Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 29

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/h4364/data/www/vilejka.org/ed8679ecc919be65f38a855f64da252a/sape.php:3) in /home/h4364/data/www/vilejka.org/index.php on line 30
Чаму зьняўся Анікеенка, альбо куды дзяюцца кандыдаты » Сайт горада Вілейка, Вілейскі раён

Аўтарызацыя

У нас на форуме

праца сайта 1 2 3 ... 25 26 27 >>
Апошняе паведамленне Сёння ў 00:06:51
Гульні
Апошняе паведамленне Сёння ў 00:05:09
гасьцявыя рэсурсы БайФлай
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 20:07
перапіс-2009
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 09:53
Праграмкі
Апошняе паведамленне 19 снежня 2008 13:28
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 17 снежня 2008 00:12
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 21:19
А чаму????? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 20:58
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 4 снежня 2008 12:48
Вялейка ў сусьветным сеціве
Апошняе паведамленне 3 снежня 2008 22:14

А ў галерэі...


Сьвечка калядна ...

Сьвечка калядная
Каментары (1)
448x336, 17.18 Kb
Чаму зьняўся Анікеенка, альбо куды дзяюцца кандыдаты
Навіны рэгіёну, Палітыка
13 верасня кандыдат у дэпутаты па Вілейскай выбарчай акрузе №64 Анікеенка Віктар Пятровіч падаў у акруговую камісію заяву аб зняцці сваёй кандыдатуры з выбараў. На паседжанні 15 верасня акруговая камісія пажаданне дзеючага дэпутата задаволіла. У выніку па акрузе застаўся толькі адзін кандыдат - вылучэнец "ад улады" Спільнічэнка Ігар Азоравіч - галоўны ўрач Вілейскага ТМА. Фактычна выбары ў гэтай акрузе можна лічыць адбыўшыміся - бо ўжо зараз вядома імя "пераможцы".

Чаму і як так адбылося?

 

Вядома што аб сваім намеры балатавацца ў Парламент першапачаткова тут заяўлялі чатыры чалавекі - старшыня Менскай абласной структуры Партыі БНФ Зміцер Вінаградаў, кіраўнік упраўлення навукі і інавацыйнага развіцця апарата Савета Міністраў РБ Сапёлкін Яўген Пятровіч, дзеючы дэпутат ПП Анікеенка Віктар Пятровіч і галоўны ўрач тэратэрыяльна-медыцынскага аб'яднання Спільнічэнка Ігар Азоравіч. Але ўжо за меней чым два тыдні да галасавання выбарчую гонку працягвае толькі адзін кандыдат.

Чаму зьняўся Анікеенка, альбо куды дзяюцца кандыдаты

 

Першага прэтэндэнта Зміцера Вінаградава "зрэзалі" яшчэ на этапе рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў. Спачатку аднаго з сяброў яго ініцыятыўнай групы прымусілі напісаць заяву аб тым, што ён не згаджаўся быць у ёй. А калі ў апошні дзень Вінаградаў вёз у камісію новы спіс ініцыятыўнай групы, яго затрымалі мядзельскія міліцыянты і пратрымалі яго ў пастарунку да заканчэння працы камісіі. Скаргі прэтэндэнта ў Цэнтарвыбаркам і Вярхоўны суд засталіся незадаволеныя.

 

Пасля таго як трое прэтэндэнтаў у кандыдаты падалі ў акруговую камісію сабраныя ініцыятыўнымі групамі подпісы, іх мусілі зарэгістраваць кандыдатамі ў дэпутаты. І вось на гэтым этапе з гонкі сышоў першы прэтэндэнт, прысланы з Менску -- Сапёлкін Яўген. Камісія паведаміла што 22,5% подпісаў сабраных за Сапёлкіна, несапраўдныя, бо аформлены з парушэннямі. На адных і тых жа падпісных лістах знаходзілся подпісы жыхароў з розных тэратэрыяльных адзінак - Мядзельскага і Вілейскага раёнаў. Выйшла, што вілейския подпісы завяраліся ў Мядзельскім райвыканкаме і наадварот. Але вядома што тых 22,5% маглі і не знайсці. Хутчэй за ўсё, была непажадана такая колькасць "аднолькавых" кандыдатаў, бо тады рабіўся магчымым варыянт другога тура.

 

І вось знайшлі пацьвярджанне чуткі, якія хадзілі па Вілейцы, нібыта дэпутату Анікеенку “параілі” зняць сваю кандыдатуру, каб на акрузе застаўся адзін кандыдат Спільнічэнка. Была інфармацыя, што Анікеенка адмаўляўся і збіраўся ісці "сам-па-сабе". Але відавочна, што тыя хто яго раней апекаваў, зараз прынялі іншае рашэнне. Улады паставілі на Спільнічнку, і каб не абцяжарваць сябе фальсіфікацыямі, дэпутата проста "папрасілі". Зразумела, сам Віктар Анікеенка наўрад ці прызнаецца, што дзейнічаў несамастойна.

Такім чынам, пачынаюцца "дэмакратычныя выбары" аднаго кандыдата.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Дадаў: jakub ∴ 16 верасня 2008 21:08
  • 85
 (галасоў: 2)
Праглядаў: 278
#1 напісаў: miestaczkoviec (28 верасня 2008 16:52)
Адзінагалосна!
Даданне каментара





    
  
    
    
  
    
    
 Green, Ігар Сьпільнічэнка, Ілья, імпрэза, Асавец, Астравец, АЭС, вершы, Волат, выбары, гімназія, газета, Гліннае, гурт, дыяспара, Зеніт, Зьміцер Вінаградаў, канцэрт, кніга, крызіс, Лілея, Лашутка, Мікола Ўласевіч, Наркевіч, Новік, пікет, ПАНаНеба, паэт, помнік, прафсаюз, прэзентацыя, рок-канцэрт, рэгіянальная, Смаргонь, сталоўка, стужка, сустрэча, фотаздымкі, чын, эканоміка

Паказаць усе тэгі
 
    

Апытанне


Так, гэта эканамічна выгадна
Не, атам мірным не бывае
Хай будуюць, але на мяжы з Расеяй
Не, гэта зруйнуе экалогію і турызм
Абы не было вайны



Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 1

Alexa

Гасцей: 0

20-ка апошніх наведвальнікаў:

jakub, mikola, Habeliak, kerydiv, _Han_, Pan_tadeush, Lesavik, Tambouski vouk, Vialla, bublikvera, kon, Воля, Dana, miestaczkoviec, andros, Vladis, Антось, Кавальскі, Зоя Справедливая, Shmid

Рэклама

Дошка аб'яваў



Copyright © 2006 - 2009. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com