Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30
Астравецкая АЭС - бесьпячнейшая за сьвінакомплекс? » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён

Аўтарызацыя

У нас на форуме

праца сайта 1 2 3 ... 25 26 27 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 21:07:14
гасьцявыя рэсурсы БайФлай
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 20:07
перапіс-2009
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 09:53
Праграмкі
Апошняе паведамленне 19 снежня 2008 13:28
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 17 снежня 2008 00:12
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 21:19
А чаму????? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 20:58
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 4 снежня 2008 12:48
Вялейка ў сусьветным сеціве
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 22:14
ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 10:11

А ў галерэі...


З Калядамі!

З Калядамі!
Каментары (0)
480x682, 117.05 Kb
Астравецкая АЭС - бесьпячнейшая за сьвінакомплекс?
Навіны Беларусі, Навіны рэгіёну, Экалогія
Астравецкая АЭС - бесьпячнейшая за сьвінакомплекс?Праектна-вышукальныя працы на вызначанай для будаўніцтва АЭС Астравецкай пляцоўцы пачнуцца ў найбліжэйшы час.

Тым ня менш “зялёныя” адзначаюць, што рашэньне будаваць АЭС прынятае з парушэньнем Орхускай канвэнцыі — грамадзкасьць ня ўдзельнічала ў прыняцьці гэтага экалягічна значнага для Беларусі рашэньня.

Яшчэ да вызначэньня пляцоўкі пад будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне быў утвораны аргкамітэт супраць будаўніцтва станцыі “Астравецкая атамная — гэта злачынства”. Ягоны лідэр Мікола Ўласевіч так вызначае пазыцыю аднадумцаў:

Астравецкая АЭС - бесьпячнейшая за сьвінакомплекс?“Тут і ружа вятроў не дазваляе будаваць, і сэйсманяўстойлівы раён, потым гэта частка Вілейскага запаведнага краю. Гэты патэнцыял неабходна выкарыстоўваць для санаторна-курортнага аздараўленьня, будаўніцтва санаторыяў, прафілякторыяў, дамоў адпачынку. З будаўніцтвам АЭС усё гэта будзе зьнішчана”.

Днямі ў гэтым рэгіёне быў утвораны Паўночна-заходні рэгіянальны камітэт супраць будаўніцтва АЭС. У яго склад увайшлі актывісты з чатырох прылеглых раёнаў: Астравецкага, Смаргонскага, Вілейскага, Маладэчанскага.

Вось што сказаў нашаму радыё адзін з прадстаўнікоў новаўтворанага камітэту Алесь Дзергачоў са Смаргоні:
Астравецкая АЭС - бесьпячнейшая за сьвінакомплекс?
“Гэта ў прынцыпе рэальная небясьпека для нашага грамадзтва пасьля наступстваў Чарнобыльскай АЭС, надае яшчэ большага страху кожнаму жыхару нашага рэгіёну”.

Аднак ня ўсе жыхары рэгіёну палахліва ставяцца да будаўніцтва АЭС. Вось што мне кажа жыхар Варнянаў Леанід Пукшта, які сам супраць будаўніцтва, але многія зь яго суседзяў не падзялюць такой думкі:

“Ну вось кажуць, што зьявіцца інфраструктура, дарогі будуць лепшыя, дамоў набудуюць, праца зьявіцца. Вось гэтаму людзі й радуюцца. Кажуць, тэхніка новая будзе, машыны хлопцам даюць, у калгасе зарабляюць мала. А тут, маўляў, і заробкі будуць, і ня трэба езьдзіць ні ў Расею, ні ў Літву, ні ў Польшчу”.

Падобнай думкі трымаецца супрацоўніца Варнянскага сельсавету, спадарыня Наталя:

“Зьявяцца працоўныя месцы. Магчыма, вёскі ўпарадкуюць блізу станцыі. Магчыма, будзе нейкае паляпшэньне з жыльлём”.

Старшыня Міхалішкаўскага сельсавету Гэнрых Часнойць кажа, што нічога надзвычайнага ў сувязі з будаўніцтвам АЭС сярод насельніцтва не адбываецца:

“Людзі спакойна да гэтага ставяцца. Мы ж прызвычаеныя, у нас Ігналінская станцыя за 60 кілямэтраў. Таму вялікай праблемы няма, горш ня будзе. Так людзі думаюць”.

Спадар Часнойць кажа, што ўлады вядуць сярод насельніцтва адпаведную працу, каб патлумачыць, што станцыя будзе бясьпечнай:

“Яны ж чытаюць газэты, дзе пішуць, што станцыя будзе зроблена па новай тэхналёгіі, што нават буйны сьвінакомплекс дае больш шкоды для здароўя. Калі ачышчальныя збудаваньні дрэнныя й выдзяляецца шмат аміяку, ад гэтага больш труцімся, чым будзе наша станцыя”.

Міхал Карневіч,
Радыё Свабода

Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Дадаў: jakub ∴ 22 снежня 2008 19:23
  • 0
 (галасоў: 0)
Праглядаў: 49
Даданне каментара





    
 Выратуй жыццё! 
    
    
  
    
    
 Green, Ігар Сьпільнічэнка, Ілья, імпрэза, Асінаўка, Астравец, АЭС, Варняны, вершы, Волат, выбары, гімназія, газета, Ганна, Гліннае, гурт, дыяспара, Залессе, Зеніт, Зьміцер Вінаградаў, Каляда, канцэрт, кніга, крызіс, Куцькі, Лілея, Лашутка, Наркевіч, Новік, ПАНаНеба, паэт, помнік, прафсаюз, прэзентацыя, рок-канцэрт, рэгіянальная, Смаргонь, сталоўка, фотаздымкі, эканоміка

Паказаць усе тэгі
 
    

Апытанне


Так, гэта эканамічна выгадна
Не, атам мірным не бывае
Хай будуюць, але на мяжы з Расеяй
Не, гэта зруйнуе экалогію і турызм
Абы не было вайны



Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 2

Googlebot, Alexa

Гасцей: 8

20-ка апошніх наведвальнікаў:

Habeliak, mikola, Tambouski vouk, kon, Vialla, Воля, musicmaker, Dana, SergunCh0k, Pan_tadeush, miestaczkoviec, andros, Vladis, jakub, _Han_, Антось, Кавальскі, Зоя Справедливая, Shmid, Chiuaua

Рэклама

Дошка аб'яваў



Copyright © 2006 - 2008. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com