Загрузка. Калі ласка, пачакайце...

ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!! Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён
Імя:     Пароль:         рэгістрацыя | нагадаць пароль
Меню

ГАЛОЎНАЯ
НАВІНЫ
Навіны сайта
Навіны рэгіёну
Навіны Беларусі
Навіны свету
Палітыка
Крымінал
Спорт
Экалогія
Гісторыя
Інтэрв'ю
Дыскусійны клуб

ГАЗЕТЫ
Газета "ЛІЛЕЯ"
Газета "ВОЛАТ"
Газета "АБ'ЕКТЫЎ"
РЭГІЯНАЛЬНАЯ газета

КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Гісторыя горада
Населеныя пункты
Крамы
Сталоўкі
Адпачынак
Банкі
Цягнікі
Прамысловасць
Раённая маёмасць
Рыбалоўныя ўгоддзі

ТВОРЧАСЦЬ
Асобы
Літаратура
Музыка

ТУРЫЗМ
Маршруты
Вандроўкі

ФОТАГАЛЕРЭЯ
ФОРУМ
ДОШКА АБ'ЯВАЎ
ПАМПУЙ
СПАСЫЛКІ
ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ
 

На форуме

ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 5 6 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 23:12:08
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 5 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 23:04:05
Расея лезе ў Грузію 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 22:47:01
Вялейка ў сусьветным сеціве 1 2 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 22:10:15
праца сайта 1 2 3 ... 26 27 28 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 01:07:56
Ахвяры савецкіх рэпрэсій
Апошняе паведамленне 30 чэрвеня 2009 15:23
Выхаваньне сьвядомых беларусаў 1 2 3 4 5 >>
Апошняе паведамленне 29 чэрвеня 2009 09:27
Фэсты, канцэрты, імпрэзы...
Апошняе паведамленне 28 чэрвеня 2009 10:34
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 5 >>
Апошняе паведамленне 27 чэрвеня 2009 07:27
Купалле 2009
Апошняе паведамленне 23 чэрвеня 2009 21:06
 

А ў галерэі...

Вечар
Вечар
Каментары (0)
640x480, 108.03 Kb
 

Новае

» Гарадское свята Купалля, або Спробы канструктыўнай крытыкі
» Купацца нідзе не забаронена
» Правадыр усё бачыць?
» Рок-канцэрт 4 ліпеня
» Сьвяткаваньне 3 ліпеня
» Будслаў-2009
» Помнік зніклым вёскам
» Бабуля здолела ўцячы
» Грошы вынеслі разам з касавым апаратам
» Новы турыстычны маршрут "Сем цудаў прыроды" пройдзе па Вял ...
 

Каментары

» Правадыр усё бачыць? (2)
» “А ці весела табе, чалавеча?...” (91)
» Помнік зніклым вёскам (9)
» Вялейскі гурт грае ў Нарачы (5)
» Гарадское свята Купалля, або Спробы канструктыўнай крытыкі (1)
» Фантаны, пальмы і нешта іншае (35)
» Новы турыстычны маршрут \"Сем цудаў прыроды\" пройдзе па Вялейшчыне (1)
» Цеплыня дрэва (2)
» Гурт ДаБл запісаў Параною ў Вялейцы (5)
» Падарожжа па Вяллі прысьвяцілі Віталю Кастэнку (3)
 
Пошук

 

Зараз на сайце

Карыстальнікаў: 0
Адсутнічаюць.

Гасцей: 6

Апошнія наведвальнікі:
miestaczkoviec, _Han_, DenX, kon, jakub, правдоруб, mikola, bublikvera, Воля, Habeliak, mazay, Lagodec, Black-Sea, pik, karna, Lesavik, Volychka, Vialla, Евгений Вилейский, Tankevich
 
     
 
Дошка аб'яваў
 
     
     
   
     
Б. Цітовіч: ”Я нават думаў, што з`еду з раёна”
Газеты » Газета "Волат"

Б. Цітовіч: ”Я нават думаў, што з`еду з раёна”Музей матэрыяльнай культуры “Дудуткі”. “Унікальнасць музея ў тым, што ён адрозніваецца ад іншых сваім дзеючым характарам. Аднаўляючы вобраз жыцця нашых прашчураў, музейшчыкі “Дудутак” прадстаўляюць гасцям забытыя рамёствы, беларускія народныя промыслы. Менавіта гэта і прыцягвае ўвагу ў большасці сваёй замежных турыстаў...” (С.158-159). 1   Але мала хто ведае пра гісторыю стварэння музея. А між іншым, адзін з яго стваральнікаў   мастак з Заброддзя Барыс Цітовіч. А яго жонка Валянціна Пятроўна   першы дырэктар “Дудутак”. Але ўсё па парадку.

Расказвае Барыс Цітовіч:
- Да “Дудутак” спрычыніцца паспрыяў, на жаль, нядобры выпадак. Мы спланавалі аднавіць маёнтак у вёсцы Абадоўцы на Вялейшчыне. Там, тым часам, яшчэ захаваліся   будынак бровару, карэтны “гараж”, вайсковая казарма, дзве сажалкі, сад... Там можна было зрабіць цікавую рэч, кшталту таго, што атрымалася ў “Дудутках”. І мы выступілі з такой прапановаю. З’явіліся нават людзі, якія збіраліся ахвяраваць грошы на такую справу. Гэта былі мае амерыканскія сябры-камп’ютаршчыкі, з якімі разам служылі ў войску. Яны якраз купілі кілбасны заводзік, чалавек на дзесяць, і шукалі месца куды яго паставіць. І вырашылі паставіць яго ў Абадоўцах. Частку прыбытку ўладальнікі меркавалі ахвяраваць на аднаўленне сядзібы. Цудоўны быў варыянт. Да справы далучыўся і Шагаў Анатоль Аляксандравіч…

Барыс Барысавіч прасіў кожнаму ўдзельніку праекту выдзяліць па 1 гектары зямлі для фермерскіх заняткаў, бо меркавалася пераехаць у Абадоўцы жыць. Акрамя рэстаўрацыі маёнтку, там планавалася зрабіць дзіцячы культурна-асветніцкі цэнтар з ухілам на рэабілітацыю ахвяр Чарнобыльскай трагедыі, нешта кшталту сённяшняй “Надзеі 21 стагоддзя”.

Барыс Цітовіч:
- І калі мы выйшлі з такімі прапановамі на выканкам, то ўсё ўспрынялася ў штыкі. А мы ж пражылі на Вялейшчыне тады ўжо гадоў 15. Павінен бы быць давер нейкі. Адным словам, падтрымкі не было. Крыўдна стала. Я нават думаў, што з’еду з раёна.
Праз непрацяглы час пасля таго выпадку, Барыс Цітовіч паехаў на выставу ў Маскву. А па дарозе, на мінскім чыгуначным вакзале, сустрэў пісьменніка Яўгена Будзінаса, з якім пазнаёміліся яшчэ раней. Ехалі яны ў адным вагоне. Разгаварыліся.

Барыс Цітовіч:
- Будзінас кажа, што ўзяў 160 гектараў зямлі рабіць музей. І патрэбны кілбасны цэх. Я яму кажу: хочаш, хоць заўтра будзе. Я звёў Яўгена са сваімі амерыканскімі сябрамі. Праз месяц яны ўжо кілбасы елі.

“На тэрыторыі Пухавіцкага раёну ў свой час прадпрымальніку (Будзінасу   С. М.) выдзелілі ў арэнду больш за 160 гектараў зямлі. Планы былі скіраваны на тое, каб стварыць агромністую фермерскую гаспадарку. І сёння ў ваколіцах вёскі Пціч працуе ўжо філіял “Поліфакт-агра”. Тут і свінаферма, і кароўнік. Ёсць і мясаперапрацоўчы цэх…” ( С. 148-149)

Барыс Цітовіч:
- А потым, калі мы ўжо засвяціліся з ідэяй з Абадоўцамі,   Будзінас прапанаваў нам з Валянцінай Пятроўнай ехаць да яго. Бо адбылося супадзенне з яго ідэямі. А ён такі дзядзька з добрым “нюхам” на людзей быў: такія кадры збіраў. І мы паехалі туды.

“… літаральна на кожную пасаду Будзінас і яго памагатыя шукалі людзей з душою, майстраў тае ці іншае справы”. (С. 150)(Footnotes)

І пачалася праца. Усе свае канцэпцыі, распрацоўкі сям’я Цітовічаў уклала ў “Дудуткі”. Праз тры гады музей быў створаны. І Яўген Дамінікавіч, агледзеўшы ўсё і ўзважыўшы, сказаў: 85% належыць Барысу і Валянціне Цітовічам.

Барыс Цітовіч:
- Атрымалася, што за тры гады на пустым месцы, у чыстым полі, быў пабудаваны музей. За гэты ж час у Абадоўцах зламалі тое, што яшчэ можна было аднавіць.
І гэта ўлічваючы, што помнік ахоўваўся дзяржавай.

“Доўгія разважанні Яўгена Дамінікавіча Будзінаса падштурхнулі да ідэі: стварыць музей рамёстваў. І вось на колішняй зямлі Ельскага ствараецца і ўжо адразу працуе музей рамёстваў. Сталярны цэх, кузня, рэстаўрацыйная майстэрня, ганчарны цэх…”. (С.. 154)

Барыс Цітовіч:
- Кузню я знайшоў. Сам зрабіў рэстаўрацыю мяхоў. Першы цвік адкаваў у гэтай кузні. Пякарню мы з сынам Данілам рабілі…

“Адным з прыпынкаў экскурсіі будзе ветраны млын. Пастаўлены на пагорку, ён відаць здалёк. А прывезлі млын з далёкага ад Пухаўшчыны Кармянскага раёна. Хутка паставілі, але калі паспрабавалі прывесці ў дзеянне, усё пачало развальвацца. Не ведалі і што рабіць. Але ж трэба аднаўляць. Мясцовыя жыхары падказалі, што трэба святара запрасіць. Так і зрабілі. Млын запрацаваў. Можна весці на пцічанскі вятрак збожжа.”

Барыс Цітовіч:
- У мяне была брыгада, з якой мы перавезлі млын-вятрак. Я яго перабраў увесь, кожную дэтальку. Траўму на працы атрымаў, пасля якой левая рука не працавала паўгады. Брыгада тая ж рабіла рэстаўрацыю аўто…

“Сапраўды ўшанаваннем таленту прашчураў… сталі “аўтадзяды” ці сапраўдны музей “аўтамотарэтра”. Аўтамабільная даўніна прадстаўлена італьянскай “Тапаліна”, аўтамабілем-салдатам “Харлеем”, амерыканскім “Джыпам”, 401-м “Масквічом”, першымі матацыкламі Мінскага мотавелазавода” (С. 155-156).

Падчас стварэння музею для сям’і Цітовічаў, Яўген Будзінас пачаў будаваць хату.

Барыс Цітовіч:
- Была зроблена прапанова застацца там жыць. Але я ўжо тады трошкі падастыў. Неяк не хацелася з’язджаць з Вілейшчыны. Валянціна Пятроўна раней з’ехала з Пухаўшчыны, бо тэарэтычная частка была зроблена. І я дамовіўся з Будзінасам, што да адкрыцця музею дапрацую, а пасля таксама з’еду.

У выніку ўсё атрымалася цудоўна. Але ж, на думку Барыса Барысавіча, у Дудутках, на жаль, не было духоўнага стрыжню. Таго, што ён зараз намагаецца зрабіць у родным Заброддзі.

Барыс Цітовіч:
- Я тады казаў, што трэба нейкі храм будаваць ці пагост закладаць. А затым ужо ўсё астатняе. Але распачалі па-іншаму… У кіламетрах 5-7 ад” Дудутак”   была цікавая царква, якую мы збіраліся рэстаўраваць. І быццам усе пагадзіліся, ды пасля ўсё зачахла.

Вось так паўставаў вядомы ў Беларусі музей матэрыяльнай культуры “Дудуткі”. На жаль, падобны праект не атрымалася рэалізаваць на Вілейшчыне. Але будзем спадзявацца, што абставіны паспрыяюць таму, каб Барыс Цітовіч разам са сваімі аднадумцамі ў хуткім часе скончыў працу па стварэнні музея Першай Сусветнай вайны ў Заброддзі. Бо такі своеасаблівы помнік па загінуўшых салдатах патрэбен не толькі беларусам, але і ўсім людзям у свеце.

Сяргей МАКАРЭВІЧ


Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Дадаў: mikola ∴ 19 снежня 2006
  • 85
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
 (галасоў: 2)
Праглядаў: 1091
Даданне каментара
Ваша Імя:
Ваш E-Mail:
Код: Улучыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі
абнавіць код
Увядзіце код





НАША РЭКЛАМА
Майкі з надпісам сімволікай горада
Варыянт. Фота на дакументы, Копія дакументаў, запраўка картрыджаў.
Стылёвая жаночая вопратка
 
Copyright © 2006 - 2009. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY