снежня 2008 12:48
Вялейка ў сусьветным сеціве
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 22:14

А ў галерэі...


Сьвечка калядна ...

Сьвечка калядная
Каментары (1)
448x336, 17.18 Kb
Уладзімер Весялуха. Проста сціплы чалавек
Газета "Волат"






Уладзімер Весялуха. Проста сціплы чалавекЛетам 2004 года сышоў з жыцця наш зямляк Уладзімір Весялуха, ён быў паэтам і проста сціплым, шчырым чалавекам. У ”Волаце” мы адразу не напісалі пра яго смерть, бо не валодалі матэрылам, але ў гэтым выпадку лепш пазней, чым ніколі. Мы звярнуліся да ўдавы Уладзіміра Мікалаевіча – Аляксандры Паўлаўны; з яе расповеду атрымаліся вось такія замалёвачкі з жыцця паэта:




***




Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся ў вёсцы Старыя Дзевяткавічы на Слонімшчыне 1 студзеня 1948 года, але запісалі яго 2 студзеня. Бацька рана памёр – яго забіла маланка. Таму маці адна выхоўвала 6 дзяцей. Уладзімір быў перадапошнім дзіцём. Скончыўшы Новадзевяткаўскую школу, ён працуе загадчыкам клуба ў роднай вёсцы. Затым загадваў бібліятэкай, там жа. Паступіў завочна ў БДУ і пайшоў працаваць ў школу. Быў каля 12 год дырэктарам Хмяльніцкай васьмігодкі. Потым дырэктарам Дзевяткаўскай СШ. Нейдзе каля 1984 года пераехалі жыць на Вілейшчыну. Тады мы з Уладзімірам Мікалаевічам ўжо былі жанаты, разам працавалі ў Рабунскай школе. Пасля Уладзіміра Мікалаевіча запрасілі ў Аддзел народнай асветы. Доўга і плённа працаваў ён там. Калі загадчык Аддзела народнай асветы Солдак захварэў, ён вельмі хацеў бачыць на сваім месцы майго мужа. Але Уладзімір не пагадзіўся на гэта па стану здароўя, быў слабым.







***




Вельмі цікава мы з ім пазнаёміліся. Ён тады працаваў дырэктарам Хмяльніцкай школы. А я скончыла стацыянар літаратурна-музычнага факультэта педінстытута ў Мінску і прыехала па размеркаванню ў Слонім. У адзеле адукацыі гляжу, стаіць малады мужчына, я падышла і запыталася куды мне звярнуцца. Ён запытаўся хто я і адкуль, а потым кажа: ”Дык ў маю школу патрэбер такі настаўнік”. Усё - такі адразу мяне ў Хмяльніцкую школу не накіравалі, але ж ўжо мы былі знаёмы. Пачалі з таго дня ператэлефаноўвацца. А праз год адбылося наша вяселле, вось пасля гэтага я ўжо змагла пераехаць да яго.







***




Выхаваў Уладзімір Мікалаевіч трох сыноў.




Старэйшы, Вячаслаў, у школе намаганняў не прыкладаў, але зараз вучыцца завочна ў Ашмянскім педкаледжы на правазнаўцу, бо зразумела, без адукацыі немагчыма.




Сярэдняму сыну Аляксандру не вельмі пашэнціла. Ён быў самы здольны ў плане вучобы. Скончыў школу з залатым медалём, як і тата. Пасля школы паступіў у Полацкі ўніверсітэт на факультэт эканомікі і кіравання ў прамысловасці. Але на чацвёртым курсе, вяртаючыся позна ў інтэрнат ўбачыў бойку. Вырашыў абараніць дзяўчыну і сам атрымаў цяжкую траўму. Доўга праляжаў у шпіталі. Універсітэт прыйшлося аставіць. Але я спадзяюся, што ён знойдзе сябе ў жыцці, зможа закончыць адукацыю.




Малодшы сын Алег зараз вучыцца завочна ў Акадэміі МУС і працуе на рамонтным заводзе юрыстам.







***




Шмат вершаў напісаў Уладзімір Весялуха яшчэ на Слонімшчыне. Калі ён быў дырэктарам Хмяльніцкай школы, яму прапанавалі выдаць зборнік вершаў, але Уладзімір Мікалаевіч адмовіўся. Сказаў, што яшчэ мала напісаў, для таго каб выдаваць кнігу. Ён заўсёды быў простым сціплым чалавекам. Шмат часу аддаваў працы, працаваў сумленна, нават па-начох правяраў сшыткі, рыхтаваўся да ўрокаў.




У апошнія гады жыцця ён працаваў вельмі напружана, займаўся з дзецьмі, перапісваўся з калегамі, пісаў рэцэнзіі да кніг і падручнікаў. Быў актыўным сябрам Таварыства Беларускай Мовы. На вершы часу амаль не было. Да таго ж здароўе пагаршалася.




Памёр ён 1 жніўня (?),
якраз на свята Спас.







Падрыхтавалі Сяргей Макарэвіч і Аляксей Сюдак


Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Дадаў: jakub ∴ 10 лютага 2007 11:34
  • 85
 (галасоў: 3)
Праглядаў: 665
#1 напісаў: _Han_ (6 чэрвеня 2008 11:00)
У жніўні памёр? Нешта я памятаю, як у навучальным годзе яго са школы забірала хуткая...
#2 напісаў: miestaczkoviec (7 чэрвеня 2008 00:42)
Сп. Весялуха і з калегамі, і з вучнямі заўсёды па-беларуску гаварыў. За гэта яму вялікі рэспэкт. Сьветлая памяць!
#3 напісаў: _Han_ (7 чэрвеня 2008 14:11)
Вучні дзівіліся
#4 напісаў: Lesavik (7 чэрвеня 2008 14:19)
Цытата: _Han_
Вучні дзівіліся
тут дзівітца трэба з краіны дзе на чалавека каторы размаўляе па-беларуску на тытульнай мове краіны глядзяць як на белую варону


--------------------
#5 напісаў: miestaczkoviec (8 чэрвеня 2008 15:44)
Вучні дзівіліся і паціху далучаліся да беларушчыны... Сп. Весялуха ўзгадаваў багата вучняў, якія з сымпатыяй ставяцца да беларушчыны. Паболей бы нам такіх настаўнікаў!
Даданне каментара





    
  
    
    
  
    
    
 Green, Ігар Сьпільнічэнка, Ілья, імпрэза, Асавец, Астравец, АЭС, вершы, Волат, выбары, гімназія, газета, Гліннае, гурт, дыяспара, Зеніт, Зьміцер Вінаградаў, канцэрт, кніга, крызіс, Лілея, Лашутка, Мікола Ўласевіч, Наркевіч, Новік, пікет, ПАНаНеба, паэт, помнік, прафсаюз, прэзентацыя, рок-канцэрт, рэгіянальная, Смаргонь, сталоўка, стужка, сустрэча, фотаздымкі, чын, эканоміка

Паказаць усе тэгі
 
    

Апытанне


Так, гэта эканамічна выгадна
Не, атам мірным не бывае
Хай будуюць, але на мяжы з Расеяй
Не, гэта зруйнуе экалогію і турызм
Абы не было вайны



Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 2

Yandex, Alexa

Гасцей: 0

20-ка апошніх наведвальнікаў:

jakub, mikola, Habeliak, kerydiv, _Han_, Pan_tadeush, Lesavik, Tambouski vouk, Vialla, bublikvera, kon, Воля, Dana, miestaczkoviec, andros, Vladis, Антось, Кавальскі, Зоя Справедливая, Shmid

Рэклама

Дошка аб'яваў



Copyright © 2006 - 2009. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com