Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29
Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30 Шоу беларусчыны ў Вялейцы » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён
Шоу беларусчыны - гэта праграма, што распрацаваная для беларускіх школьнікаў і студэнтаў. Шоу праводзяць ды-джэі адраджэньня (іх навучаньнем у Менску кіруе Павал Севярынец). Гэта - адна з ініцыятываў кампаніі "Будзьма!" (усяго ініцыятыў налічваецца больш за 50 па рэспубліцы).
Цягам паўтарох гадзін прыйшоўшыя (што тут жа прыдбалі статус удзельнікаў) адказвалі на пытаньні па гісторыі, культуры, геаграфіі Беларусі і ня толькі, а таксама слухалі беларускую музыку і нават мелі магчымасьць патанчыць. Ня ўсе пытаньні былі простымі. Было як сказана, так і даведзена праз факты, што беларусы граюць значную ролю ў сусьветнай гісторыі, у прыватнасьці ў гісторыі Расеі, недалёкай ад нас дзярджавы: беларускае паходжаньне маюць Бунін, Дастаеўскі, Станіслаўскі, Неміровіч-Данчанка; у Беларусі адбылося зрушэньне СССР, роўна як і першы зьезд РСДРП. Можа, Беларусь і ня цэнтр Еўропы (бо колькі еўрапейскіх краін адшукалі ў сябе цэнтр!), але дакладна цэнтр значных гістарычных падзей. Нават некаторыя заснавальнікі Ізраілю як дзярджавы нарадзіліся ў Беларусі: Голдэ Мэер, Шыман Парэт і іншыя.
У якасьці адпачынку усе гулялі ў " ногі".
Шоу праходзіла ў форме спаборніцтва, адпаведна, зьявіліся і пераможцы, якія атрымалі прызы: беларускамоўны перклад Дастаеўскага, плакаты, паштоўкі і сумкі зь чырвона - белым арнаментам ад кампаніі "Будзьма!" Вядоўца Ірына адзначыла, што колькі б чалавек ні прыйшло на шоу, мэта ўсё адно будзе дасягнутая - павялічыць колькасьць людзей, якія больш даведаліся пра беларускію ідэю. На заканчэньне быў згаданы"Новы запавет, на якім стае Беларусь", "наш нацыянальны сьцяг - сьцяг Хрыста" і тое, што "Беларусь ня зьнікла, мы ёсьць і мы будзем жыць!".
Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.