Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30
Майстар спорту ў… краязнаўстве » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён

Аўтарызацыя

У нас на форуме

праца сайта 1 2 3 ... 25 26 27 >>
Апошняе паведамленне Сёння ў 00:06:51
Гульні
Апошняе паведамленне Сёння ў 00:05:09
гасьцявыя рэсурсы БайФлай
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 20:07
перапіс-2009
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 09:53
Праграмкі
Апошняе паведамленне 19 снежня 2008 13:28
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 17 снежня 2008 00:12
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 21:19
А чаму????? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 20:58
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 4 снежня 2008 12:48
Вялейка ў сусьветным сеціве
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 22:14

А ў галерэі...


Сьвечка калядна ...

Сьвечка калядная
Каментары (1)
448x336, 17.18 Kb
Майстар спорту ў… краязнаўстве
Інтэрв'ю



Майстар спорту ў… краязнаўствеАнатоль Рогач узначальвае Вялейскія раённыя электрычныя сеткі. Але ў раёне Анатоля Валянцінавіча найперш ведаюць за яго краязнаўчыя адкрыцці. Яму ўдалося выправіць памылкі шэрагу навукоўцаў, дакладна высветліўшы звесткі, звязаныя з жыццём і творчасцю пісьменнікаў Ігната Ходзькі і Эдварда Жалігоўскага, генерала Люцыяна Жалігоўскага, героя ВАВ Івана Шубіна і інш. Сённяшняя наша размова са знаўцам гісторыі Вялейшчыны Анатолем Рогачам.




-- Анатоль Валянцінавіч, Ваша пасада загадчыка Раённых электрычных сетак далёкая ад краязнаўства. Але і тут Вы ўсё ж знайшлі сябе – даследуеце працэс электрыфікацыі краю. Вы з’яўляецеся аўтарам нават кнігі пра электрафікацыю Маладзечаншчыны…



Кніга не толькі пра электрафікацыю Маладзечаншчыны, а Маладзечанскага рэгіёну. Сюды ўваходзяць і Мядзельскі, і Вялейскі, і Валожынскі раёны. А раней гэта была Вялейская вобласць. Зараз удалося знайсці новыя звесткі. Напрыклад, я высвятліў, што электрычнасць на Вялейшчыне з’явілася сто гадоў таму ў кастрычніку месяцы
(інтэрв’ю запісана ў 2006 годзе – С. М.) на лесапільным заводзе Аляксандра Іванавіча Любанскага. Там была паравая машына магутнасцю 4400 Вт і напружанасцю 110 В.







-- Кніга не поўная?



Так. Кніга рыхтавалася да 55-годдзя Маладзечанскіх электрасетак. Час падціскаў. А яшчэ на мяне навалілася хвароба. Цяпер матэрыялу маю болей. Можа ў будучым кнігу атрымаецца перавыдаць разам з дадаткамі.




-- З чаго ўсё пачыналася? Вашая першая тэма ў краязнаўстве?



У Вялейцы ёсць вуліца імя Шубіна. У Беларускай энцыклапедыі напісана, што герой Вялікай Айчыннай вайны Іван Шубін нарадзіўся ў Вялейцы. А ён быў яшчэ ўладальнікам ордэна “Чырвонага сцяга”, якімі ўсяго было ўзнагароджана чалавек 16. У Віцебскім абласным музеі пачаў шукаць матэрыялы. Звяртаўся да падшывак газет. І тут вынайшаў такія звесткі: Іван Шубін нарадзіўся ў Пастаўскім раёне. Напісаў артыкул у Вялейскую раённую газету. Спачатку не ведаў дакладнага месца нарджэння героя. Але і гэта праз пэўны час высветліў – вёска Сарачаны Пастаўскага раёна.




-- Які перыяд у гісторыі Вялейшчыны Вам больш даспадобы?



Раней гэта было ХІХ стагоддзе. А цяпер пачаў паглыбляцца ў ранейшы перыд. Хаця, шчыра кажучы, мяне цікавіць гісторыя раёна на ўсіх этапах. Напрыклад, калі пісаў для кнігі “Памяць”, то прыходзілася займацца даследваннем усёй гісторыі да Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пісаў пра персаналіі нашага часу.



У 2006 годзе адзначаўся юбілей, звязаны з імем Соф’і Гальшанскай. Я пачаў пошукі і высветліў, што бацька Соф’і – Андрэя Вязынскі, прозвішча паходзіць ад імені яго маёнтка ў Вялейскім раёне. І я думаю, што Соф’я магла нарадзіцца ў бацькавым маёнтку. Але пакуль даказаць гэтага не магу.




-- Што яшчэ значнага “адкапалі”?



Удалося выправіць даты нараджэння беларускіх польскамоўных пісьменнікаў Ігната Ходзькі і Эдварда Жалігоўскага (псеўданім – Антон Сава). Першы на цэлы год памаладзеў, а другі на пару месяцаў пасталеў. Пра месца нараджэння генерала пльскага войска Люцыяна Жалігоўскага, сябра Юзафа Пілсудскага, у розных крыніцах пісалі па-рознаму: Нясвіж, Солы, Ашмяны. А я вызначыў, што гэта фальварак Пераходы Сольскага прахода. Высвятлілася і дакладная дата яго нараджэння.




-- Што падштурхнула да пошукаў звестак пра Ігната Ходзьку і Эдварда Жалігоўскага?



Калі пачалі рыхтаваць кнігу “Памяць”, то былі тэмы, за якія ніхто не хацеў брацца, бо па іх не было матэрыялу. Я ўзяў такія тэмы, сярод якіх Ходзька і Жалігоўскі. Папутна атрымалася адкрыць імя аўтара першай украінскай Канстытуцыі Піліпа Орліка, які нарадзіўся ў Касуце на Вялейшчыне. Напісаў артыкул пра паэта Адама Гурыновіча, чый лёс цесна звязаны з Вялейшчынай. Але да сёння застаецца дакладна невядома пра месца пахавання і дата смерці паэта. Цяпер пачыная даследваць гэтую тэму. Ужо нават адчуваю, дзе можна знайсці патрэбныя матэрыялы. Вось чакаю адпачынку, каб выехаць у архіў.




-- У гонар пералічаных асоб у Вялейцы названы вуліцы.



Я ганаруся, што ў горадзе ёсць вуліца імя І. Ходзькі, Э. Жалігоўскага, Л. Альпяровіча, Н. Сілівановіча, А. Гурыновіча – нашых славутых землякоў. Хоць гэтыя вуліцы і невялікія, але гэта сваё, роднае.




-- Белыя плямы ў гісторыі раёна?



Чым глыбеў улажу ў гісторыю, тым больш бачу недаследаванага. Калі ХІХ стагоддзе больш-менш вядома, то ў ХVІІ-XVIII стагоддзях толькі асобныя тэмы даследаваны. Працы яшчэ шмат. Шмат пра што, на вялікі жаль, не зможам даведацца – дакументы страчаны. Шкада, што ў Санкт-Пецярбурзе архіў ужо другі год пераязджае ў новы будынак і гэта, гавораць, зацягнецца яшчэ гадоў на пяць. Хаця тое-сёе ўсё ж атрымалася атрымаць да пераезду.




-- Дзе за мяжой яшчэ ёсць матэрыялы па гісторыі Вялейшчыны?



Найбольш у Вільні, гэта і Гістарычны, і Дзяржаўны архівы. Да апошняга, праўда, пакуль не дабраўся. У Львове, Варшаве. Па беларусах-вайскоўцах Польскіх узброеных сілаў ёсць матэрыялы ў Лондане.




-- А ў Беларусі?



Найперш Гродзенскі архіў – гэта матэрыялы Вялейскага павятовага суда. Трошкі ёсць дакументаў у Дзяржаўным архіве ў Мінску, меней у Маладзечне.




-- Вы шмат ужо напісалі. Чаму не выдаеце кніжак?



Па пэўнай тэме сабраў матэрыял. Але раптам высветліліся новыя факты. Прыходзіцца пашыраць напрацоўкі. Абы-які матэрыял друкаваць у кніжцы не хочацца. Дасць Бог здароўя, можа і выйдзе кніжка, а мо і не адна.




-- Чым займаецеся апошнім часам?



Складаю радаводы асоб, звязаных з Вялейшчынай. У “Нашай Ніве” працаваў у свой час публіцыст Лявон Гмырак, які загінуў падчас першай сусветнай вайны. Нарадзіўся ён недзе каля Параф’янава, але дзесьці ў 1914 годзе на лістах ён пачаў пісаць адрас – маёнтак Шымкаўшчына, што за Даўгінавам Вялейскага раёна. Думаю паспрабаваць асвятліць перыяд жыцця Лявона Гмырака на Вялейшчыне.



Каля раённых электрычных сетак стаяць памятныя камяні: камень Пілсудскага, Ходзькі, Любэцкі камень і іншыя. Па раёне мне вядома яшчэ 3-4 камяні з надпісамі і крыжамі. Хачу іх таксама прывезці да РЭС. Такім чынам пашыру экспазіцыю імправізаванага музею памятных камянёў, а не поста валуноў.




-- Акрамя краязнаўства ў Вас ёсць яшчэ адно захапленне – шашкі.



Шашкі – гэта захапленне з дзяцінства. Калі малы быў у нашай хаце збіраліся дзяды. Яны любілі пагуляць у шашкі. Глядзеў за іх ігрой, і сам зацікавіўся. У школе ўдзельнічаў у розных спаборніцтвах. Цяпер гуляю па перапісцы. У мяне вялікая бібліятэка, хоць кніг па шашках выходзіла не так і шмат. Гэта каля 200 выданняў.




-- Вы станавіліся нават бронзавым і срэбраным прызёрам рэспубліканскіх турніраў. Таксама Вы з’яўляецеся кандыдатам у майстры спорту.



У 2006 годзе я ўжо стаў чэмпіёнам рэспублікі па шашках па перапісцы. А 6 снежня мне прысудзілі званне майстра спорту.




-- Віншуем Вас, Анатоль Валянцінавіч з гэтай перамогай. Гэта значыць, што шашкам усё ж аддаеце больш часу, чым краязнаўчым пошукам?



Не. І аднаму, і другому стараюся часу надаваць пароўну. У шашках своечасова трэба выслаць ход. Трэба ўкласціся ў тэрмін, і краязнаўчыя справы адкладаеш убок. З першага лістапада пачынаецца рэспубліканскі чэмпіянат вышэйшай лігі. І доўжыцца ён недзе паў гады. Пасля чэмпіянату пра шашкі на некаторы час можна забыць. Тады ўжо больш аддаюся краязнаўству.




-- Як сям’я ставіцца да Вашых захапленняў?



Спачатку ставіліся адмоўна, бо менш увагі надаваў сям’і. Але цяпер ужо змірыліся.




-- Дзякую за гутарку, Анатоль Валянцінавіч. Поспехаў Вам на краязнаўчай ніве.










Гутарыў Сяргей МАКАРЭВІЧ




Майстар спорту ў… краязнаўстве




Майстар спорту ў… краязнаўстве


Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Дадаў: mikola ∴ 10 лютага 2007 20:05
  • 85
 (галасоў: 2)
Праглядаў: 866
#1 напісаў: Tambouski vouk (30 сакавіка 2007 20:22)
Шкада, што сам Сяргей Макарэвіч не дасылае артыкулы на сайт
Даданне каментара





    
  
    
    
  
    
    
 Green, Ігар Сьпільнічэнка, Ілья, імпрэза, Асавец, Астравец, АЭС, вершы, Волат, выбары, гімназія, газета, Гліннае, гурт, дыяспара, Зеніт, Зьміцер Вінаградаў, канцэрт, кніга, крызіс, Лілея, Лашутка, Мікола Ўласевіч, Наркевіч, Новік, пікет, ПАНаНеба, паэт, помнік, прафсаюз, прэзентацыя, рок-канцэрт, рэгіянальная, Смаргонь, сталоўка, стужка, сустрэча, фотаздымкі, чын, эканоміка

Паказаць усе тэгі
 
    

Апытанне


Так, гэта эканамічна выгадна
Не, атам мірным не бывае
Хай будуюць, але на мяжы з Расеяй
Не, гэта зруйнуе экалогію і турызм
Абы не было вайны



Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 2

Yandex, Alexa

Гасцей: 0

20-ка апошніх наведвальнікаў:

jakub, mikola, Habeliak, kerydiv, _Han_, Pan_tadeush, Lesavik, Tambouski vouk, Vialla, bublikvera, kon, Воля, Dana, miestaczkoviec, andros, Vladis, Антось, Кавальскі, Зоя Справедливая, Shmid

Рэклама

Будзем рады вашай дапамозе.
Рэквізіты нашых электронных кашалькоў WebMoney:
B263665708680 (беларускі рубель)
E164155281496 (еўра)
Z161583402556(даляр)



Copyright © 2006 - 2009. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com