Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30
Адам Міцкевіч і Вялейшчына (да 210-годдзя) » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён

Аўтарызацыя

У нас на форуме

праца сайта 1 2 3 ... 25 26 27 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 21:07:14
гасьцявыя рэсурсы БайФлай
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 20:07
перапіс-2009
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 09:53
Праграмкі
Апошняе паведамленне 19 снежня 2008 13:28
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 17 снежня 2008 00:12
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 21:19
А чаму????? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 20:58
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 4 снежня 2008 12:48
Вялейка ў сусьветным сеціве
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 22:14
ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 10:11

А ў галерэі...


З Калядамі!

З Калядамі!
Каментары (0)
480x682, 117.05 Kb
Адам Міцкевіч і Вялейшчына (да 210-годдзя)
Гісторыя, Газета "Волат"
Адам Міцкевіч і Вялейшчына (да 210-годдзя) 24 сьнежня 2008 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння слыннага літаратурнага класіка - літвіна Адама Міцкевіча. Мы віншуем усіх прыхільнікаў яго творчасьці, адбітак у якой пакінула і вялейская зямля.
Якім жа чынам зьвязаны Адам Міцкевіч з Вялейшчынай? Ёсь некалькі момантаў у яго жыцці і творчасьці.


Сяброўскія стасункі меў з Міцкевічам вялейскій пісьменннік, аўтар "Літоўкіх малюнкаў", Ігнацій Ходзька. У 1824 годзе Ігнацій Ходзька просіць Адама Міцкевіча напісаць верш у альбом сваёй нарачонай - Людвіцы Мацкевіч, уражэнкі вёскі Рускае Сяло. Верш гэты гэтак і называецца "У альбом Людвіцы Мацкевіч":

Далёкай, незнаёмай, далёкі, невядомы,
Калі не суджана нам у жыцці спадкацца,
Пішу, каб пазнаёміцца і разьвітацца:
Адам Міцкевіч і Вялейшчына (да 210-годдзя)
"Прывет!", "Бывай навек!" - з двух выразаў знаёмых.

Так падарожнік, што ў цясьніне гор блукае,
Разьвесяліцца песьняй хоча ў падарожжы:
Ды, адзінокі, пра каго ён засьпявае?
І пра каханку сябра ён пяе прыгожа;
Але пакуль к ёй песьня данясецца рэхам,
Вандроўнік пахаваны можа быць пад сь
негам.


Такім чынам аказваецца шта апошні свой верш, які быў напісаны на Радзіме, Адам Міцкевіч прысьвяціў дзяўчыне зь Вялейшчыны.

Агулам з рускасельскага роду Мацкевічаў пабралі сабе дзяўчат ўжанкі тры блізкія сябры: Ігнацій Ходзька узяў Людвіку, Эдвард Адынец - Соф'ю, Людвіцыну сястру, а Юліян Корсак ажаніўся на Юзэфе - пляменніцы Людвікі і Соф'і. І вось з сятра Людвікі Соф'я яшчэ раз зьвязвае Адама Міцкевіча з Вялейшчынай.
Адам Міцкевіч і Вялейшчына (да 210-годдзя)
У лютым 1834 года Адама Міцкевіч дасылае з Парыжу ліст свайму добраму сябру Эдварду Адынцу. У гэтым лісьце Адам піша:

"Соф'е тваё цалую рукі. Часта думаю пра яе, малюючы гераіню маёй паэмы Зосю. Усё ж лепш глядзець на жывую, чым ствараць ва ўяўленні нават самую прыгожую."

Гэта азначае, што прататыпам для персаанажа Зоські з паэмы "Пан Тадэуш" была ўражэнка Рускага Сяла Соф'я Мацкевіч.

Невыключна што Адам Міцкевіч наведваў вялейскія краі, заяджаў у Дзевятні да Ігната Ходзькі, ці разам з Эдвардам Адынцом завітваў у Рускае Сяло зірнуць на прыгажуню Зоську Мацкевіч. І хоць дакументальных пацьверджаняў гэткіх візітаў пакуль няма, відавочна што постаць Адама Міцкевіча была зьвязана зь Вялейскай зямлёй праз асобы людзей.

Віталь Кастэнка і Аляксей Лужынскі

малюнкі клікабельны

Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Дадаў: jakub ∴ 23 снежня 2008 23:50
  • 0
 (галасоў: 0)
Праглядаў: 52
Даданне каментара





    
  
    
    
  
    
    
 Green, Ігар Сьпільнічэнка, Ілья, імпрэза, Асінаўка, Астравец, АЭС, Варняны, вершы, Волат, выбары, гімназія, газета, Ганна, Гліннае, гурт, дыяспара, Залессе, Зеніт, Зьміцер Вінаградаў, Каляда, канцэрт, кніга, крызіс, Куцькі, Лілея, Лашутка, Наркевіч, Новік, ПАНаНеба, паэт, помнік, прафсаюз, прэзентацыя, рок-канцэрт, рэгіянальная, Смаргонь, сталоўка, фотаздымкі, эканоміка

Паказаць усе тэгі
 
    

Апытанне


Так, гэта эканамічна выгадна
Не, атам мірным не бывае
Хай будуюць, але на мяжы з Расеяй
Не, гэта зруйнуе экалогію і турызм
Абы не было вайны



Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 3

Googlebot, Yahoo, Alexa

Гасцей: 0

20-ка апошніх наведвальнікаў:

Habeliak, mikola, Tambouski vouk, kon, Vialla, Воля, musicmaker, Dana, SergunCh0k, Pan_tadeush, miestaczkoviec, andros, Vladis, jakub, _Han_, Антось, Кавальскі, Зоя Справедливая, Shmid, Chiuaua

Рэклама

Дошка аб'яваў



Copyright © 2006 - 2008. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com