Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30
Эканамічны крызіс і прыватызацыя завода “Зеніт” » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён

Аўтарызацыя

У нас на форуме

праца сайта 1 2 3 ... 25 26 27 >>
Апошняе паведамленне 26 снежня 2008 21:07
гасьцявыя рэсурсы БайФлай
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 20:07
перапіс-2009
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 09:53
Праграмкі
Апошняе паведамленне 19 снежня 2008 13:28
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 17 снежня 2008 00:12
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 21:19
А чаму????? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 20:58
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 4 снежня 2008 12:48
Вялейка ў сусьветным сеціве
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 22:14
ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 10:11

А ў галерэі...


Сьвечка калядна ...

Сьвечка калядная
Каментары (0)
448x336, 17.18 Kb
Эканамічны крызіс і прыватызацыя завода “Зеніт”
Галоўная, Навіны рэгіёну, Газета "Аб'ектыў"
Эканамічны крызіс і прыватызацыя завода “Зеніт”Праблемы "Эканамічны крызіс і прыватызацыя завода “Зеніт”"абмеркавалі 3 сьнежня ў Вялейцы эканамісты Пятро Садоўскі, Міхась Залескі, намесьнік старшыні Партіы БНФ Вінцук Вячорка і вялейская грамадскасьць. Сустрэчу зарганізавалі актывісты вялейскай арганізацыі Партыі БНФ і сябры Свабоднага Прафсаюза Металістаў з-да “Зеніт”.

Адкрыў мерапрыемства ўступным словам намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка: “Беларусь не абміне сусветны эканамічны крызіс. Сітуацыя пагаршаецца і з-за таго, што мы прывязаны да расейскіх энэграносьбітаў. Таму важна абмяняцца думкамі – што робіцца ў сьвеце, у рэспубліцы і канкрэтна ў Вялейцы. Трэба разгледзіць і праблемы завода “Зеніт”, яго магчымую прыватызацыю, страту рынкаў сбыту прадукцыі ў сувязі з крызісам. Трэба ведаць, чаго дабівацца прафсаюзам у гэтай сітуацыі”.
Спадар Вячорка прадставіў прысутным і гасьцей з Менску. Міхась Залескі – выкладчык эканомікі ва універсітэце, эканамічны кансультант радыё “Свабода”, мае вялізны досьвед ў працэсах прыватызацыі прадпрыемстваў. Пётра Садоўскі – першы амбасадар незалежнай Рэспублікі Беларусь, спецыяліст ў міжнароднай эканоміцы, кандыдат філалагічных навук.

У сваім выступе Міхась Залескі распавёў пра прычыны эканамічнага крызісу ў свеце. Ён зазначыў, што Беларусь пакуль крызіс крануў меньш, чым іншыя краіны. І гэта таму – што ў нас няма незалежнага рынку каштоўных папераў. Эканомікай кіруе Лукашэнка. Але крызіс нас не міне. Мы прывязаны да Расеі і таму праблемы Расеі адразу адбіваюцца і на нас. Хутка ў Расеі скончацца грошы “Стабілізацыйнага фонду”, якія зароблены на дарагой нафце. Кожны тыдзень з гэтага фонду ўкідваюцца ў эканоміку дзесяткі мільёнаў даляраў. Крызіс у Расіі паглыбіцца.
У Беларусі 51% экспарту – нафтапрадукты, а нафту мы атрымліваем ад Расеі. Зьменшыўся ў разы і экспарт калійных угнаеньняў.
Па словах сп. Залескага крызіс працягнецца 2-3 гады, як і папярэднія сусветныя эканамічныя крызісы.

Пётра Садоўскі распавядаў, як пераадольваюць крызіс ў Еўропе. Галоўнае з яго выступу – ў краінах з рынкавай эканомікай вытворцы самі вырашаюць што рабіць. Якія прадпрыемствы закрыць, каго звольніц, якую прадукцыю перастаць выпускаць. У нас жа заводы будуць працаваць і сабе ва ўбытак, рабіць неканкурэнтназдольную прадукцыю і забіваць ёй склады. Таму для Еўропы наступствы крызісу будуць не такія страшныя.

Наступным аспектам, які разгледзілі ўдзельнікі сустрэчы былі праблемы з-да “Зеніт”. А менавіта, яго магчымую прыватызацыю, і як яна можыць праходзіць і як павінна.

Першае, што абмеркавалі, гэта магчымасьці работнікам завода пры прыватызацыі ўкласьці свае чэкі “Маёмасьць” у акцыі. Так як, указам Лукашэнкі ОМ РУП “Зеніт” унесены ў спіс 150 прадпрыемстваў РБ, якія можна прыватызаваць толькі за рэальныя грошы, то рабочыя не могуць укласьці свае чэкі “Маёмасьць” у гэта прадпрыемства. Спадар Залескі зазначыў, што гэта цалкам незаконна. Па-другое, рабочыя маюць права ведаць, хто праводзіць ацэнку завода. Ацэнка павінна быць рэальнай, зробленая прафісійнай аўдытарскай кампаніяй. Калектыў павінен ведаць таксама і таго, хто купляе і як купляе прадпрыемства.

Міхась Залескі распавёў, што ёсьць “рускі стыль” прыватызацыі прадпрыемства. Ён такі – “апусьціць” завод – купіць яго за капейкі – укласьці нейкія грошы – разбіць на часткі – і часткамі прадаць, напрыклад, немцам.

Рабочыя маюць права запытацца ў пакупніка завода і пра яго бізнес-план. Што будзе выпускацца, куды будзе прадавацца прадукцыя. Патрабаваць прафсаюзы мусяць умовы – захаваньне заработнай платы, не праводзіць скарачэньні, перанавучаньне работнікаў на новае абсталяваньне і каб прафсаюз меў тыя ж правы, якія меў да продажу. Бо пакупнікі могуць быць рознымі. Рабочыя павінны ўвесьці свайго прадстаўніка ў пагадняльную камісію, дзе будуць прысутнічаць дырэкцыя і пакупнікі, патрабаваць інфармаваньне пра гэтыя працэсы рабочых да ўзроўню ўчасткаў – на стэндах вывешваць інфармацыю ў цахах.
Сустрэча была карыснай і выніковай. Па яе выніках будзе выдадзены бюлетэнь “Аб’ектыў”. У ім эканамісты выкладуць свае выступы ў больш шырокай форме.


Аляксей Сюдак

Эканамічны крызіс і прыватызацыя завода “Зеніт”

Эканамічны крызіс і прыватызацыя завода “Зеніт”

Эканамічны крызіс і прыватызацыя завода “Зеніт”

Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Дадаў: Tambouski vouk ∴ 5 снежня 2008 14:07
  • 0
 (галасоў: 0)
Праглядаў: 185
#1 напісаў: Habeliak (6 снежня 2008 18:57)
У чым карысьць і ў чым вынік?
У пэрыяд сусьветнага фінансавага крызісу прыватызацыя "Зеніту" малаверагодная. Па-другое, парады М.Залескага прафсаюзу пры прыватызацыі патрабаваць захаваньне працоўных месцаў для ўсіх працуючых стане дадатковай перашкодай гэтай самай прыватызацыі.
Сустрэча была б больш карыснай, калі б гаворка ішла пра тое, як звычайнаму чалавеку мінімізаваць наступствы крызісу.
#2 напісаў: Tambouski vouk (22 снежня 2008 19:39)
Вынятка: Habeliak
У пэрыяд сусьветнага фінансавага крызісу прыватызацыя "Зеніту" малаверагодная.


Так, калі казаць пра прыватызацыю заходнімі кампаніямі. Але калі завод проста забяруць маскалі за даўгі і паліва, то гэта таксама зробяць праз прыватызацыю. І аддадуць яго за мізерныя грошы.
Даданне каментара





    
  
    
    
  
    
    
 Green, Ігар Сьпільнічэнка, Ілья, імпрэза, Асінаўка, Астравец, АЭС, Варняны, вершы, Волат, выбары, гімназія, газета, Ганна, Гліннае, гурт, дыяспара, закон, Зеніт, Зьміцер Вінаградаў, канцэрт, кніга, крызіс, Куранец, Лілея, Лашутка, Міхал Карневіч, Наркевіч, Новік, ПАНаНеба, паэт, помнік, прафсаюз, прэзентацыя, рок-канцэрт, рэгіянальная, Смаргонь, сталоўка, фотаздымкі, эканоміка

Паказаць усе тэгі
 
    

Апытанне


Так, гэта эканамічна выгадна
Не, атам мірным не бывае
Хай будуюць, але на мяжы з Расеяй
Не, гэта зруйнуе экалогію і турызм
Абы не было вайны



Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 1

Alexa

Гасцей: 0

20-ка апошніх наведвальнікаў:

_Han_, Pan_tadeush, mikola, Lesavik, Habeliak, Tambouski vouk, jakub, Vialla, bublikvera, kon, Воля, Dana, miestaczkoviec, andros, Vladis, Антось, Кавальскі, Зоя Справедливая, Shmid, Chiuaua

Рэклама

Дошка аб'яваў



Copyright © 2006 - 2009. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com